21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускi гольф-клуб Гучыць прыгожа!

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускi гольф-клуб Гучыць прыгожа!

У канцы мiнулага года Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў указ аб будаўнiцтве гольф-клуба. Аб’ект павiнен быць пабудаваны да канца 2010 года за два кiламетры ад пасёлка Калодзiшчы. Наш карэспандэнт вырашыў высветлiць падрабязнасцi будаўнiцтва спартыўна-турысцкага цэнтра.

Гольф прынята лiчыць вельмi дарагiм задавальненнем. Для пачатку трэба пабудаваць у краiне гольф-поле з iнфраструктурай. У дадзеным выпадку размова iдзе аб мiльёнах долараў. Самiм жа гальфiстам трэба яшчэ купляць iнвентар, якi дорага каштуе. Да таго ж не трэба забываць наконт членскага бiлета. У Расii, напрыклад, членам гольф-клуба можна стаць за 20 тысяч долараў.

Гiсторыя беларускага гольфу

Гэта ўжо не першая спроба будаўнiцтва гольф-клуба ў Беларусi.

У 2003 годзе было пабудавана мiнi-поле для гольфу. Але праз два гады яго давялося зачынiць з-за вялiкiх падаткаў.

Гродзенскiя ўлады ў 2005 годзе таксама разглядалi магчымасць будаўнiцтва поля для гульнi ў гольф, але далей справа пакуль не пайшла.

У 2007 годзе было прынята рашэнне аб развiццi ў нашай краiне гольфу. Гольф-комплекс павiнен уключаць гольф-поле чэмпiёнскага класа мiжнароднага стандарту, цэнтр навучання гольфу, гасцiнiчны i спартыўны комплексы, пасёлак для жылля, iнжынерную i транспартную iнфраструктуру.

Клуб павiнен быць пабудаваны "для стварэння ўмоў для правядзення спартыўных спаборнiцтваў мiжнароднага ўзроўню, заняткаў гольфам насельнiцтва ўсiх узроставых груп". Заказчыкам вызначылi расiйска-беларускае сумеснае прадпрыемства "Гольф Клуб". Ва ўказе таксама адзначана, што адвод зямлi будзе ажыццёўлены на аснове заключэння прамых дагавораў арэнды, а не праз аўкцыёны. Паводле ўказа, прадпрыемствы, якiя будуць увозiць матэрыялы i абсталяванне для будаўнiцтва комплексу з-за мяжы, вызваляюцца ад абкладання мытнымi пошлiнамi, за выключэннем увозу з Расii. Кантроль за выкананнем указа быў ускладзены на Камiтэт дзяржаўнага кантролю.

Спецыялiсты сцвярджаюць, што рэалiзацыя праекта абновiць будаўнiчую iндустрыю раёна, забяспечыць стварэнне новых працоўных месцаў, узвядзенне жылля, дарог, палепшыць экалогiю дадзенай мясцовасцi, актывiзуе працу мясцовых турыстычных кампанiй. У хуткiм часе плануецца пачаць навучанне гольфу нават школьнiкаў.

Што адбываецца сёння?

Сёння на будаўнiчую пляцоўку, дзе праз некаторы час павiнен быць гольф-клуб, патрапiць вельмi праблематычна, бо знаходзiцца яна пасярод лесу. На гэтае месца звычайная легкавая машына не зможа праехаць, хiба толькi грузавiк.

На працягу восенi вядуцца работы па расчыстцы тэрыторыi, бурэннi артэзiянскiх шчылiн, выверцы ўзроўняў i берагавой лiнii будучых штучных вадаёмаў, размешчаных каскадам.

