21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Куды схадзiць "па-маленькаму"?

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Куды схадзiць "па-маленькаму"?

Сталiчны праспект Незалежнасцi — самы шматлюдны ў любы час сутак, яго чысцiня звычайна ўражвае гасцей. Але тым, каму даводзiцца шпацыраваць па iм, часта патрэбна разлiчваць свае сiлы ва ўжываннi напояў. Знайсцi прыбiральню тут не так ужо i проста, не кажучы пра астатнiя раёны горада...

Праблема "куды схадзiць па-маленькаму" штодзённа паўстае перад тысячамi жыхароў i гасцей сталiцы.

Гэты фантом — прыбiральня

Па санiтарных правiлах i нормах (СанПiН 10-7-2003), прыбiральнi павiнны знаходзiцца адна ад адной у радыусе не менш за 500-700 метраў i быць абазначанымi заўважным указальнiкам.

Выбiраем маршрут кiнатэатр "Кастрычнiк" — плошча Незалежнасцi як адну з галоўных i шматлюдных частак горада. Мэта — высветлiць, наколькi складана госцю, якi ўпершыню прыехаў у сталiцу, знайсцi патрэбнае месца.

Каля самога кiнатэатра прыбiральнi няма, затое ёсць унутры i толькi для наведвальнiкаў. Туды, набраўшыся нахабнасцi, можна зайсцi, але вынiк не гарантаваны.

Да плошчы Я. Коласа нi аднаго "намёку" на самае наведвальнае месца ў жыццi. Хоць, як пасля высветлiлася, яно ёсць за фiлармонiяй.

Адна з вядомых мне прыбiральняў месцiцца на вулiцы Казлова, аднак з праспекта нiчога не выдае яе наяўнасцi.

Першы ўказальнiк патрапiўся на вочы толькi на плошчы Перамогi. Прычым, заўважыць яго адразу, асаблiва ў машыне, якая рухаецца, праблематычна.

Кастрычнiцкая плошча. Прыбiральня ёсць у Аляксандраўскiм парку, але на праспекце iзноў нi знаку пра яе месцазнаходжанне.

Ва ўнiверсаме "Цэнтральны" на запытанне аб прыбiральнi адказалi адным словам "МакДоналдс".

Шмат хто разглядае гэтую рэстарацыю выключна толькi ў такiм ракурсе. Але проста так наведацца ў прыбiральню не заўжды магчыма. Гэта ў кiеўскiх любога пускаюць па адной просьбе: там дзейнiчае спецыяльнае распараджэнне мясцовых уладаў.

У ГУМе папрасiлi прабачэння за зачыненую на рамонт прыбiральню...

Пры добрым зроку i надвор’i праз дарогу ад ГУМа на вулiцы Ленiна можна заўважыць запаветныя лiтаркi М i Ж.. Але ўздоўж праспекта пра гэта нiчога не сведчыць.

Другi ўказальнiк знайшоўся прыкладна праз кiламетр ад першага, на перакрыжаваннi пр. Незалежнасцi i Камсамольскай вулiцы.

Са свайго досведу ведаю, што ёсць бясплатная прыбiральня ў ТЦ "Сталiца", платныя на чыгуначным вакзале i недалёка ад яго, таксама каля стадыёна "Дынама" i на аўтобуснай станцыi "Дружная".

"Прыбiральнi павiнны стаяць на адлегласцi сметнiц"

Магчыма, указальнiкi насамрэч не патрэбныя: гараджане i госцi самi ведаюць, дзе размяшчаюцца прыбiральнi.

"Цi лёгка ў Мiнску знайсцi прыбiральню? Цi дастатковая iх колькасць?", — з такiмi пытаннямi я звярнулася да прахожых на праспекце Незалежнасцi.

Пара пенсiянераў:

— Вельмi складана знайсцi. І не хапае.

Два хлопцы на выхадзе з БНТУ:

— Не хапае прыбiральняў. Цяпер вось паставiлi пару, але гэта ўсё роўна вельмi мала.

Маладая жанчына гадоў 35:

— Я неяк не сутыкалася з гэтай праблемай.

Хлопец гадоў 20:

— Я ведаю ў Мiнску 4 грамадскiя прыбiральнi. Гэта мала. Яны павiнны стаяць на адлегласцi сметнiц, ну, цi крыху радзей.

Жанчына гадоў 45:

— Нiдзе не бачна, трэба больш.

Дзядуля:

— Я ведаю аб прыбiральнi на Казлова i чыгуначным вакзале. Праблема ёсць.

Хлопец гадоў 18:

— Я чуў, што яны апошнiм часам з’яўляцца пачалi. Але ўсё роўна малавата.

