Праз год кожны школьны прадмет можна будзе вывучаць па падручніку i электроннаму дадатку
Праз год кожны школьны прадмет можна будзе вывучаць па падручніку i электроннаму дадатку
Праз год кожны школьны прадмет можна будзе вывучаць па падручнiку i электронным дадатку. Аб гэтым сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў. Ён адзначыў, што пераход на 11-гадовы тэрмiн навучання ў сярэднiх агульнаадукацыйных школах паказаў: для больш глыбокага i трывалага засваення вучэбнага матэрыялу школьнiкi i настаўнiкi з задавальненнем выкарыстоўваюць дадатковую электронную версiю вучэбнага курса. На сайце Нацыянальнага iнстытута адукацыi прапанаваны спiс вучэбных праграм i дадатковых курсаў для самастойнага вывучэння, падкрэслiў мiнiстр. Цяпер электронныя сродкi навучання выкарыстоўваюць больш як 66 працэнтаў школ рэспублiкi. Ёсць амаль 180 назваў праграмных сродкаў для адукацыйнага працэсу, з iх беларускiх распрацовак — 55, прымяняецца больш як 3 тыс. мультымедыйных прэзентацый, распрацаваных настаўнiкамi-прадметнiкамi. Паводле слоў Аляксандра Радзькова, стратэгiчная задача на блiжэйшыя гады павiнна заключацца ў наступным: кожнаму падручнiку ў школах, гiмназiях, лiцэях, ССНУ, ПТВ i ВНУ неабходна мець адпаведную электронную падтрымку. Згодна з праграмай "Комплексная iнфарматызацыя сiстэмы адукацыi на 2007-2010 гады" прадугледжана распрацоўка i паўсюднае ўкараненне каля 75 новых электронных праграм для падручнiкаў. Усе яны павiнны змяшчаць прэзентацыйны складнiк (iнфармацыйная частка курса), практыкаваннi, якiя садзейнiчаюць замацаванню атрыманых ведаў, тэсты, што даюць магчымасць праводзiць аб’ектыўную ацэнку ведаў вучняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз год кожны школьны прадмет можна будзе вывучаць па падручнiку i электронным дадатку. Аб гэтым сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА мiнiстр адук |
|