21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДАМАВІК

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДАМАВІК

Дамавiк (дамавойка, хатнiк, запечнiк, гаспадар, батухна, кармiлец) — дух i ахоўнiк, i ў той жа час — крыўдзiцель хаты, яе жыхароў, гаспадаркi, свойскай жывёлы.

Нашы продкi былi перакананыя ў iснаваннi дамавiка. Адсутнасць дамавiка ў хаце, на iх погляд, вяло гаспадарку да заняпаду, прадказвала смерць жыхароў хаты. Казалi: "Без дамавiка хата стаяць не будзе". Дамавiк звычайна ўспрымаўся як руплiвы, клапатлiвы гаспадар, якi дапамагае працавiтай i дружнай сям’i. Тых, хто дрэнна вёў гаспадарку, не турбаваўся аб чысцiнi i парадку, ленаваўся, ён пужаў, па-свойму шкодзiў iм.

l Дамавiк ва ўсiм дапамагаў сваiм хатнiм: уначы ахоўваў гаспадарку ад рабаўнiкоў, падтрымлiваў полымя ў печы, даглядаў жывёлу, сушыў зерне i г.д. У народзе пра дамавiка казалi так: "Каго палюбiць, таму i служыць так, быццам у кабалу пайшоў, а ўжо каго не ўпадабае, дык зжыве са свету".

l Калi раззлаваць дамавiка дрэннымi ўчынкамi, невыкананнем некаторых рытуальных забаронаў i абмежаванняў, ён пачынаў шкодзiць жыхарам хаты: бiў посуд, хаваў рэчы, не даваў спаць, напрыклад, мог скiнуць кошку з печы сярод ночы, сарваць коўдру i г.д. Сярод прычын, за якiя мог пакараць дамавiк, былi i такiя: калi хтосьцi сварыўся ў хаце, хляве цi на падворку, выкарыстоўваючы мацерныя словы, калi гаспадыня спала без сподняга, калi ў хаце было нехрышчонае дзiця, калi гаспадар гасiў святло, калi жанчына выходзiла з хаты з распушчанымi валасамi, калi клалiся спаць без вячэры, калi працавалi ўначы i яшчэ шмат чаго.

l Нашы продкi меркавалi, што кожнай хаце Бог дасылае свайго дамавiка. У той жа час пры пераездзе ў новую хату гаспадар абавязкова клiкаў за сабой дамавiка, з якiм жыў у згодзе ў старой хаце: "Дамавiк, дамавы, не заставайся тут, а iдзi разам з нашай сям’ёй". Сям’ю, якая не паклiкала з сабой дамавiка, у новай хаце чакалi няшчасцi i галеча. Каб дамавiк перайшоў у новую хату, са старой трэба было ўзяць гаршчок з вугельчыкамi, стары лапаць, стары венiк i дзяжу з цестам. А часам рабiлi i так: "Трэба паскрэбсцi пад парогам хаты, сабраць смецце i высыпаць яго ў новай хаце: не заўважыш, як са смеццем трапiць на новае месца i "сам гаспадар".

l У дамавiка ў кожнай хаце было сваё "месца жыхарства". Напрыклад, на печы, за комiнам, на гарышчы, пад дахам, у парозе, у падполле. Лiчылася, калi заняць "любiмае" месца дамавiка — легчы туды самому, пакласцi туды якiя-небудзь рэчы, мяхi з зернем i г.д., можна захварэць i сканаць.

l Як i ўсе дэманiчныя iстоты i сiлы, дамавiк з’яўляўся ўначы. Асаблiвую актыўнасць ён праяўляе ў днi ўшанавання продкаў, а таксама на Раство i Купалле.

l Па ўяўленнях нашых продкаў, 13 красавiка дамавiк "гарэзуе" — не пазнае сваiх хатнiх, шкодзiць, крыўдзiць хатнюю жывёлу. Таму ў гэты дзень неабходна было раней легчы спаць, перад гэтым старанна закрыўшы свойскую жывёлу i птушку.

l Асаблiвае стаўленне было да дня святой Фядоры, якая ўшаноўваецца 9 чэрвеня. Народныя знахары сцвярджаюць, што той, хто напярэдаднi ўвечары будзе месцi падлогу, назаўсёды "змяце" са сваёй хаты "гаспадара", а хатнiя захварэюць.

l На працягу года трэба было не аднойчы "задобрыць" свайго хатняга "гаспадара" — на ноч паставiць на стол гасцiнцы: чарку гарэлкi, кубак малака, спецыяльна для гэтага звараную салодкую кашу, акрайчык хлеба i г.д. Калi пакiдалi пачастункi, казалi: "Гаспадар — бацюхна, паберажы мой дом, маiх родных, маю скацiну, а мы табе ўдзячныя будзем". Лiчылася, калi дамавiк прымаў гаспадарскiя падарункi, то ранiцай можна было заўважыць "сляды" яго трапезы i адчуць, як змянiлася атмасфера ў хаце. Сярод такiх дзён былi Калядныя днi, 26 i 28 студзеня, 10 i 16 лютага, Вялiкдзень i Купалле.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дамавiк (дамавойка, хатнiк, запечнiк, гаспадар, батухна, кармiлец) — дух i ахоўнiк, i ў той жа час — крыўдзiцель хаты, яе жыхароў, гаспадаркi, свойска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика