21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чыноўнікі са “спісу неўяздных” не спяшаюцца ў Еўропу

26.08.2009 14:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 ноября 2008 Политика
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Больш за месяц прайшло з таго часу, як была знятая забарона на ўезд на тэрыторыю краін Еўрасаюзу для большай часткі беларускіх чыноўнікаў. Але, як стала вядома Еўрарадыё, чыноўнікі з “чорнага спісу” не спяшаюцца выкарыстоўваць гэтую магчымасць для вандровак па Еўропе.
Начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі прызнаўся Еўрарадыё, што наяўнасць забароны не перашкаджала яму па працы выязджаць у краіны Еўропы. Таму зараз, калі гэтую забарону афіцыйна знялі, ён не адчувае патрэбы кудысьці паспешліва з’ездзіць.

Алег Сліжэўскі: “Пакуль гэтыя спісы былі, я не адчуваў нейкіх нязручнасцяў. Быў я і ў той перыяд і ў Еўропе, у тым ліку і па службовых пытаннях. Але зараз, пасля адмены забароны, не быў ні разу. І пакуль не планую. Магчыма, у далейшым, але пакуль такіх планаў няма”.

Паездзіў па свеце, нягледзячы на забарону, і былы сенатар Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец. Ён нават заблытаўся ў падліках, колькі разоў быў у Парыжы за апошні час - ці то 10, ці то 15. Таму таксама нікуды ехаць адпачываць не спяшаецца.

Мікалай Чаргінец: “Калі мне трэба, я еду ў Еўропу. Прымаюць спісы, а калі без нас абыйсціся не могуць, мы ўсё адно працуем з імі! Божухна! Я ва ўсіх краінах быў. Летась у Парыжы быў ужо ці то 10, ці то 15 разоў. Во як! Таму ехаць туды ў адпачынак - мне гэта не цікава”.

Яшчэ да адмены “еўрапейскіх спісаў” былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касцян прызнаваўся Еўрарадыё, што марыць наведаць Прагу і Сербію. Але пакуль ён не скарыстаўся магчымасцю наведаць мясціны сваёй мары: чакае, пакуль туды можна будзе патрапіць у складзе афіцыйнай дэлегацыі. Кажа, ён зараз чалавек беспрацоўны, толькі пачаў афармляць пенсію, і таму грошай не багата.

Сяргей Касцян: “Будзе паседжанне міжнароднага славянскага камітэта ў Празе ў лютым наступнага года, дзе вельмі чакаюць, каб я прысутнічаў. І я вельмі спадзяюся, што буду там прысутнічаць. Ну, і мяне запрашаюць сербы, радыкальная партыя. Яны ўдзельнічаюць у працы славянскага парламенцкага саюза, старшынёй якога я з’яўляюся, і яны запрашаюць мяне наведаць Сербію як старшыню гэтага саюзу”.

Не “рвануў”, паводле яго слоў, за мяжу пасля адмены “спісаў неўяздных” і сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Мікалай Лазавік: “Зараз, калі знялі гэтыя абмежаванні, не рвануўся кудысьці за мяжу. Не было і да ўвядзення забароны на выезд у Еўропу ў мяне такіх паездак, да і жадання не было, і цяпер яно, гэтае жаданне, не з’явілася. Зараз не было неабходнасці, і таму ніякіх паездак не было. Больш за тое, бліжэйшыя паездкі, што плануюцца, не на захад, а на паўднёвы ўсход. У снежні будуць выбары ў Туркменіі. І калі складуцца нармальна ўсе абставіны і прадставіцца магчымасць, я хацеў бы ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў Туркменіі”.

Сакратар ЦВК прызнаўся Еўрарадыё, што калі б у яго і ў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай было такое жаданне, то і яны б, як Чаргінец і Сліжэўскі, паездзілі па Еўропе, нягледзячы на ўсе забароны.

Мікалай Лазавік: “Дзяржава, на тэрыторыі якой праходзіць міжнароднае мерапрыемства, абавязаная выдаць візу тым асобам, якіх міжнародная арганізацыя запрашае да ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве. І, напэўна, калі б Лазавік альбо Ярмошына вельмі хацелі патрапіць на нейкае мерапрыемства, дзе прадугледжваўся наш удзел і персанальна нас туды запрашалі, мы б маглі туды патрапіць. Але калі мы непажаданыя там госці, то навошта туды рвацца? Такая была нашая пазіцыя”.

У спісе неўяздных беларускіх чыноўнікаў засталіся лічаныя асобы — на чале з міністрам МУС Уладзімірам Навумавым, Дзмітрыем Паўлічэнкам і Юрыям Падабедам. Але атрымліваецца, што ім, каб абыйсці гэтую забарону, сёння не хапае толькі запрашэння нейкай міжнароднай арганізацыі. Напрыклад, міжнароднага саюзу байцоў АМАПу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 ноября 2008 Политика Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Больш за месяц прайшло з таго часу, як была знятая забарона на ўезд на тэрыторыю краін Еўрасаюзу для большай часткі беларускіх чыноўнікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика