Дзеці як люстэрка бацькоў
Дзеці як люстэрка бацькоў
(Заканчэнне. Пачатак за 21, 22, 25, 26 лістапада.) ( — Настасся Дзмiтрыеўна, Вiлейка. Раскажыце пра аўтызм. Чым ён пагражае дзiцяцi ў будучым? Чаму гэты стан сустракаецца? — Аўтызм развiваецца да 3-гадовага ўзросту. Гэта досыць сур’ёзнае псiхiчнае захворванне, якое характарызуецца адсутнасцю матыву мець стасункi з равеснiкамi, замкнёнасцю, пагружэннем ва ўласны ўнутраны свет. Такiя дзецi не вытрымлiваюць кантакту вачыма. Часта такiя расстройствы тлумачацца нiзкiм узроўнем iнтэлекту, праблемай з маўленнем, навучаннем, але на першы план выступае ўсё ж такi сацыяльная адмежаванасць, нежаданне кантактаваць з iншымi людзьмi. Пры гэтым захворваннi парушаюцца маўленне, мысленне, iнтэлект. Яно бывае i спадчыннага паходжання. Асноўная прычына ўзнікнення не выяўлена, з-за чаго прадбачыць захворванне надзвычай складана. У самым лепшым варыянце працякання хваробы такiя людзi асвойваюць нейкi мiнiмум ведаў. Але бывае i так, што не развiваецца нават маўленне. Працэнт такiх хворых невысокi. Часта такiя дзецi становяцца iнвалiдамi па прычыне псiхiчнага захворвання, але частка такiх дзяцей становяцца людзьмi з асаблiвым, арыгiнальным тыпам мыслення. Прызначэнне лекавых прэпаратаў залежыць ад ступенi хваробы. Плюс пастаянная работа псiхолага, задача якога — навучыць дзiця хоць бы бытавым навыкам i ўменням, мiнiмальным кантактам з iншымi людзьмi. За мяжой такiмi хворымi займаюцца сацыяльныя службы, у нас — псiхiятры. ( — Алiна з Мiнска. Майму дзiцяцi 7 месяцаў. Я магла б цяпер выйсцi на работу i пакiнуць дзiця на бабулю. Цi мае для малога значэнне, хто з iм у такiм узросце — бабуля цi мацi? — Калi гаворка iдзе пра выхад на 2-гадзiнную работу, то, калi ласка, выходзьце. Калi ж увесь клопат аб малым пяройдзе да бабулi, то тут ёсць над чым паразважаць. У малым узросце для дзiцяцi вельмi важна, каб побач была менавiта мама... У 2-3 гады, напрыклад, развiваецца пачуццё даверу да свету. Калi ў гэты перыяд мацi побач няма, развiваецца пачуццё трывогi, неабароненасцi. Самы горшы варыянт, калi дзiця звозяць — да той жа бабулi, але ў iншы горад, вёску. Так падрываецца базавы давер маленькага чалавека да навакольнага свету. Дзецi думаюць, што зрабiлi штосьцi дрэннае, што ад iх вырашылi пазбавiцца. I пачуццё вiны, крыўды, недахоп любовi могуць пераследаваць чалавека ўсё жыццё. — Колькасць цацак вызначальная ў сэнсе iнтэлектуальнага развiцця дзiцяцi? — Калi цацак шмат, iх "каштоўнасць" абясцэньваецца. Лепей рабiць замены: частку цацак хаваць на антрэсолi i даставаць праз нейкi час. Калi дзiця становiцца старэйшым, яму варта патлумачыць, што цацкi набываюцца "па справе" — на святы... Я прыгадваю цiкавы выпадак, пра хлопчыка, у якога было шмат дарагiх цацак i якi сябраваў з дзiцем са сцiплай па даходах сям’i. Але ў той сям’i бацькi былi людзьмi з творчым мысленнем. Яны прыдумвалi шмат варыянтаў гульнi, выраблялi штосьцi сваiмi рукамi. I вось аднойчы дзiця з заможнай сям’i вяртаецца са "сцiплай", дзе пабываў у гасцях, i кажа сваiм бацькам: якiя цiкавыя ў iх цацкi! Дзiцяцi важна, якiм эмацыянальным фонам напоўненыя гульнi i цацкi. Дзiця павiнна мець як самастойны час для гульнi, так i браць удзел у калектыўных, сямейных гульнях. ( — Iрына Пятроўна з Пастаў. Наколькi бацькi павiнны ўдзельнiчаць ў вызначэннi дзiцяцi з будучай прафесiяй? — Бацькi павiнны мець дачыненне да ўсяго, што звязана з iх дзецьмi. У тым лiку арыентаваць i на пэўныя прафесii. Аднак калi ў дзiцяцi няма пэўнага таленту, а бацькi яго туды арыентуюць, то аднойчы дзiця кiне гэты занятак, i ўсе намаганнi будуць дарэмнымi. ( — Мiнск, Валянцiна. Сваячка на 4-м месяцы цяжарнасцi. Нервова рэагуе на ўсё... Што ёй параiць? — Як мага менш нервавацца! Гэтыя хваляваннi непасрэдным чынам звязаны з дзiцем. Калi трывожыцца мацi, тое ж самае перажывае i дзiця. Невялiкi ўзровень трывогi, калi патрабуецца напружанне для пераадолення пэўных сiтуацый, рыхтуюць дзiця да рэальнага жыцця, але хранiчная стрэсавая сiтуацыя можа прывесцi да таго, што дзiця будзе плакаць па начах. I трывога будзе прысутнiчаць у далейшым жыццi. Акушэр-гiнеколаг можа падказаць, да каго звярнуцца жанчыне, якой неабходна псiхалагiчная падтрымка. ( — Наталля Сцяпанаўна з Гродна. Скажыце, цi перадаецца шызафрэнiя ў спадчыну? — Перадаецца, але не ў ста працэнтах выпадкаў. Ёсць прэпараты, якiя спраўляюцца з прыступамi псiхозу, але цалкам захворванне не вылечваецца. Прыступ можа не праяўляцца шмат гадоў, працякаць павольна, але ў любым выпадку трэба пастаянна прымаць лекi. У аснове шызафрэнii — парушэнне мыслення. Формы цячэння самыя розныя, напрыклад, з галюцынацыямi, трызненнем, парушэннем паводзiнаў, адсутнасцю крытыкi да свайго стану. У дзяцей часта бывае негатыўнае праяўленне сiмптаматыкi, — яны паглыбляюцца ў сябе. Могуць рэзка перастаць сачыць за сабой, замкнуцца, агрэсiўна рэагаваць на пытаннi бацькоў, страчваюць сяброў, сацыяльна адмяжоўваюцца, губляюць цiкаўнасць да раней значных для iх заняткаў, становяцца малаэмацыянальнымi, залiшне падазронымi. А можа, наадварот, прачнуцца нездаровая цiкаўнасць да незразумелых, непатрэбных рэчаў, чытаюць навуковую лiтаратуру, захапляюцца астралогiяй, фантастыкай, прычым гэта захоплiвае iх цалкам. Калi сярод сваякоў ёсць прыклады такога захворвання, неабходна iнфармаваць аб гэтым сваю другую палавiну. Будучая шлюбная пара павiнна ўсвядомiць адказнасць за тое, што можа нарадзiцца дзiця з такой паталогiяй. — Яшчэ мяне цiкавiць, цi можна спадзявацца на тое, што залежнасць — ад тых жа шкодных звычак — мiне сама па сабе, без умяшання ўрачоў? — Каб залежнасць ад тытуню, алкаголю, наркотыкаў прайшла сама па сабе, матывацыя павiнна быць такой магутнай... На жаль, як правiла, у такiх залежных яе няма ўвогуле... Некалi iснавала практыка размяшчэння асацыяльных падлеткаў у будатрады агульнага карыстання. Калi яны траплялi ў новую для iх сiтуацыю, адрывалiся ад ранейшага асяроддзя, бачылi, што жыццё бывае iншым, то тэарэтычна атрымлiвалi шанц вярнуцца дадому i парваць з сябрамi, з якiмi пiлi, курылi, нюхалi клей... Але гэта такiя адзiнкавыя выпадкi!.. Пазбавiцца ад любога кшталту залежнасцi надзвычай складана, паколькi ў аснове iх фармiравання хаваецца, як правiла, цэлы шэраг фактараў. "Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак за 21, 22, 25, 26 лістапада.) ( — Настасся Дзмiтрыеўна, Вiлейка. Раскажыце пра аўтызм. Чым ён пагражае дзiцяцi ў будучым? Чаму
|
|