Фінансавы крызiс перарасце ў гуманiтарны
Фінансавы крызiс перарасце ў гуманiтарны
З такiм прагнозам днямi выступiў у сталiцы Катара горадзе Доха генеральны сакратар ААН Пан Гi Мун на канферэнцыi па пытаннях глабальнага развiцця ў час цырымонii прэзентацыi даклада аб сусветным эканамiчным становiшчы i перспектывах на 2009 год. Дакумент быў падрыхтаваны Дэпартаментам па эканамiчных i сацыяльных пытаннях ААН. Згодна з дакладам, мы цяпер перажываем самы жорсткi эканамiчны крызiс з пачатку 30-х гадоў мiнулага стагоддзя. Эксперты ААН прадказваюць, што ў наступным годзе сусветны сукупны валавы ўнутраны прадукт знiзiцца на 0,4 працэнта. У свеце ўзрасце сацыяльная напружанасць i палiтычная нестабiльнасць. Крызiс асаблiва закране развiтыя краiны, там будуць найбольш вiдавочныя страты ад падзення тэмпаў эканамiчнага росту. Але менш развiтыя i бедныя краiны будуць больш доўга i хваравiта пераадольваць наступствы рэцэсii. Яны, паводле меркаванняў аўтараў даклада, сутыкнуцца з трыма галоўнымi праблемамi: рэзкiм запавольваннем росту эканомiкi, скарачэннем прысутнасцi замежнага капiталу i павышэннем працэнтаў на знешнiя даўгi. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такiм прагнозам днямi выступiў у сталiцы Катара горадзе Доха генеральны сакратар ААН Пан Гi Мун на канферэнцыi па пытаннях глабальнага развiцця ў ча |
|