"Залаты яблык". Адкуль ён коцiцца?
"Залаты яблык". Адкуль ён коцiцца?
Горыч i недаўменне выклiкае той факт, што насельнiцтва Беларусi зведвае праблему з забеспячэннем такой звычайнай беларускай плодаагароднiннай прадукцыяй, як яблыкi. Сказаць, што яблыкаў няма на палiцах нашых крамаў, безумоўна, нельга. Але якiя i па якiх цэнах? Калi разгледзець сiтуацыю на прыкладзе горада Жодзiна, то яна, можна сказаць, выклiкае поўнае недаўменне. Усе палiцы гандлёвых пунктаў "заваленыя" практычна толькi iмпартнымi яблыкамi, цэны на якiя проста "кусаюцца". Напрыклад, найбуйнейшая сетка магазiнаў у Жодзiне "Белмаркет" сёння прапаноўвае яблыкi па цэнах больш за 7000 беларускiх рублёў. І гэта ў Беларусi, дзе толькi што сабралi ўраджай яблыкаў! Чаму яблыкi на нашых палiцах каштуюць даражэй, чым заморскiя бананы? А бананы ж яшчэ неабходна прывезцi з-за акiяна. Дык чаму ж жыхары беларускiх гарадоў вымушаны купляць яблыкi (у сезон ураджаю) па "завоблачных" цэнах? Як бацькам, асаблiва калi яны атрымлiваюць невысокую заработную плату (напрыклад, урачы, настаўнiкi), растлумачыць сваiм дзецям, што яны не могуць набыць звычайныя яблыкi? А ў беднай на вiтамiны Беларусi асноўнай крынiцай для iх папаўнення заўсёды былi менавiта яблыкi. Дык чаму ж у суседняй Польшчы, дзе падобныя клiматычныя ўмовы, яблыкi ў магазiнах каштуюць прыкладна 700—800 беларускiх рублёў, а ў нас — у сезон — ужо "перавалiлi" за 7000 бел. рублёў? Няўжо Рэспублiка Беларусь такая багатая, што мы падтрымлiваем замежнага вытворцу, а ўласная прадукцыя гнiе? Калi ж мы навучымся лiчыць грошы, якiя ляжаць у нас пад нагамi? Аляксандр Дыбаль, г. Жодзiна. г. Жодзiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горыч i недаўменне выклiкае той факт, што насельнiцтва Беларусi зведвае праблему з забеспячэннем такой звычайнай беларускай плодаагароднiннай прадукцы |
|