Стартуе чэмпіянат краiны па ралi
Стартуе чэмпіянат краiны па ралi
У новым сезоне чэмпiянату Рэспублiкi Беларусь па аўтаралi будзе не чатыры, як раней, а пяць этапаў. Месцамi правядзення стануць Браслаў, Ушачы i Мiнск. Фармат спаборнiцтваў застаўся без змен: гонка працягваецца два днi, адмiнiстрацыйныя, тэхнiчныя праверкi i знаёмства з трасай адбываюцца за два днi да старту. Першая гонка пад назваю "Браслаў Jaf Tea ралi" возьме старт 20—21 снежня на тэрыторыi Браслаўскага раёна. Працягласць першага этапа — 410 км, з якiх 134 км складаюць хуткасныя ўчасткi. Па звестках арганiзатараў, на старт павiнны выйсцi не менш за 20 экiпажаў, у тым лiку расiйскiх, латышскiх, украiнскiх i лiтоўскiх гоншчыкаў. Гандбалiсткi пачалi з нiчыёйУ першым матчы чэмпiянату Еўропы па гандболе, якi стартаваў 2 снежня ў Македонii, жаночая зборная Беларусi згуляла ўнiчыю (21:21) з камандай Швецыi, якая на папярэднiм еўрапейскiм першынстве заняла 6-е месца. У першым тайме перавагу мелi скандынаўкi. К трэцяй хвiлiне яны вялi 3:0, к 12-й — 6:2. На перапынак каманды пайшлi пры лiку 13:7 на карысць шведскай зборнай. Стартавы адрэзак другога тайма застаўся за падапечнымi Канстанцiна Шараварава — 9:3, аднак вынiковы лiк, устаноўлены на 56-й хвiлiне, так i застаўся нiчыйным. На групавым этапе беларускам таксама давядзецца сустрэцца з расiянкамi i аўстрыйкамi. Для выхаду ў наступны раўнд спаборнiцтваў неабходна заняць у групе месца, не нiжэйшае за трэцяе. "Юнацтва" недасягальнае? Адбылiся чарговыя матчы Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi.2 снежня праследавальнiкi "Юнацтва" атрымалi перамогi. "Гомель" з мiнiмальным лiкам — 1:0 — выйграў у гродзенскага "Нёмана", а жлобiнскi "Металург" узяў верх над "Брэстам" — 3:1. Астатнiя вынiкi: "Керамiн"(Мiнск) — "Вiцебск" — 5:3; "Шыннiк" (Бабруйск) — "Хiмiк-СКА" (Наваполацк) — 5:1; "Рыга-2000" — "Металургс" (Лiепая) — 1:2; "Латгале" (Даўгаўпiлс) — "Агрэ" — 3:2. Становiшча камандаў: "Юнацтва" — 70 ачкоў (28 матчаў), "Гомель" — 66 (28), "Металург" — 58 (29), "Хiмвалакно" — 49 (27), "Вiцебск" — 49 (29), "Керамiн" — 46 (25), "Металургс" — 44 (26), "Хiмiк-СКА" — 42 (29), "Нёман" — 41 (28), "Шыннiк" — 30 (23), "Рыга-2000" — 26 (28), "Агрэ" — 20 (27), "Латгале" — 16 (28), "Брэст" — 16 (27). "Амкар": Бароўскi цi Крыўшэнка?На пасаду галоўнага трэнера "Амкара" прэтэндуюць беларускiя спецыялiсты. Гэта Сяргей Бароўскi, якi ўзначальваў нацыянальную зборную Беларусi, а таксама Ігар Крыўшэнка, якi раней двойчы прыводзiў БАТЭ да залатых медалёў беларускага першынства, апошнiм яго клубам было сталiчнае "Дынама". Пакуль што Iгар Крыўшэнка абвяргае магчымае працаўладкаванне ў "Амкар": "Нiхто з кiраўнiцтва "Амкара" са мной не звязваўся, прапаноў не паступала. Пакуль не магу дакладна адказаць, дзе працягну трэнерскую дзейнасць", — цытуе Крыўшэнку еsроrt.bу. Кола кандыдатаў не абмяжоўваецца двума гэтымi спецыялiстамi. Паводле паведамленняў прэсы, "Амкар" праяўляе цiкавасць да Вiктара Ганчарэнкi. Таксама на пасаду галоўнага трэнера пермскага клуба прэтэндуе рулявы "Носты" Сяргей Падпалы, якi працаваў у чэмпiянаце Беларусi i прыводзiў "Гомель" да чэмпiёнства. Андрэй Касцiцын — першая зорка матчаБеларускi форвард "Манрэаля" Андрэй Касцiцын у другiм паядынку запар прызнаны першай зоркай матча чэмпiянату НХЛ. У пераможным хатнiм паядынку з "Атлантай" (5:4) ён зарабiў 3 (1+2) ачкi па сiстэме "гол плюс пас" i прадвызначыў поспех сваёй каманды. Некалькi дзён таму галоўны трэнер "Манрэаля" Гi Карбона быў незадаволены гульнёй братоў Касцiцыных у гэтым сезоне i правёў з беларусамi выхавальную гутарку з пагрозамi адправiць у запас цi фарм-клуб. Пакуль гэта мера мела поспех толькi ў дачыненнi да Андрэя. Ён быў лепшым i ў матчы з "Бафала" 29 лiстапада, i ў апошнiм паядынку з "Атлантай". А малодшы з братоў-Касцiцыных, Сяргей, быў-такi адпраўлены ў запас. Карбона застаўся незадаволеным яго гульнёй у сустрэчы з "Бафала", калi беларус атрымаў 6 штрафных хвiлiн i правёў антырэкордна нiзкi для сябе час на лёдзе (8 хвiлiн 7 секундаў). У Горбака нарадзiлася тройняУ гульца зборнай Беларусi па гандболе, Сяргея Горбака, якi выступае за нямецкi клуб "Райн-Левен", нарадзiлася тройня — усе дзяўчынкi. Хоць гэта знамянальная падзея i была прадказаная дактарамi загадзя, эмоцыi наваспечаны бацька не бярэцца параўнаць нi з чым з раней перажытага. Паводле слоў Сяргея, дзяўчаткi i iх мацi Веранiка адчуваюць сябе выдатна. Для дачок ужо выбраны iмёны — Ева, Сара i Данiэла. Алумона ў БАТЭУчора кантракт з барысаўскiм БАТЭ заключыў 24-гадовы расiйскi форвард гродзенскага "Нёмана" Аляксандр Алумона. У складзе гродзенскай каманды нападаючы правёў 45 матчаў i забiў 19 галоў. Паводле ацэнак газеты "Прессбол" у абодвух сезонах Алумона быў лепшым гульцом "Нёмана". Аляксандр Алумона пачынаў прафесiйную кар’еру ў расiйскiх клубах нiжэйшых лiг. Перад беларускiм этапам кар’еры ён гуляў з лiпеня 2004 года з венгерскiм "Фехенвары", колеры якога абараняў па снежань 2006 года, паведамляе афiцыйны сайт барысаўчан.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У новым сезоне чэмпiянату Рэспублiкi Беларусь па аўтаралi будзе не чатыры, як раней, а пяць этапаў. Месцамi правядзення стануць Браслаў, Ушачы i Мiнск |
|