...
...
У Мiнску ў сёлетнiм зiмовым сезоне будзе арганiзаванае бясплатнае навучанне ўсiх ахвотнiкаў катанню на каньках. Заняткi будуць праходзiць на цэнтральных гарадскiх катках (у Мiнску iх 4 — на Кастрычнiцкай плошчы, праспекце Пераможцаў, у Серабранцы i Чыжоўцы) па выхадных днях з 11 да 12 гадзiн. Майстар-клас мiнчанам дадуць трэнеры спецыялiзаваных школ горада — па фiгурным катаннi, па хакеi з шайбай i па канькабежным спорце. Актыўным фiгурыстам-аматарам, якiя пакажуць добрыя навыкi, уручаць каштоўныя падарункi. У Мiнску з 1 снежня гэтага года па 1 сакавiка наступнага прыпыняецца дробнарознiчны гандаль плодагароднiннай прадуцыяй з латкоў. Рашэнне аб гэтым прыняў Мiнгарвыканкам. Такое рашэнне носiць сезонны характар, паколькi на адкрытым паветры пры адмоўных тэмпературах рэкамендаваны санслужбай санiтарны рэжым не вытрымлiваецца. У Мiнску з 1 снежня гэтага года па 1 сакавiка наступнага прыпыняецца дробнарознiчны гандаль плодагароднiннай прадуцыяй з латкоў. Рашэнне аб гэтым прыняў Мiнгарвыканкам. Такое рашэнне носiць сезонны характар, паколькi на адкрытым паветры пры адмоўных тэмпературах рэкамендаваны санслужбай санiтарны рэжым не вытрымлiваецца.У Мiнску ў студзенi—кастрычнiку гэтага года выяўлена 98 выпадкаў ВІЧ-iнфекцыi. На 1 лiстапада агульная колькасць зарэгiстраваных у сталiцы выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi склала 1324 (73,3 на 100 тыс. насельнiцтва). У бразiльскiм горадзе Аракаху павалiлася 120-метровая штучная ёлка, падрыхтаваная да навагоднiх святаў У вынiку загiнулi чатыры чалавекi. Загiнулыя — рабочыя, якiя займалiся ўстаноўкай дрэва. Прычыны пакуль не называюцца, палiцыя праводзiць расследаванне. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Новасiбiрску з’явiлася новая паслуга — размяшчэнне рэкламы на сабаках. Па задуме стваральнiкаў, сабачкi ў адзеннi з рэкламай заказчыкаў будуць бегаць па горадзе i распаўсюджваць неабходную iнфармацыю. Праект называецца Рrоmо-Dоg. У базе агенцтва — каля 150 сабачак самых розных парод, з гаспадарамi якiх заключаны дамовы: за працу гадаванцаў iм выплачваецца штомесяц пэўная сума. Рэкламшчыкi вылучылi ўмовы: сабака не павiнен быць ручным або занадта буйным, павiнен любiць насiць камбiнезон, яго належыць рэгулярна выгульваць. Як толькi паступае заказ, на сабак шыецца адзенне з рэкламай кампанii-заказчыка i на працягу месяца гаспадары выгульваюць жывёлiн у прома-вопратцы, пасля чаго заказчыку прадастаўляецца фота-справаздача. Экс-кандыдат у мэры Харкава Пётр Кастэнка здзiвiў жыхароў горада, праехаўшыся па горадзе на браневiку. Баявая разведвальна-дазорная машына спатрэбiлася яму для паездкi ў банк. Напярэдаднi кiраўнiцтва банка спусцiла калёсы яго аўтамабiля Rаngе Rоvеr, каб Кастэнка не змог збегчы, не выплацiўшы крэдыт за другую машыну. Як расказаў сам харкаўчанiн, бранявiк быў куплены iм два гады таму, каб ездзiць на рыбалку. Вежы з кулямётам на машыне няма, хоць, на думку Кастэнкi, у дадзенай сiтуацыi яна б не перашкодзiла. Банкiры — старшыня праўлення на АUDІ А8 i яго ахоўнiк на Dаеwоо-Lаnоs — напярэдаднi заблакiравалi яго машыну перад банкам, папярэдне спусцiўшы колы. Экс-кандыдат у мэры адсунуў перашкоды заднiм бамперам i паехаў на спушчаных колах. На наступную разборку з банкам ён прыехаў на браневiку, якi, як вядома, мае аўтаматычную падкачку колаў. Клiент выказаў жаданне заплацiць па рахунках. На бясплатнае вiдовiшча сабралiся банкаўскiя работнiкi, паркоўшчыкi, якiя не ведалi, як падступiцца да браневiка i па якой таксе патрабаваць аплату. Мiлiцыя палiчыла за лепшае не ўмешвацца, задаволiўшыся знешняй адсутнасцю кулямётаў. Экс-кандыдат у мэры Харкава Пётр Кастэнка здзiвiў жыхароў горада, праехаўшыся па горадзе на браневiку. Баявая разведвальна-дазорная машына спатрэбiлася яму для паездкi ў банк. Напярэдаднi кiраўнiцтва банка спусцiла калёсы яго аўтамабiля Rаngе Rоvеr, каб Кастэнка не змог збегчы, не выплацiўшы крэдыт за другую машыну. Як расказаў сам харкаўчанiн, бранявiк быў куплены iм два гады таму, каб ездзiць на рыбалку. Вежы з кулямётам на машыне няма, хоць, на думку Кастэнкi, у дадзенай сiтуацыi яна б не перашкодзiла. Банкiры — старшыня праўлення на АUDІ А8 i яго ахоўнiк на Dаеwоо-Lаnоs — напярэдаднi заблакiравалi яго машыну перад банкам, папярэдне спусцiўшы колы. Экс-кандыдат у мэры адсунуў перашкоды заднiм бамперам i паехаў на спушчаных колах. На наступную разборку з банкам ён прыехаў на браневiку, якi, як вядома, мае аўтаматычную падкачку колаў. Клiент выказаў жаданне заплацiць па рахунках. На бясплатнае вiдовiшча сабралiся банкаўскiя работнiкi, паркоўшчыкi, якiя не ведалi, як падступiцца да браневiка i па якой таксе патрабаваць аплату. Мiлiцыя палiчыла за лепшае не ўмешвацца, задаволiўшыся знешняй адсутнасцю кулямётаў.Чацвёра нелегальных iмiгрантаў дабралiся да Вялiкабрытанii, схаваўшыся ў 10-мятровай штучнай ёлцы. Палiцыя выявiла парушальнiкаў падчас агляду грузавiка, якi перавозiў ёлку. Парушальнiкi — выхадцы з Iрана i Iрака, яны былi затрыманыя. Вадзiцель сцвярджаў, што ён нiчога не ведаў пра людзей у кузаве. Штучнае дрэва з алюмiнiю i нейлону павiнна быць устаноўлена ў цэнтры горада напярэдаднi калядных святаў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" i iнфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску з 1 снежня гэтага года па 1 сакавiка наступнага прыпыняецца дробнарознiчны гандаль плодагароднiннай прадуцыяй з латкоў. Рашэнне аб гэтым пры
|
|