21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пуцін: ЗША заразiлi крызiсам увесь свет, але Расiя выстаiць

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пуцін: ЗША заразiлi крызiсам увесь свет, але Расiя выстаiць

Учора адбылася шырока разрэкламаваная расiйскiмi СМІ "прамая лiнiя" з прэм’ерам РФ — "Гутарка з Уладзiмiрам Пуцiным". Упершыню Пуцiн у такiм фармаце адказваў на пытаннi суграмадзян не як прэзiдэнт, а як прэм’ер i лiдар "Адзiнай Расii". З пытаннямi ў яго адрас паступiла 1 млн 310 тысяч тэлефонных званкоў i 550 тысяч смс-паведамленняў.

Сёлета прэм’ер Пуцiн не адразу пачаў з пазiтыўных эканамiчных лiчбаў, а надаў увагу надзённай праблеме — фiнансаваму крызiсу, а менавiта, яго вiнаватым. Крызiс, паводле меркаванняў Пуцiна, пачаўся ў ЗША, якiя давялi да гэтага сваю эканомiку, а затым заразiлi iм усе эканомiкi свету.

Затым прэм’ер перайшоў да эканомiкi Расii i заявiў, што нават ва ўмовах крызiсу ў Расii ў 2008 годзе зафiксаваны рост эканомiкi — 6,8-6,9 працэнта. Зрэшты, Пуцiн прагназуе складаны перыяд у эканомiцы. I расiянам трэба быць да яго гатовымi палiтычна i маральна. Але, паводле меркавання Пуцiна, у Расii ёсць усе шанцы мiнуць сусветны фiнансавы крызiс з мiнiмальнымi стратамi.

Iнфляцыя

Па вынiках года iнфляцыя ў Расii, хутчэй за ўсё, выйдзе на паказчык у 13 працэнтаў, заявiў прэм’ер-мiнiстр. Звязана гэта з сусветным крызiсам i з тым, што Цэнтральны банк i Мiнфiн змушаныя былi ўкiнуць у эканомiку вялiкi аб’ём лiквiднасцi грашовых сродкаў.

Сацыяльная абарона

Нягледзячы на цяжкасцi, сацыяльныя абавязаннi i iнвестыцыйныя планы ўрада не будуць скарачацца. "Усё, што мы планавалi ў сацыяльнай сферы, усё, што звязана з павышэннем сацыяльных дапамог, пенсiй, усё будзе выконвацца", — паабяцаў Пуцiн.

Курс рубля

У Расii назапашана досыць рэзерваў, каб пераадолець усе негатыўныя з’явы фiнансавага крызiсу. "Мы трэцяя краiна ў свеце па аб’ёмах золатавалютных рэзерваў", нагадаў Пуцiн. Рэзкiх скачкоў у эканомiцы i нацыянальнай валюце не будзе.

Украiна дагэтуль не заплацiла за газ. Але ў РФ ёсць рычагi, дакладней, краны...

У выпадку невыканання Украiнай абавязацельстваў па транзiце газу ў Заходнюю Еўропу Расii давядзецца скарацiць аб’ёмы паставак палiва, заявiў прэм’ер-мiнiстр РФ. "А што нам рабiць, куды нам падзецца?" — заўважыў Пуцiн. Ён паведамiў, што "хуткiм часам расiйскi бок мае намер праiнфармаваць партнёраў у Заходняй Еўропе аб гэтай сiтуацыi".

Кажучы аб кошце расiйскага газу, якi будзе пастаўляцца ва Украiну ў наступным годзе, Пуцiн адзначыў, што "Расiя не можа пакiнуць кошты бягучага года на ранейшым узроўнi". Ён падкрэслiў, што "нават сёння Украiна дагэтуль атрымлiвае ад Расii газ амаль удвая танней, чым Еўропа".

Пуцiн "вельмi разлiчвае" на новага прэзiдэнта ЗША

Расiя "вельмi разлiчвае" на пазiтыўныя змены ў адносiнах з ЗША пасля абрання прэзiдэнтам Барака Абамы. "Мы вельмi разлiчваем, што будуць пазiтыўныя змены ў адносiнах з ЗША, i цяпер такiя сiгналы паступаюць, — сказаў Пуцiн. — Мы бачым, што не спяшаюцца з прыняццем у НАТА Грузii i Украiны, размяшчэннем радара ў Польшчы".

Даўжнiкоў па iпатэцы не будуць "кашмарыць"

Пуцiн заклiкаў банкi "не кашмарыць" сваiх даўжнiкоў, узмацняючы жорсткасць умоў i скарачаючы тэрмiны выплат па iпатэчных крэдытах, паабяцаўшы выдаваць банкiрам дзяржгарантыi.

У 2009 годзе бензiн патаннее

Пуцiн прызнаў, што прычынай высокiх коштаў на бензiн у Расii з’яўляецца iмкненне нафтавых кампанiй "захаваць хоць нейкiя прыбыткi за кошт унутранага спажыўца". Аднак, удакладнiў прэм’ер, урад мае намер працягваць знiжаць падатковую нагрузку на нафтавыя кампанii ў надзеi, што гэта адаб’ецца на коштах у Расii.

Страты расiйскiх нафтавых кампанiй сёння складаюць 68 долараў з кожнай экспартуемай тоны, паведамiў прэм’ер.

Абмежаванняў на вываз i ўвоз валюты не будзе

Расiя не будзе вяртацца да абмежаванняў на ўвоз i вываз валютнай выручкi.

"Мы не збiраемся нiяк абмяжоўваць тыя лiберальныя правiлы ўвозу i вывазу валюты i грошай наогул, якiя мы ўвялi з 1 лiпеня 2006 года, калi цалкам перайшлi да лiбералiзацыi валютнага рынку", — паведамiў у прамым тэлеэфiры Уладзiмiр Пуцiн.

Зберажэннi — у рублях!

Расiянам лепш захоўваць зберажэннi "пераважна ў рублях". Такое меркаванне выказаў прэм’ер-мiнiстр.

"У чым захоўваць грошы — гэта выбар кожнага чалавека... Для тых, хто жыве ў Расii, купляе тут тавары, паслугi, вядома, лепш аддаць перавагу рублю", — лiчыць Пуцiн.

* * *

Знiжэння ўзроўню заработнай платы ў Расii не будзе. Наадварот, зарплата вырасце. Паводле яго слоў, дзяржава будзе напрамую падтрымлiваць прадпрыемствы i не дапусцiць масавага беспрацоўя. Хоць яно трохi вырасце, прызнаў старшыня ўрада i, магчыма, у 2009 годзе дасягне лiчбы больш за два мiльёны. Сёння, нагадаў ён, у Расii больш за 1 700 000 афiцыйна зарэгiстраваных беспрацоўных.

Пуцiн сказаў, што ўрад таксама i надалей будзе падтрымлiваць буйныя сiстэмастваральныя банкi, якiя захоўваюць грошы мiльёнаў расiйскiх укладчыкаў i не разбазараць iх. Падтрымку адчуе малы i сярэднi бiзнэс. Увогуле вялiкiя золатавалютныя рэзервы дазваляюць пазбягаць моцных ваганняў курсу рубля, таму якiх-небудзь рэзкiх рухаў на грашовым рынку з нацыянальнай валютай не будзе.

Карацей кажучы, У. Пуцiн супакоiў i абнадзеiў Расiю. У цэлым жыхары Расii, ды i не толькi яны, атрымалi з вуснаў старшынi ўрада цiкавую i змястоўную iнфармацыю.

Упэўнены, за перыпетыямi сённяшняга эканамiчнага жыцця Расii ўважлiва сочаць i сотнi тысяч жыхароў Беларусi, асаблiва тыя, праца якiх у той цi iншай ступенi звязана з кааперацый з расiйскiмi прадпрыемствамi i партнёрамi, выкананнем iх заказаў, паставак у Расiю прадуктаў харчавання i г. д. Так, сёлета, нягледзячы на негатыўныя знешнiя фактары i iх наступствы, аб’ём ўзаемнага гандлю Беларусi i Расii значна пераўзыдзе мiнулагоднi паказчык будзе вагацца ў межах 34 млрд долараў ЗША. Факт, безумоўна, прыемны i абнадзейвальны. Ён усяляе аптымiзм, што, магчыма, i налета захаваецца станоўчая дынамiка гандлёва-эканамiчных адносiнаў.

Але чамусьцi ўсё ж узнiкае трывога. Па ацэнках некаторых маскоўскiх аналiтыкаў i эканамiстаў, Расiя адчуе дно крызiсу вясной наступнага года. Як тады ў новых ўмовах павядзе сабе наш стратэгiчны саюзнiк? Цi не станем мы сведкамi выбуху эканамiчнага эгаiзму Расii, з праявамi якога мы перыядычна сутыкалiся i сутыкаемся нават у час стабiльнай сiтуацыi? Скажам, нечаканае стварэнне праблем для продажу беларускага цукру ў Расii. Цi пастаянныя прыдзiркi i абмежаваннi да беларускага iмпарту малочных i мясных прадуктаў харчавання. Хацелася б памылiцца, але здаецца, што ў 2009 годзе вытворцы апошнiх сутыкнуцца з новымi праблемамi. У размове Пуцiн адзначыў, што ўрад стараецца па меры магчымасцi абмяжоўваць iмпарт так званага чырвонага мяса, напрыклад, ялавiчыны, свiнiны i нават мяса птушкi. Не ўсё зразумела з пастаўкамi газу ў 2009 годзе. Не выключана, што Газпрам можа выставiць цану ў 200 долараў ЗША за тысяч кубаметраў.

Як загадзя паведамiла прэс-служба расiйскага прэм’ер-мiнiстра, У. Пуцiну было вельмi важна з першых рук атрымаць iнфармацыю аб рэальных праблемах краiны, пачуць ад людзей iх ацэнку таго, што атрымлiваецца ў дзейнасцi ўрада, а што мае патрэбу ў карэкцiроўцы. Будзем спадзявацца, што змест i ўзровень эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Расii калi i будзе зкарэктаваны, то ў лепшы бок.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася шырока разрэкламаваная расiйскiмi СМІ "прамая лiнiя" з прэм’ерам РФ — "Гутарка з Уладзiмiрам Пуцiным". Упершыню Пуц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика