21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Геральдычныя сiмвалы

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Геральдычныя сiмвалы

Узнагароды з боку дзяржавы — гэта гонар i ўдзячнасць, што аказваюцца сваiм i замежным грамадзянам

"Дзяржаўныя ўзнагароды Латвii" — перасоўная выстаўка, якая пабывала ў Лiтве, Эстонii, Данii, Люксембургу, Бельгii, Германii, а сёлета, у рамках 90-годдзя абвяшчэння незалежнасцi Латвiйскай Рэспублiкi, падарожнiчала па латвiйскiх рэгiёнах. Яна была створана ў 2004 годзе з мэтай даць уяўленне пра гiсторыю Латвii i яе ўзнагароды. Удзел у гэтай справе бралi Дзяржаўны Нацыянальны музей гiсторыi Латвii, Рыжскi музей гiсторыi i суднаходства, Дзяржаўны гiстарычны архiў Латвii. На выстаўцы экспануюцца латвiйскiя дзяржаўныя ўзнагароды (эталонны камплект), гiстарычныя ўзнагароды i гiстарычныя прадметы з сiмволiкай дзяржаўных узнагарод. Кожны з экспанатаў расказвае пра якую-небудзь важную для Латвiйскай дзяржавы падзею. З 4 снежня пазнаёмiцца з iмi ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi могуць i мiнчане i госцi сталiцы.

...Ваенны ордэн Лачплесiса — першая i вышэйшая ваенная ўзнагарода ў Латвiйскай Рэспублiцы, якая была заснавана падчас баёў за свабоду. 11 лiстапада 1918 года пасля месячнага акружэння Рыга была вызвалена i жыхароў разбудзiла ўжо не артылерыйская кананада, а царкоўныя званы, якiя прызывалi памалiцца за душы тых, хто ахвяраваў жыццi за Айчыну.

І назва ордэна, i графiчнае адлюстраванне выбраны не выпадкова. У цэнтры медальёна ўзнагароды — выява барацьбы героя народнага эпаса Лачплесiса з мядзведзем. Гэта як увасабленне тугi латышскага народа па волi i сiмвал гераiзму, памкнення да нацыянальных волi i незалежнасцi. У ваеннага ордэна Лачплесiса было тры разрады, узнагароджанне пачыналi з нiжэйшага — III разраду, пасля гэтага можна было атрымаць II i I разрад (гэта ўмова была неабавязковай пры ўзнагароджваннi iншаземцаў). За дзевяць гадоў было ўручана ўсяго 2146 знакаў ордэна ўсiх трох разрадаў. Сярод узнагароджаных былi таксама i тры жанчыны. Самаму малодшаму з кавалераў на момант здзяйснення подзвiгу было толькi 14 гадоў. Узнагародзiлi ордэнам таксама адзiн горад, крэпасць у Францыi, Вердэн — за гераiзм падчас Першай сусветнай вайны.

24 сакавiка 1924 года быў заснаваны Ордэн Трох Зорак — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ў дзяржаве за заслугi перад Айчынай. Апошнiя маглi быць у дзяржаўнай, кiраўнiцкай, грамадскай, культурнай цi гаспадарчай дзейнасцi. Ордэнам можна было ўзнагароджваць i асобаў, што знаходзiлiся на дзяржаўнай службе, у тым лiку салдатаў, а таксама iншаземцаў. Дэвiз узнагароды — "Праз цернi да зорак". Першым яго кавалерам стаў першы Прэзiдэнт Латвii Янiс Чакстэ. Заснаваны ордэн быў у гонар аб нараджэннi Латвiйскай дзяржавы ў 1918 годзе, адноўлены пасля вяртання незалежнасцi 25 кастрычнiка 1994 года.

у 1938 годзе ў дапаўненне да ўжо iснуючых дзвюх вышэйшых дзяржаўных узнагарод — ваеннаму ордэну Лачплесiса i Ордэну Трох Зорак — былi заснаваны яшчэ два ордэны. Гэта былi ордэн Вiестурса i Ганаровы крыж.

Першая ўзнагарода была заснавана ў памяць старажытнай самастойнасцi краiны. Вiестурс быў палкаводцам i правiцелем у ХIII стагоддзi. З пачаткам нямецкага нашэсця ён напачатку супрацоўнiчаў з крыжакамi, але потым пачаў актыўна з iмi змагацца. Ордэн Вiестурса прысуджаецца як знак пашаны за заслугi ў выхаваннi, удасканальваннi ўзброеных сiлаў дзяржавы, умацаваннi бяспекi, ахове межаў. Адноўлены ён быў, згодна з законам аб дзяржаўных узнагародах, 25 сакавiка 2004 года.

А за дзень да гэтай даты быў адноўлены Ганаровы крыж, якi мае доўгую гiсторыю. Ордэн Ганаровага крыжа 13 мая 1710 года заснаваў малады курземскi герцаг Фрыдрых Вiльгельм. Ён задумаў яго як знак прызнання для людзей, якiм хацеў аддзячыць або якiх iмкнуўся зрабiць сваiмi паплечнiкамi. Колькасць рыцараў (у статуце яны названы таксама ордэнскiмi братамi) была абмежавана. У адпаведнасцi з еўрапейскiмi традыцыямi, герцаг планаваў у замку абуладкаваць рыцарскую залу, дзе б знаходзiлiся партрэты i выкананыя з медзi гербы ордэнскiх братоў, аднак задумку ажыццявiць не паспеў. На жаль, нiводнага экзэмпляра ўзнагароды тых часоў не захавалася. У 1938 годзе ордэн — з невялiкiмi змяненнямi — быў адноўлены ў першы раз. Ганаровы крыж прысуджалi "за выключную любоў да Айчыны i за заслугi ў дзяржаўнай, грамадскай i культурнай дзейнасцi".

Як сказаў Прэзiдэнт Латвiйскай Рэспублiкi: "З вяртаннем незалежнасцi былi адноўлены тры гiстарычныя дзяржаўныя ўзнагароды Латвii — Ордэн Трох Зорак, Ордэн Вiестурса i Ганаровы крыж. Сёння гэта як бы сiмвалiчная i поўная павагi ўдзячнасць дзяржавы не толькi самому кавалеру ордэна, але i яго сям’i. I найперш усяго бацькам, якiя выхавалi такога годнага i смелага чалавека".

Сяргей РАСОЛЬКА.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Аўтар выказвае падзяку намеснiку дырэктара Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi Любовi Балаўнёвай за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароды з боку дзяржавы — гэта гонар i ўдзячнасць, што аказваюцца сваiм i замежным грамадзянам "Дзяржаўныя ўзнагароды Латвii" — перасоўн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика