21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рух па крузе скончыўся не пачаўшыся

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рух па крузе скончыўся не пачаўшыся

У пятнiцу каля дзвюх гадзiн ночы 24-гадовы жыхар Смаргонi, едучы на аўтамабiлi свайго знаёмага па Мiнску, не прыкмецiў кругавы рух на плошчы Бангалор, праехаў прама праз бардзюрныя камянi i спынiўся на зялёным насаджэннi ў цэнтры плошчы. Вадзiцель i ўладальнiк аўтамабiля, якi сядзеў побач, былi п’янымi. Апошнi патлумачыў, што даў машыну сябру, бо сам пазбаўлены правоў на кiраванне транспартнымi сродкамi.

— На ўладальнiка аўтамабiля складзены адмiнiстрацыйны пратакол за перадачу кiравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзiлася ў нецвярозым стане, — расказвае старшы iнспектар па агiтацыi i прапагандзе ДАІ Савецкага РУУС горада Мiнска Вольга Суворава. — Вадзiцель жа панясе адказнасць у поўным памеры за здзяйсненне ДТЗ i за кiраванне аўтамабiлем у стане алкагольнага ап’янення.

Надзея ДРЫЛА.

 

Наркотык трапiў за краты

Па факце перадачы неўстаноўленай асобай гераiну i амфетамiну на тэрыторыю папраўчай калонii № 14, што ў Барысаўскiм раёне, упраўленнем КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi узбуджана крымiнальная справа.

Факт злачынства выяўлены ў момант агляду сумкi з перадачай для аднаго са зняволеных. Падчас следства было ўстаноўлена, што па просьбе гэтага самага зняволенага яго знаёмы, жыхар Мiнска, перадаў сумку з ушытымi пакецiкамi амфетамiну i гераiну праз пасрэднiка, якi i не падазраваў аб злачынных намерах. Суд Барысаўскага раёна прыгаварыў зняволенага да 1 года пазбаўлення волi дадаткова да неадбытага тэрмiну пакарання, а яго мiнскага iнiцыятара перадачы — да 8,5 года пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i адбываннем пакарання ў папраўчай калонii строгага рэжыму. Дарэчы, 25-гадовы "знаёмы" зняволення на момант здзяйснення злачынства ўжо меў 4 судзiмасцi.

Святлана БАРЫСЕНКА.

  Мянялы страцiлi свае мiльёны

У Мiнску каля дзесяцi гадзiн ранiцы на вулiцы Ржавецкай супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi затрымалi двух 37-гадовых грамадзян — ураджэнца Азербайджана, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, i непрацуючага мiнчанiна.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС, папалiся абодва на незаконнай валютнай здзелцы: у прыпаркаваным у раёне гандлёвага цэнтра "Ждановiчы" аўтамабiлi "Нiсан" сталiчны жыхар купiў у iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi гандлюе на рынку садавiной, 2850 долараў ЗША. А падчас агляду ў пакупнiка валюты было канфiскавана 28 тысяч 861 долар i каля 44 тысяч рублёў, а ў прадаўца — 6 мiльёнаў 350 тысяч беларускiх рублёў. У дачыненнi да абодвух удзельнiкаў незаконнай здзелкi былi складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы. Дарэчы, законам прадугледжана пакаранне за падобнае "свавольства" ў выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 50 да 300 базавых велiчынь з канфiскацыяй прадмета адмiнiстрацыйнага парушэння, цi адмiнiстратыўны арышт.

Iгар ГРЫШЫН.

  Срэбная жыла

Як паведамiў аддзел iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, пасля пасадкi ў цягнiк № 28 Брэст—Масква была затрымана жыхарка расiйскай сталiцы, якая спрабавала ў пяцi сумках вывезцi больш за 100 кiлаграмаў срэбных ювелiрных вырабаў.

Бранзалеты, кулоны i iншыя ўпрыгажэннi не мелi кляйма, але ўстаноўлена, што срэбра польскага паходжання i прызначалася для кантрабанднай перавозкi ў Расiю.

Срэбра ацэнена прыкладна ў 700 мiльёнаў рублёў i што з iм будзе, вырашыць суд — хутчэй за ўсё пойдзе ў даход дзяржавы.

Сымон Свiстуновiч.

  Iнспектар стаў ахвярай ДТЗ

Тыдзень пасля ДТЗ урачы змагалiся за жыццё пацярпелага iнспектара ДПС АДАI Шчучынскага РАУС, аднак iх намаганнi былi марнымi...

Дарожнае здарэнне адбылося 25 лiстапада каля паловы першай дня паблiзу вёскi Вораны Шчучынскага раёна. 28-гадовы жыхар Гомеля, вадзiцель аднаго з таварыстваў, кiруючы МАЗам, выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся службовы аўтамабiль "Жыгулi", за рулём якога знаходзiўся 40-гадовы iнспектар. Сутыкнення пазбегнуць не ўдалося...

Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

 

Знайшлі на рэйках

Каля станцыi "Жабiнка" знойдзены мёртвы мужчына, якi ляжаў на рэйках.

Як трапiў жыхар Івацэвiчаў на чыгуначнае палатно i пад якi цягнiк — невядома.

Сымон Свiстуновiч.

 

Быў засыпаны ўгнаеннямi

Рабочы загiнуў пры разгрузцы мiнеральнага ўгнаення, якое было засыпана ў чыгуначны вагон.

Трагедыя адбылася у Талачынскiм раёне на базе аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў. Калегi спрабавалi дапамагчы, але медыкам засталося толькi зафiксаваць факт смерцi 51—гадовага рабочага гэтага ж прадпрыемства.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

Гераiн выраблялi ў вёсцы...

У вёсцы Мiрагошч Чэрыкаўскага раёна праваахоўнiкамi лiквiдавана падпольная лабараторыя, у якой члены крымiнальнага сiндыкату паўгода займалiся вырабам наркатычнага рэчыва фентанiлу — сiнтэтычнага гераiну ("белага кiтайца"), аднак збыць яго не паспелi.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, супрацоўнiкамi ўпраўлення па расследаваннi злачынстваў у сферы арганiзаванай злачыннасцi i карупцыi Галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання мiнiстэрства узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да трох нашых грамадзян. Як высветлiлася, зламыснiкi спецыяльна купiлi ў вёсцы Мiрагошч дом, каб займацца вырабам наркотыкаў. А каб "хiмiчыць" без "прастояў", яны загадзя набылi спецыяльнае абсталяванне i расходныя матэрыялы, а таксама неабходныя рэчывы i рэактывы. Пры аглядзе лабараторыi была канфiскаваная пробная партыя сiнтэтычнага гераiну, а таксама больш за 200 кiлаграмаў абсталявання i хiмiчных рэактываў. Мiж iншым, адзiн з наркадзялкоў меў вышэйшую хiмiчную адукацыю. Цяпер следства займаецца пошукам магчымых саўдзельнiкаў затрыманых, высвятляе месцы набыцця неабходных складнiкаў для вырабу наркотыкаў, а таксама мяркаваныя каналы iх збыту.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, супрацоўнiкамi ўпраўлення па расследаваннi злачынстваў у сферы арганiзаванай злачыннасцi i карупцыi Галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання мiнiстэрства узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да трох нашых грамадзян. Як высветлiлася, зламыснiкi спецыяльна купiлi ў вёсцы Мiрагошч дом, каб займацца вырабам наркотыкаў. А каб "хiмiчыць" без "прастояў", яны загадзя набылi спецыяльнае абсталяванне i расходныя матэрыялы, а таксама неабходныя рэчывы i рэактывы. Пры аглядзе лабараторыi была канфiскаваная пробная партыя сiнтэтычнага гераiну, а таксама больш за 200 кiлаграмаў абсталявання i хiмiчных рэактываў. Мiж iншым, адзiн з наркадзялкоў меў вышэйшую хiмiчную адукацыю. Цяпер следства займаецца пошукам магчымых саўдзельнiкаў затрыманых, высвятляе месцы набыцця неабходных складнiкаў для вырабу наркотыкаў, а таксама мяркаваныя каналы iх збыту.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют, Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу каля дзвюх гадзiн ночы 24-гадовы жыхар Смаргонi, едучы на аўтамабiлi свайго знаёмага па Мiнску, не прыкмецiў кругавы рух на плошчы Бангалор,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика