Палацава-паркавы комплекс Свяцк ў Гродзенскім раёне выстаўлены на таргi
Палацава-паркавы комплекс Свяцк ў Гродзенскім раёне выстаўлены на таргi
Палацава-паркавы комплекс у в.Свяцк Гродзенскага раёна зноў выстаўлены на таргi. Аб гэтым паведамiў БЕЛТА начальнiк аддзела адчужэння, залогу i арэнды маёмасцi камунальнай уласнасцi Гродзенскага абласнога тэрытарыяльнага Фонду дзяржаўнай маёмасцi Кiрыл Фёдараў. Аўкцыён адбудзецца 9 снежня ў Гродне. Пачатковая цана лота — Br16,5 млрд. Пры гэтым прадаецца ўласна будынак былой бальнiцы, будынак касцёла, магазiн, клуб, гаспадарчыя пабудовы i права арэнды 34 га зямлi з зялёнымi насаджэннямi. Умовы продажу — уключэнне ў гаспадарчы абарот на працягу трох гадоў i падпiсанне ахоўнага абавязацельства ў Мiнiстэрстве культуры Беларусi. Нагадаем, што палацава-паркавы комплекс Свяцк (былы палац роду Валовiчаў, пабудаваны па праекту iтальянскага архiтэктара Дж. Сака) унесены ў Дзяржаўны спiс нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусi. Ансамбль (раней Цэнтр медыцынскай рэабiлiтацыi хворых на туберкулёз) быў перададзены ва ўласнасць Гродзенскага раёна ў 2005 годзе па астаткаваму кошту каля Br2 млрд. Па вынiках ацэнкi, праведзенай ВРУП "Праектрэстаўрацыя" ў сакавiку 2008 года, цана вырасла да Br16,5 млрд. Заяўкi на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца да 4 снежня. Як паведамiў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Гродзенскага райвыканкама Ян Васiлеўскi, у выпадку калi Свяцк не прададуць з аўкцыёну, ён будзе перададзены Нацыянальнаму банку Беларусi. Паводле яго слоў, аб гэтым дасягнута папярэдняя дамоўленасць. У планах банка — аднавiць Свяцк, пераўтварыўшы яго ў гасцiнiчна-турыстычны комплекс. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палацава-паркавы комплекс у в.Свяцк Гродзенскага раёна зноў выстаўлены на таргi. Аб гэтым паведамiў БЕЛТА начальнiк аддзела адчужэння, залогу i арэнды |
|