Бабуля:

— Грамадскiх прыбiральняў не бачна. Як выкручваюся? Так i абыходжуся, а што мне, я ж пенсiянерка.

Дзве дзяўчыны:

— А мы грамадскiмi прыбiральнямi ўвогуле не карыстаемся. Мы наведваем з гэтай мэтай рэстарацыi. Нахабна так, нiкога не пытаючы.

Мужчына гадоў 50 на аўтобусным прыпынку каля фiлармонii :

— Дзiкасць нейкая проста. Iх нiдзе не хапае. Бегчы патрэбна аж за будынак фiлармонii. Прычым i ўказальнiкаў нiдзе няма.

Жанчына на прыпынку пл. Я. Коласа:

— Прыбiральнi можна знайсцi толькi ў цэнтры. У астатнiх раёнах iх, па-мойму, увогуле няма.

Мацi з дзiцем:

— Не хапае прыбiральняў. Прычым з малым туды хадзiць немагчыма. А як абыходзiмся? Вунь, на траўку, а па-iншаму нельга.

Дзяўчына гадоў 16:

— Ведаеце, я не тутэйшая. Таму нiчога вам сказаць не магу. Прыбiральню я бачыла толькi на вакзале. Указальнiкаў месцазнаходжання прыбiральнi па горадзе не заўважыла.

Выкручваецца народ па-рознаму. Нехта цярплiва чакае прыходу дадому, нехта купляе карту i вывучае схему размяшчэння прыбiральняў. Нехта, як вышэй згаданая жанчына выкарыстоўвае газон, нехта робiць сваю справу па завуголлi. Але не трэба забывацца, што такiя дзеяннi будуць аднесеныя да "дробнага хулiганства" з адпаведным штрафам: ад дзвюх да трыццацi базавых велiчынь альбо адмiнiстрацыйны арышт.

Даеш 1 унiтаз на 1000 чалавек!

Насамрэч у Мiнску сiтуацыя з прыбiральнямi не такая ўжо i крытычная, як была гадоў чатыры-пяць таму. У распараджэннi УП "МАФ" Гаррэмаўтадара Мiнгарвыканкаму на сёння знаходзiцца 48 стацыянарных i 20 модульных прыбiральняў. Калi зазiрнуць у якую-небудзь з iх, то ўражаннi будуць даволi добрыя: нi табе паху, нi бруду, заўсёды ёсць мыла i туалетная папера. Па звестках Гаррэмаўтадара, згодна з санiтарнымi нормамi (1 "ачко" на 1000 чалавек) Кастрычнiцкi, Цэнтральны i Партызанскi раёны забяспечаны прыбiральнямi больш чым на 100 працэнтаў, да iх наблiжаецца Савецкi i Ленiнскi (па 91 i 82 працэнты), самая горшая сiтуацыя ў Фрунзенскiм раёне: тут жыхары забяспечаны толькi на 40 працэнтаў.

Разглядаецца праект па ўстаноўцы дадатковых 43 стацыянарных i 32 модульных прыбiральняў, а таксама перадачы прыбiральняў паркаў i iншых культурных аб’ектаў УП "МАФ".

Але чаму прахожыя па праспекце Незалежнасцi не могуць убачыць прыбiральнi? Што з’яўляецца прычынай: недахоп указальнiкаў цi самiх прыбiральняў?

Па тлумачэнне я звярнулася да намеснiка дырэктара па ўтрыманнi аб’ектаў добраўпарадкавання падраздзялення Гаррэмаўтадара УП "МАФ" Людмiлы Грыневiч.

У 2007 годзе УП "МАФ" атрымала 8 модульных прыбiральняў-павiльёнаў (тыпу часовай прыбiральнi на аўтобуснай станцыi "Дружная"). Iх устанавiлi ў месцах, дзе было найбольш скаргаў. Гэта кiнатэатр "Масква", стадыён Працоўныя рэзервы, па вул Суражскай, каля ст.м. Iнстытут Культуры.

— У цэнтральных раёнах сiтуацыя больш-менш нармальная. Але скаргi iдуць, ёсць месцы, дзе яшчэ патрабуюцца прыбiральнi, — расказвае Людмiла Юр’еўна. — Гэта Суражская, ст. Мiнск-Усходнi, на плошчы Я. Коласа, бульвары Мулявiна i г.д. Вельмi пакрыўджана Малiнаўка.

Ёсць праблемы з раённымi адмiнiстрацыямi, не ўсе iдуць насустрач. Напрыклад, з адмiнiстрацыяй Ленiнскага раёна кантакту не атрымалася.

