21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фальшывыя еўра — для кліентаў валютчыкаў

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фальшывыя еўра — для кліентаў валютчыкаў

Пасля таго, як напрыканцы лiстапада ў Гомелi з падробнай банкнотай намiналам 200 еўра быў затрыманы грамадзянiн Украiны, якi хацеў абмяняць фальшыўку на сапраўдныя грошы, беларускiя праваахоўнiкi спрабуюць высветлiць асобы саўдзельнiкаў зламыснiка i колькасць падобных "паперак", што ўдалося збыць зламыснiкам. Мiж iншым, паводле папярэдняй iнфармацыi, фальшывыя еўра прайдзiсветы меркавалi рэалiзоўваць паблiзу банкаўскiх абменных пунктаў пры магчымым ўзнiкненнi ажыятажу на скупку замежнай валюты на фоне сусветнага фiнансавага крызiсу.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, у лiстападзе ў Мiнску i Вiцебску з абароту былi выведзены сем аналагiчных падробак. Прычым, як адзначаюць супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi мiнiстэрства, усе гэтыя падробкi былi высокай якасцi — мелi розныя ступенi абароны, што характэрныя для сапраўдных еўра. Дарэчы, за 11 месяцаў было зарэгiстравана 110 фактаў збыту несапраўдных банкнот еўра. Аднак асаблiвую заклапочанасць у праваахоўнiкаў выклiкаюць менавiта фальшыўкi намiналам 200 еўра, канфiскацыя якiх у параўнаннi з леташнiм годам павялiчылася ў два разы.

У мiнiстэрстве, спасылаючыся на iнфармацыю еўрапейскага Цэнтрабанка, зазначылi, што ў краiнах Еўропы ў першым паўгоддзi было канфiскавана звыш 60 тысяч падробных банкнот намiналам 200 еўра, з якiх найбольшая колькасць была выяўлена ў Іспанii, Германii, Iталii i Францыi. Тамтэйшыя спецыялiсты, мiж iншым, падробкi гэтага класа расцэньваюць як адны з найбольш пагражальных еўравалюце. Таму i ў рэспублiцы прымаюцца адпаведныя захады, каб засцерагчыся ад гэтых фальшывак. У прыватнасцi, МУС накiравана ў Нацбанк пiсьмо з просьбай акцэнтаваць асаблiвую ўвагу банкаўскiх супрацоўнiкаў пры рабоце з купюрамi намiналам 200 еўра. Што ж датычыцца кожнага з нас, то тут, здаецца, усё проста: каб пасля не гараваць, трэба набываць СКВ у абменных пунктах, а не скупляць яе з рук i не ўдзельнiчаць у сумнеўных здзелках.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго, як напрыканцы лiстапада ў Гомелi з падробнай банкнотай намiналам 200 еўра быў затрыманы грамадзянiн Украiны, якi хацеў абмяняць фальшыўку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика