21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сцягі створаны на падставе гербаў, якiя адносяцца да гiсторыка-геральдычных помнiкаў Беларусi

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сцягі створаны на падставе гербаў, якiя адносяцца да гiсторыка-геральдычных помнiкаў Беларусi

Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 625 ад 18 лiстапада гэтага года заснаваны сцяг горада Слуцка i Слуцкага раёна, сцяг Вiлейскага раёна. У iх аснову былi пакладзены гiстарычныя гербы гэтых двух гарадоў, якiя былi зарэгiстраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублiкi Беларусь яшчэ ў 2001 годзе. Аўтарам канцэпцыi сцягаў стала галоўны спецыялiст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў i iнфармацыi Дэпартамента па архiвах i справаводстве Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, сакратар Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, кандыдат гiстарычных навук Марына Елiнская, iзаграфiю выканаў член Мiжнароднага саюза дызайнераў, мастак-геральдыст Вiктар Ляхар.

...Слуцк, адзiн з гарадоў Тураўскай зямлi, згадваецца ў "Аповесцi мiнулых гадоў" пад 1116 годам. З 1160 года — цэнтр удзельнага княства. З першай трэцi ХІV стагоддзя Слуцк увайшоў у склад Вялiкага Княства Лiтоўскага. Горад на працягу некалькiх стагоддзяў паслядоўна знаходзiўся ва ўладаннi заможных i тытулаваных асобаў Беларусi: князёў Аляльковiчаў (канец ХIV стагоддзя), Радзiвiлаў (1612—1695, 1744—1832 гг.), Вiтгенштэйнаў (з 1832 г.)

У 1441 годзе Слуцк атрымаў гарадское самакiраванне, а 27 жнiўня 1652 года Ян Казiмiр пацвердзiў магдэбургскае права i падарыў гораду герб "Пагоньчык". Прафесар Грыцкевiч у адной са сваiх работ, цытуючы прывiлей польскага караля, дае апiсанне герба: "Надаём... гораду герб даўнi Княства Слуцкага, менавiта вершнiка ў полi чырвоным у панцыры на белым канi, звычайна названага Пагоньчык, якi трымае меч дабыты..." Даследчык Цiтоў у сваiх кнiгах прыводзiць адбiткi пячатак горада Слуцка, гарадскога суда Слуцкага княства, што датуюцца ХVII— ХVIII стагоддзямi, у якiх ёсць адлюстраваннi як крылатага каня, так i ўзброенага вершнiка.

22 студзеня 1796 года ўязны горад Слуцк Мiнскай губернi атрымаў двухчастны герб, у верхняй частцы якога "герб Мiнскi, у нiжняй, у чырвоным полi — вершнiк, якi скача, апрануты ў панцыр, што прыкрываецца шчытом i трымае у правай руцэ меч на размах". Амаль iдэнтычныя гербы атрымалi па ўказах iмператрыцы ў 1781 i 1796 гадах беларускiя гарады Себеж, Сураж, Чэрыкаў. Трэба заўважыць, што геральдычныя фiгуры ў гэтых гербах былi выкананы мастакамi Геральдмайстарскай канторы, якiя iмкнулiся адлюстраваць у адзеннi вершнiкаў асаблiвасцi ваеннага абмундзiравання таго часу. Асаблiва гэта дакладна праглядаецца ў галаўных уборах — шлемах з доўгiмi плюмажамi, характэрнымi для драгунскiх палкоў.

У 2001 годзе Слуцкi гарадскi Савет дэпутатаў зацвердзiў герб Слуцка ў прапанаваным варыянце. У iм у блакiтным полi барочнага шчыта на зялёнай увагнутай аканечнасцi адлюстраваны сярэбраны конь з крыламi. Пегас — сiмвал натхнёнай паэтычнай творчасцi. Ён з’яўляецца адным з персанажаў старажытнагрэчаскай мiфалогii, а ў новы час разглядаўся як iстота, што злучае жыццёвую сiлу каня i вольны палёт птушкi, i асацыяваўся па гэтай прычыне з неўтаймаваным духам паэта, якi пераадольвае зямныя перашкоды.

— У Пегаса ў гербе Слуцка прысутнiчае нi з чым не параўнальны атрыбут, характэрны толькi для гэтага адлюстравання, — паказвае Марына Елiнская, — пакрывала чырвонага сукна з залатой манаграмай "R" "D" пад княскай каронай. Яна азначае "Rаdivil Duх" — "князь Радзiвiл" — iмя, якое непарыўна звязана са славутай гiсторыяй старажытнага горада Слуцка. Яго герб адносiцца да гiсторыка-геральдычных помнiкаў Беларусi.

А вось пры распрацоўцы сцяга, як расказала далей Марына Мiхайлаўна, на жаль, не атрымалася ўвасобiць у жыццё iдэю, якая б магла зрабiць яго самым адметным, запамiнальным геральдычным сiмвалам-сцягам краiны. Слуцк, як вядома, радзiма сусветнавядомых паясоў, i iх элементы геральдысты прапаноўвалi выкарыстаць на палотнiшчы: былi падрыхтаваны некалькi дзясяткаў варыянтаў, якiя прадэманстравала мне суразмоўца. На жаль, на месцы нiводны з iх не прынялi да ўвагi...

Вiлейка атрымлiвала гербы ад расiйскiх манархаў двойчы: 22 студзеня 1796 года ад Кацярыны II i 6 красавiка 1845 года — ад Мiкалая I. Тлумачыцца гэта рознай тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйнай прыналежнасцю Вiлейкi. Напачатку горад знаходзiўся ў Мiнскiм намеснiцтве, пазней — у Вiленскай губернi, што i знайшло сваё адлюстраванне ў верхняй частцы гербаў. На больш раннiм — герб Мiнскi: двухгаловы арол, на грудзях якога шчыт з адлюстраваннем Дзевы Марыi, на другiм — герб Вiльнi: узброены вершнiк, якi скача на белым канi ў правы бок, у правай руцэ якога знаходзiцца ўзнятая даверху шабля, а левая трымае сярэбраны шчыт, на якiм выява залатога васьмiкутовага крыжа.

Развiццю Вiлейкi садзейнiчала гандлёвае суднаходства. Па рацэ Вiлii ў Заходнюю Еўропу вывозiлi лес, лён, пяньку, зерне, воск. У горадзе штогод праводзiлiся чатыры кiрмашы. Нагружаная таварамi барка ў гербе, адзначаецца ў Вiнклера, паказвае, што "на той рацэ будуюць вадаходныя судны i адпраўляюць на iх звозiмыя з розных месцаў тавары i прадукты".

Рэканструяваны герб, згодна з апiсаннем, уяўляе ў чырвоным полi французскага шчыта сярэбраную раку, што скошана ўлева, на ёй судна, якое плыве ўнiз, нагружана яно двума звязанымi цюкамi з залатым iржаным коласам. Рачное судна, размешчаны на iм груз, а таксама размяшчэнне ў полi шчыта (дыяганальнае) гаворыць пра тое, што Вiлейскi раённы выканаўчы камiтэт у свой час прыняў рашэнне аб аднаўленнi больш ранняга гiстарычнага герба 1796 года, "адлюстраванне якога актуальнае i зараз". Як i папярэднi герб, сiмвал Вiлейкi i Вiлейскага раёна адносiцца да гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi, ён i быў пакладзены ў аснову сцяга.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 625 ад 18 лiстапада гэтага года заснаваны сцяг горада Слуцка i Слуцкага раёна, сцяг Вiлейскага раёна. У iх асн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика