Продаж пiратэхнiкi ў Беларусi дазволены толькi ў спецыялiзаваных магазiнах
Продаж пiратэхнiкi ў Беларусi дазволены толькi ў спецыялiзаваных магазiнах
Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях. У магазiне, прызначаным для гандлю пiратэхнiкай, абавязкова павiнны быць сейфы, металiчныя палiцы, выконвацца раздзельнае захоўванне тавару. Напрыклад, летась падобны магазiн працаваў у гандлёвым цэнтры "Ждановiчы". Продаж пiратэхнiчных вырабаў забаўляльнага прызначэння дазваляецца толькi ў перыяд з 1 снежня па 15 студзеня. Забаронены продаж гэтай прадукцыi няпоўнагадовым ва ўзросце да 15 гадоў. Парушэнне правiлаў выкарыстання пiратэхнiчных вырабаў цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзесяцi базавых велiчынь. Да прымянення без спецыяльных дазволаў дапускаюцца пiратэхнiчныя вырабы бытавога прызначэння (пiстон, хлапушка, трашчотка, шуцiха, бенгальскi агонь, фантан), якiя рэалiзуюцца ў рознiчнай гандлёвай сетцы i абыходжанне з якiмi не патрабуе спецыяльных ведаў i навыкаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях. У магазiне, прызначаным для гандлю пiратэхнiкай, абавязкова павiнны быць сейфы, металiчн |
|