Дынама пачало з перамогі
Дынама пачало з перамогі
У чэмпiянаце Кантынентальнай хакейнай лiгi мiнскае "Дынама" перарвала бяспройгрышную серыю, якая дасягнула чатырох матчаў. 24 лiстапада ў сталiчным Палацы спорту каманда Васiля Спiрыдонава выйграла ў чалябiнскага "Трактара" з лiкам 3:2. Шайбы закiнулi: у гаспадароў — Дзямагiн (у большасцi), Антонаў (у большасцi), Кукушкiн, у гасцей — Кваша (у большасцi), Нiкалiшын. Такiм чынам, дынамаўцы ўзялi рэванш за паражэнне на пляцоўцы сапернiка 17 лiстапада (2:5). Пасля гэтай перамогi "Дынама" перамясцiлася з 23-га на 22-е месца ў агульнай таблiцы КХЛ. Наступны паядынак мiнскi клуб правядзе дома 27 лiстапада супраць "Салавата Юлаева" з Уфы. "Нёман" перайграў "Шыннiк"На Адкрытым чэмпiянаце беларусi па хакеi з шайбай 24 лiстапада адбыўся адзiн матч: гродзенскi "Нёман" выйграў у бабруйскага "Шыннiка" з лiкам 2:0. Вось вынiкi папярэднiх гульняў: 21 лiстапада — "Юнацтва" — "Хiмiк-СКА" — 2:3 (у авертайме) (другое запар паражэнне мiнчан), "Рыга-2000" — "Металург" — 1:2 (у авертайме), "Хiмвалакно" — "Вiцебск" — 2:3, "Латгале" — "Нёман" — 0:3. 23 лiстапада — "Юнацтва" — "Вiцебск"— 4:2, "Латгале" — "Металург" — 2:4. "Юнацтва" як i раней лiдзiруе — 64 ачкi, у "Гомеля" — 57, "Металурга" — 52, "Хiмвалакна" — 49, "Вiцебска" — 46, "Хiмiка-СКА" — 42, "Керамiна" — 40, "Металургса" — 38, "Нёмана" — 35, "Шыннiка" — 27, "Рыгi-2000" — 23, "Агрэ" — 17, "Латгале" — 13, "Брэста" — 13. Гурэнка ў мiнскiм "Дынама"36-гадовы беларускi футбалiст Сяргей Гурэнка пераходзiць з маскоўскага "Лакаматыва" ў мiнскае "Дынама", паведамiла расiйская газета "Савецкi спорт". "Усе нюансы майго вяртання на радзiму былi ўзгодненыя яшчэ тры месяцы таму. Зыходзiць трэба своечасова: важна не перасядзець. Адчуваю, што нiчога даць камандзе я ўжо не магу — я сябе вычарпаў", — сказаў С. Гурэнка. Футбалiст выступаў за гродзенскi "Нёман" (1989—1995), маскоўскi "Лакаматыў" (1995—1999, 2003—2008), iтальянскую "Рому" (1999—2001), iспанскую "Сарагосу" (2001), iтальянскiя "Парму" (2001—2002) i "П’ячэнцу" (2002—2003). У складзе беларускай зборнай абаронца правёў 80 матчаў — лепшы паказчык сярод усiх гульцоў, якiя прыцягвалiся ў нацыянальную зборную.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэмпiянаце Кантынентальнай хакейнай лiгi мiнскае "Дынама" перарвала бяспройгрышную серыю, якая дасягнула чатырох матчаў. 24 лiстапада ў ст |
|