Мiльёны стануць тысячамi?
Мiльёны стануць тысячамi?
Дэвальвацыя i дэнамiнацыя — такое ўражанне, што гэтыя словы сёння, бадай, не пачуеш толькi ад немаўляцi ды дзяцей, як кажуць, сярэдняга школьнага ўзросту. Астатнiя ж, асаблiва пасля "зводкi" навiнаў аб падзеях на сусветных фiнансавых рынках, пачынаюць у гутарцы "чысцiць пер’е" рублю: маўляў, у кагосьцi на рабоце кажуць пра хуткую яго дэвальвацыю. А ўжо праз хвiлiну гэты ж чалавек настойлiва запэўнiвае свайго суразмоўцу, што дэнамiнацыя — рэч непазбежная, таму што пра гэта кажуць нейкiя "добраiнфармаваныя" крынiцы. Мiж тым такая "дробязь", што дэвальвацыя i дэнамiнацыя — не адно i тое ж, нiбыта становiцца i няважнай. Трэба так разумець, што, блытаючы гэтыя словы, людзi хвалююцца не аб нейкай там дэнамiнацыi, а баяцца знiжэння курсу беларускага рубля ў адносiнах да СКВ. Як вынiк, толькi псуюць нервы сабе ды бударажаць iншых. Насамрэч, цi маюць пад сабой глебу чуткi аб магчымым узбуйненнi нацыянальнай валюты, цi iстотным знiжэннi афiцыйнага курсу рубля, мы вырашылi высветлiць у Нацыянальным банку i звярнулiся па адпаведны каментарый да начальнiка ўпраўлення галоўнага банка краiны Анатоля Драздова. — Анатоль Фёдаравiч, некаторыя людзi, напалоханыя чуткамi пра дэнамiнацыю, пачынаюць задумвацца аб канвертацыi беларускiх грошай у замежную валюту, лiчаць за лепшае збаўляцца ад рублёў. — Значыць, дэнамiнацыя не плануецца? — У мяне на гэты конт няма нiякай iнфармацыi. Сёлета дэнамiнацыi дакладна не будзе. — А што датычыцца дэвальвацыi рубля? — У адпаведнасцi з асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi курс рубля да долара сёлета хiстаецца ў межах плюс/мiнус 2,5 працэнта. I гэты параметр вытрымлiваецца. У наступным годзе калiдор хiстанняў курсу беларускага рубля — плюс/мiнус 5 працэнтаў. Гэтыя параметры мы i будзем вытрымлiваць, iх пакуль нiхто не адмяняў. — Iх нiхто не адмяняў, але калi сiтуацыя на сусветных рынках i айчыннай эканомiцы запатрабуе ўсё ж такi зменаў? — Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч i першы намеснiк старшынi Павел Калаур ужо казалi пра тое, што нiчога мяняцца не будзе. Здагадкi можна рабiць самыя розныя. Сусветны крызiс прывёў да таго, што ўсе чакаюць нейкiх непрыемнасцяў. Таму такая нявiнная аперацыя, як, да прыкладу, дэнамiнацыя ператвараецца ў нешта страшнае. Аднак нават калi i здымуць гэтыя нулi, каму гэта перашкодзiць? Наадварот, будзе лепш: замест "тысяча" будзем казаць "рубель". Якi сэнс мiтусiцца? Няўжо ў нас у краiне нехта крыўдзiў народ? — Вяртаючыся да курсу рубля: згодна з асноўнымi напрамкамi ў наступным годзе яго максiмальны курс не павiнен перавысiць 2310 рублёў за адзiн долар? — Гэта, калi браць афiцыйны курс, яго максiмальнае хiстанне. Што датычыцца абменных пунктаў, то мы далi рэкамендацыю банкам, якой яны прытрымлiваюцца, не павышаць курс продажу наяўнай валюты больш як на плюс/мiнус 2 працэнты да афiцыйнага. — Гэта значыць, максiмальны курс продажу долара ў "абменнiках" складзе сёлета не больш як 2244 рублi за долар? — Гэта ў тым выпадку, калi афiцыйны курс долара будзе складаць 2200 рублёў i амерыканская валюта не аслабне да канца снежня. Хоць апошняе малаверагодна, але ўсё можа быць. — Шмат чутак і пра тое, што Нацбанк рыхтуе нейкiя абмежаваннi на рынку наяўнай валюты. — Якiя абмежаваннi?! Iх няма i не плануецца рабiць. Цяпер у гэтым няма неабходнасцi. Сапраўды, сiтуацыя на гэтым рынку адзначаецца павышаным попытам на наяўную валюту. Наколькi мы разумеем, тон тут задаюць не простыя грамадзяне, а iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя працуюць па "шэрых" схемах. Яны галоўным чынам i скупляюць валюту. Паводле нашых назiранняў, як правiла, пераважная большасць купляе замежную валюту, пачынаючы ад 500 долараў ЗША на адны рукi, а часта сумы куплi даходзяць да некалькiх тысяч долараў: прыватных асобаў сярод такiх пакупнiкоў няшмат. Паўтаруся, у асноўным гэта iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. — Вы падлiчвалi, наколькi ў апошнi час павялiчыўся попыт на наяўную валюту? — Вырас ён у разы, i адмоўнае сальда на карысць насельнiцтва назiраецца ў кастрычнiку-лiстападзе. Пiк попыту прыйшоўся на лiстапад. — I апошняе, што хвалюе многiх: цi магчымы ў нас сцэнарый па "замарожваннi" дэпазiтаў насельнiцтва? — Такiя чуткi — поўны абсурд. Такога не было ў найноўшай гiсторыi Беларусi нiколi, i гэтага рабiць дакладна не плануецца: падобная недарэчная думка нiкому не прыйдзе ў галаву — гэта лепшы спосаб згубiць фiнансавую сiстэму краiны. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэвальвацыя i дэнамiнацыя — такое ўражанне, што гэтыя словы сёння, бадай, не пачуеш толькi ад немаўляцi ды дзяцей, як кажуць, сярэдняга школьнага ўзро |
|