— Мы хацелi паставiць прыбiральню каля кiрмаша ў Серабранцы, але так i не дамовiлiся. Намалявалi нам схему ўстаноўкi недзе за домам, у такiх завулках, што нiхто б гэтую прыбiральню не знайшоў. Мы абурылiся. А яны прапанавалi ўсталяваць указальнiкi. Але ж гэта колькi ўказальнiкаў павiнна быць?! Iх трэба 16 штук. Зараз мы паставiлi прыбiральню каля тонкасуконнага камбiната, але нас не могуць падключыць: дамоўленасцi з адмiнiстрацыяй раёна няма.

Галаўны боль УП "МАФ", па словах Людмiлы Юр’еўны, — гэта вандалы. У лютым на "Усходзе" разбiлi модульную прыбiральню.

— Гэта было вечарам. Гадзiны ў чатыры яе паставiлi, падключылi. Прыехалi мы ранкам, а прыбiральня цалкам разгромленая. Нягледзячы на тое, што яна зроблена ў антывандальным варыянце. Нiхто не выклiкаў мiлiцыю, дзяжурны мiлiцыянер сказаў, што гэта не яго справа. Вось як людзi паставiлiся. Мы прыбiральню забралi, адрамантавалi... Лiтаральна 1 лiстапада была разламана модульная прыбiральня па Цэнтральнай вулiцы (ст.м. Аўтазаводская). Разбiлi касавы апарат, раструшчана сама прыбiральня. Крымiнальная справа ўзбуджана не была, бо скрадзеная сума — не дастаткова вялiкая.

"Чысцiня прыбiральняў трымаецца за кошт пенсiянераў..."

— Згодна з праграмай размяшчэння грамадскiх прыбiральняў, якая будзе прынятая, у Мiнску дадаткова будуць размешчаны каля 70 прыбiральняў плюс да нас далучаць прыбiральнi паркаў i iншых культурных аб’ектаў. I гэта, на мой погляд, правiльна, таму што, каб усё было дагледжана, трэба адзiн гаспадар. Нас будзе працаваць не 300 чалавек, а ўдвая больш. I гэта будзе праблемай. Мы цяпер арандуем памяшканне ў Рэмаўтадара Кастрычнiцкага раёна, па вул. Казiнца. Памяшканне маленькае i вузкае. У нашым кабiнеце на 8 м2 працую я як намеснiк дырэктара, начальнiк участка i прыходзяць 8 чалавек майстроў, якiм патрэбна i паперы недзе запаўняць, i г.д. Куды размясцiць больш спецыялiстаў — невядома.

А ў нас жа яшчэ павiнна быць тэхнiка. Мы яе закупляем, але, зноў жа, куды ставiць: базы няма, цёплых боксаў таксама. Яны патрэбны зiмой, каб не перамярзала машына з вадой. Перш чым развезцi туалетную паперу, яе трэба недзе пакласцi, а складскiх памяшканняў у нас няма.

Другi галаўны боль — нiзкая заработная плата. Праца не прэстыжная. I гучыць таксама не прэстыжна — прыбiральшчыца прыбiральняў. Раней iшлi на працу тыя, хто не меў жылля, калi яно выдзялялася. Гэта быў самы вялiкi стымул. Цяпер жыллём не забяспечваюць, а заробак прыбiральшчыцы — 500 тыс. Хто пойдзе? Чысцiня прыбiральняў трымаецца за кошт пенсiянераў, якiя працавалi, а цяпер засталiся. Маладыя да нас не iдуць. Штат у нас неўкамплектаваны на 30 працэнтаў. Працуе 8 (2 у дэкрэце) штатных майстроў, на кожнага па 10 прыбiральняў. Кожны дзень iх абысцi i паглядзець — даволi складана.

А зараз яшчэ адна праблема — людзi звальняюцца. Раней жа быў 16-гадзiнны працоўны дзень. Чалавек адпрацаваў i на выхадныя. Цяпер можна рабiць толькi 11-гадзiнны працоўны дзень. Некаторыя падлiчылi, што гэта нявыгадна, таму i кiдаюць працу.

— Ну, а што датычыцца абазначэння, тут усё вельмi проста тлумачыцца. ДАI не дазваляе вывешваць знакi па праспекце, бо яны загрувашчваюць прастору.

Як бачыце, размова доўгая. Дарэчы, вам не трэба "па-маленькаму?"

Настасся Занько.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчны праспект Незалежнасцi — самы шматлюдны ў любы час сутак, яго чысцiня звычайна ўражвае гасцей. Але тым, каму даводзiцца шпацыраваць па iм, час
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика