Бегчы цi страляць?
Бегчы цi страляць?
Учора распачаўся новы бiятлонны сезон Афiцыйны старт сезона 2008—2009 дасць iндывiдуальная гонка на 20 км для мужчын, якая адбылася сёння ў шведскiм горадзе Эстэрсундзе. Увогуле сезон будуць складаць 9 этапаў i скончыцца ён у Ханты-Мансiйску ў канцы сакавiка. На першым этапе пройдуць 6 гонак. У размове з карэспандэнтам "Звязды" дзяржаўны трэнер па бiятлоне Аляксандр Бяляеў паведамiў, што "падрыхтоўка спартсменаў была праведзена паводле раней устаноўленага плана, нiякiх перашкод цi накладак не здарылася. Арганiзацыйныя пытаннi былi вырашаны ў тэрмiн i спартсменам зроблены ўсе ўмовы для якаснага выступлення, дасягнення добрых вынiкаў. На сёння такiм вынiкам можна будзе лiчыць пападанне нашага спартсмена ў 30-у мацнейшых у iндывiдуальных гонках. Аднак па-ранейшаму галоўны акцэнт будзе рабіцца на чэмпiянат свету, дзе ў мужчынскай эстафеце трэба разлiчваць на месца не нiжэй за 8-е, а для жанчын — не нiжэй за 5-е". Асаблiвасцю гэтага сезона стане дэбют канадскага Ванкувера як гаспадара этапа Кубка свету. Нагадаем, менавiта там адбудуцца зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi-2010. Юрась ШАЎЦОЎ.
Каляндар сезона 2008—2009 Кубак свету 1-ы этап. 3 — 07.12.08. Эстэрсунд (Швецыя) 2-i этап. 12 — 14.12.08. Хохфiльцэн (Аўстрыя) 3-i этап. 18 — 21.12.08 Хохфiльцэн (Аўстрыя) 4-ы этап. 07 — 11.01.09 Оберхоф (Германiя) 5-ы этап. 14 — 18.01.09 Рупольдынг (Германiя) 6-ы этап. 22 — 25.01.09 Антхольц (Iталiя) 7-ы этап. 11 — 16.03.09 Ванкувер (Канада) 8-ы этап. 19 — 22.03.09 Тронхейм (Нарвегiя) 9-ы этап. 26 — 29.03.09 Ханты-Мансiйск (Расiя) Чэмпiянат свету 12.02 — 22.02.09 П’ёнг Чанг (Паўднёвая Карэя) Чэмпiянат Еўропы 24.02 — 03.03.09 Уфа (Расiя)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора распачаўся новы бiятлонны сезон Афiцыйны старт сезона 2008—2009 дасць iндывiдуальная гонка на 20 км для мужчын, якая адбылася сёння ў шведскiм |
|