Распрацоўкай праекта займаюцца гольф-архiтэктары з сусветным iмем Дэйв Томас i Пол Томас з брытанскай кампанii Dаvе Thоmаs Ltd. Архiтэктурны план ужо распрацаваны. Гольф-клуб — гэта не толькi поле для гульнi, але таксама i iнфраструктура, таму запланаваны цэлы клубны пасёлак. Перавага пяску ў структуры глебы дазволiць зэканомiць значныя сродкi на водаадводных мерапрыемствах. Дрэнажная сiстэма будзе размешчаная пад усiм полем. Гэта значыць, што нiякi лiвень не пагражае затапленнем пляцоўкi.

Будаўнiцтва гольф-клуба, якое толькi пачынае набiраць абароты, ужо станоўча сказалася на эканамiчных паказчыках Мiнскага раёна.

На афiцыйным сайце Мiнскага абласнога выканкама паведамляецца, што "арганiзацыi вобласцi сёлета ў першым квартале прыцягнулi $312,1 млн замежных iнвестыцый. Расiйска-беларускае сумеснае прадпрыемства "Гольф Клуб" iнвестуе ў стварэнне спартыўнага комплексу $125,7 млн, у тым лiку сёлета — $18,1 млн".

Частка сродкаў, якiя плануецца ўкласцi ў праект, акупiцца ў вынiку продажу VІР-катэджаў пад жыллё або загарадныя дамы. Чакаецца, што поле для гольфу пад Калодзiшчамi ўбачыць першых аматараў гольфу ў 2010 годзе. А вось здача катэджнага пасёлка запланавана на 2014 год.

Меркаванне прафесiйнага гальфiста

Мы патэлефанавалi намеснiку дырэктара па развiццi гольфу Мiнскага гольф-клуба Вадзiму Бегуну. Да таго ж Вадзiм Анатольевiч — першы беларускi прафесiйны гальфiст, менавiта па яго iнiцыятыве была створана кафедра гольфу ў Акадэмii фiзвыхавання.

— Вадзiм, скажыце, можа, нам не трэба будаваць цэлы гольф-клуб? Можа, досыць было б аднаго поля для гольфу?

— Дык гэта i будзе поле для гольфу. Толькi плюс да ўсяго гэтага яшчэ i iнфраструктура.

— А чаму на будаўнiцтва падобных аб’ектаў iнвестуюцца вялiзныя сумы? Бо ў дадзеным выпадку гаворка iдзе амаль аб 126 мiльёнах долараў...

— А адкуль у вас такая iнфармацыя? (здзiўлена спытаў Вадзiм Анатольевiч).

— На афiцыйным сайце Мiнскаблвыканкама прачыталi...

— Вядома, гольф — гэта нятанны вiд спорту. Але мне здаецца, што гэтая сума завышаная. Ва ўсякiм разе, гэта трэба ўдакладнiць у той фiрмы, якая займаецца будаўнiцтвам.

— А ў нас у краiне шмат аматараў гольфу? Цi будзе хто-небудзь хадзiць гуляць у гольф?

— Не, у нас у краiне практычна няма аматараў гольфу. Больш за тое, можна сказаць, што мы будзем стартаваць практычна з поўнага нуля. Калiсьцi ж трэба пачынаць! Такi вiд спорту, як гольф, у нас у краiне пакуль яшчэ наогул не развiты. Бо нават у Казахстане ёсць гольф, не гаворачы ўжо аб Расii. У Вялiкабрытанii наогул у кожнай вёсцы ёсць сваё мунiцыпальнае поле для гольфу. Так што нам таксама ўжо даўно трэба займацца развiццём гэтага вiду спорту.

— Вадзiм, але ў вас ужо была спроба ўзняць папулярнасць гольуа ў нас у краiне. Вы адкрылi мiнi-гольф поле.

— Так, у 2003 годзе мы разам са шведскiм бiзнэсменам адкрылi клуб мiнi-гольфа, якi абышоўся нам у сто тысяч долараў. Тады замежнага бiзнэсмена вельмi здзiвiў працэс збору дакументаў, патрэбных для будаўнiцтва клуба, а таксама памеры падаткаў. Мы пiсалi нават лiст наверх, прасiлi аб панiжэннi падаткаў для клуба. У вынiку з гарвыканкама прыйшоў адмоўны адказ. Нягледзячы на ўсе складанасцi, клуб мiнi-гольфу быў адкрыты. Але ў канцы 2005 года клуб быў зачынены з-за нерэнтабельнасцi. Адбылося гэта з-за вялiкiх падаткаў. Кошт бiлетаў быў вельмi нiзкiм (дзве гадзiны гульнi каштавалi 6 тысяч беларускiх рублёў). Кошт мы так i не павялiчвалi, бо першапачаткова не ставiлася мэта зарабiць грошы. Гэта быў сацыяльны праект.

— Як вы лiчыце, у нас у краiне гольф можа стаць масавым вiдам спорту? Або ўсё такi, гольф — гэта прывiлегiя выбраных, багатых людзей?

— Я лiчу, што зрабiць гольф масавым вiдам спорту вельмi рэальна. Мы якраз гэтым зараз i займаемся. Бо ў нас не будзе такiх вялiзных коштаў на членскi бiлет, як у той жа Расii. Там адзiн бiлет каштуе каля 20-25 тысяч долараў. Я зараз не магу назваць дакладную суму, але гэта будзе каштаваць у шмат разоў танней, чым у той жа Расii. Да таго ж мы зараз працуем над тым, каб гольф стаў масавым вiдам спорту. У будучынi ў нас ёсць жаданне арганiзоўваць турнiры з удзелам гальфiстаў розных краiн.

Дзмiтрый Бобрык.

 

 

Блiц-апытанне

А вы пойдзеце гуляць у гольф, калi пабудуюць гольф-клуб?

Вiктар Бака, мастак:

— Я абавязкова пайду. Я творчы чалавек, мне цiкава ўсё новае. Праўда, яшчэ многае залежыць ад месцазнаходжання гэтага самога гольф-клуба. Калi яго пабудуюць занадта далёка ад Мiнска, то ў мяне не будзе магчымасцi туды часта ездзiць. А вось калi за некалькi кiламетраў ад сталiцы, то з вялiзнай радасцю з’ежджу пагуляць.

Людмiла Кавалевiч, студэнтка:

— Цi пайду я гуляць у гольф? Усё залежыць ад кошту. Я чула, што членскi бiлет каштуе вельмi дорага, некалькi дзясяткаў тысяч долараў. А адкуль у мяне такiя грошы? Мне трэба тады ўсё жыццё збiраць толькi на адзiн членскi бiлет! А жыць тады як (усмiхаецца)?

Нiна Гуляшова, урач:

— Ведаеце, у мяне вельмi аддаленае ўяўленне пра гольф. Нiколi ў сваiм жыццi яшчэ не гуляла ў гэты вiд спорту. Але цяпер у мяне на гэта i няма вольнага часу. Можа, калi стану больш свабоднай, да таго часу якраз пабудуюць гольф-клуб, тады i схаджу. А цяпер я не магу знайсцi часу нават для таго, каб схадзiць у той жа тэатр.

Ганна Шаркунова, спявачка:

— А калi ў нас пабудуюць гольф-клуб? Як толькi гэта адбудзецца, я абавязкова з’езджу пагуляць у гольф. Праўда, у мяне шчыльны гастрольны графiк.

Дзянiс Будай, працаўнiк гандлю:

— З радасцю пагуляў бы ў гольф! Праўда, ёсць некалькi нюансаў. Па-першае, колькi будзе каштаваць гэтае задавальненне? Я ведаю, што вялiзных грошай. За адзiн толькi членскi бiлет трэба будзе заплацiць вялiкую суму! Па-другое, не думаю, што ў новым гольф-клубе знойдзецца месца для ўсiх ахвотнiкаў. Мне здаецца, што гэты вiд спорту будзе элiтным.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы мiнулага года Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў указ аб будаўнiцтве гольф-клуба. Аб’ект павiнен быць пабудаваны да канца 2010 года за два кiламетры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика