21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярод людзей

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод людзей

Пра няшчасце, якое нечакана прыйшло ў сям’ю Сяргея Пракаповiча, наша газета расказвала. Тады iх сын перабягаў перад школай дарогу i трапiў пад грузавiк. Хлопчыка лячылi ў сталiцы, але захаваць нагу не ўдалася. Гэта здарылася пяць гадоў таму, а сёння Ваню ўжо 13 гадоў. Патэлефанаваў i пачуў ад мацi хлопчыка, што ў iх усё добра, голас у жанчыны быў бадзёры. Падумалася: што такое сёння добра для сям’i, перад якой жыццё паставiла такое выпрабаванне?

Пракаповiчы жывуць у сямейным iнтэрнаце, але ўжо да канца года павiнны перабрацца ў трохпакаёвую кватэру — пабудавалi кааператыўную. Узялi крэдыт, але кошт кватэры з 92 мiльёнаў вырас за два гады да 118 мiльёнаў — грошы вялiкiя, хоць жаданне мець сваю кватэру перацягвае ўсе фiнансавыя праблемы. Гаспадар афiцыйна працуе ў Расii — пракладвае пад Санкт-Пецярбургам дарогi. Так што Ваня ўвесь час са сваёй мамай, i хоць ён зрэдку бывае ў школе, але вучыцца дома. Прыходзяць педагогi i займаюцца з iм iндывiдуальна. Калi я адыходзiў, павiнна была прыйсцi настаўнiца беларускай мовы.

Напачатку Ваня не дужа быў гаварлiвым — прыходзiлася кожнае слова выцягваць, а затым: "Вось мы прыляцелi ў Варшаву, а там адзiнаццаць гадзiн над акiянам — прызямлiлiся ў Чыкага..."

Ужо чатыры разы хлопчык праз мiжнародную грамадскую арганiзацыю "Медыцына i Чарнобыль" пабываў у Амерыцы i жыў там кожны раз па два месяцы у розных сем’ях.

Першы раз, адарваўшыся ад дому i родных, доўга не мог прыйсцi ў сябе i быў насупленым, а там неабходна ўсiм усмiхацца — такая жыццёвая ўстаноўка. Цяпер ён нават па-англiйску можа гаварыць. Не так ужо каб свабодна, а на бытавым узроўнi. Калi з Амерыкi звоняць, то можа i пагаварыць.

Людзi там добрыя. Вунь пратэзы бясплатныя робяць, а яны больш лёгкiя i зручныя, чым нашы, зубы хворыя залечаць, i дзецi там слова крыўднае не кiнуць, як здараецца ў нас, не штурхнуць. Але ўсё роўна лепш са сваiмi, бо нашы не такiя правiльныя — больш жывыя, цi што?

— Нармальна жывём, — кажа Ваня i, вiдаць, сапраўды так, бо на стале стаiць не такi ўжо i стары камп’ютар, а для падлетка гэта ўжо нямала.

А цi была сям’i падтрымка пасля той трагедыi? Як адносiцца шматлiкая радня?

— Усё трымаецца на мужу, — расказвае Валянцiна Мiкалаеўна, — ды мы нiколi асаблiва i не разлiчвалi на нейкую дапамогу. Адносна раднi, то ў кожнага свая сям’я, свой клопат. Пагаворым па тэлефоне, iншым разам сустрэнемся... ды i ўсё.

Акрамя сына ў Пракаповiчаў яшчэ ёсць дачка Насця. Яна на два гады старэйшая за брата. Дзецi мiж сабой ладзяць, хоць усякае бывае — дзецi.

Вось такая сям’я — сям’я, якую тая бяда не надламала, а наадварот — умацавала. Захацелася даведацца: а якiя ў сям’i планы, цi ёсць нейкая мара?

— Няхай усё iдзе так, як iдзе, а там вiдаць будзе, — адказала гаспадыня. І ў гэтых словах ёсць мудрасць, бо жыццё ўсе планы перакройвае на свой манер.

Сымон Свiстуновiч,

г. Баранавiчы.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра няшчасце, якое нечакана прыйшло ў сям’ю Сяргея Пракаповiча, наша газета расказвала. Тады iх сын перабягаў перад школай дарогу i трапiў пад грузавi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика