Крымiнал з падаплёкай
Крымiнал з падаплёкай
7 снежня на Першым канале возьме старт новы праект Агенцтва тэлевiзiйных навiнаў — дакументальны сацыяльна-псiхалагiчны цыкл "Прабач мне". Праграмы, прысвечаныя тэме крымiналу, будуць адрознiвацца ад большасцi "страшылак" тым, што акцэнт зроблены не на крывавыя падрабязнасцi, а на псiхалогiю злачынства. Творчай групе праекта давялося шмат часу папрацаваць у следчых архiвах, каб адшукаць сярод стосаў крымiнальных спраў гiсторыi, дзе найбольш выразна праявiлася гэтая самая псiхалогiя. Кожная серыя цыкла, такiм чынам, распавядае пра рэальныя падзеi ў каментарыях ахвяры i споведзi злачынцы. Як жыць далей, калi цябе падставiла ўласная жонка? Як прабачыць забойцу сваёй мацi, калi злачынца — родны бацька? Чаму ахвяру асудзiлi за забойства гвалтаўнiка? Многiя людзi, хто стаў ахвярамi злачынстваў, i тыя, хто ўчынiў iх, упершыню раскажуць аб сваiх перажываннях у праекце "Прабач мне". Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 снежня на Першым канале возьме старт новы праект Агенцтва тэлевiзiйных навiнаў — дакументальны сацыяльна-псiхалагiчны цыкл "Прабач мне". П |
|