ДАІ рэкамендуе зімовыя шыны
ДАІ рэкамендуе зімовыя шыны
—Якiя змяненнi адносна ўдзельнiкаў дарожна-транспартнага руху чакаюцца ў блiжэйшы час у заканадаўстве? Юрый Лiтвiн, начальнiк аддзела дарожна-патрульнай службы УДАI МУС Беларусi: Што датычыцца зiмовых шынаў, то iх наяўнасць, як i раней, носiць рэкамендацыйны характар. Гэта звязана з тым, што "зiмовы абутак" для аўтамабiля шмат каштуе, не ў кожнага ёсць месца для яго захоўвання. Але, высвятляючы прычыны ДТЗ у зiмовы час, супрацоўнiкi ДАI будуць звяртаць увагу на тое, якiя шыны былi на аўтамабiлi. Калi яны не адпавядаюць сезону, пакаранне будзе больш суровым. Мэтазгоднасць гэтага яшчэ раз даказваюць ДТЗ, якiя адбылiся падчас першага снегападу. Практычна ўсе, акрамя аднаго, удзельнiкi ДТЗ, падчас якiх загiнула 10 чалавек, былi "абутыя" ў летнюю гуму. Аўтамабiль, якi трапiў у аварыю на тэрыторыi Смалявiцкага раёна, таксама быў "у летнiх шынах" (у вынiку няшчаснага здарэння загiнула сям’я з чатырох чалавек). Прычынай усiх гэтых здарэнняў стала тое, што аўтамабiль выносiла на сустрэчную паласу, у кювет. Рэкамендую вадзiцелям не пашкадаваць сродкаў i часу, памяняць гуму, каб гарантаваць бяспеку сабе i сваёй сям’i. — Гаварылася, што плануюць перайсцi ад солi да больш засцерагальных для машын i абутку рэагентаў. Прыходзiш дадому, як i раней, з белымi разводамi на абутку... Анатоль Адамцэвiч, галоўны спецыялiст Дэпартамента "Белаўтадар" Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Беларусi: — Асноўным рэагентам для папярэджання ўтварэння i лiквiдацыi галалёду на дарогах нашай краiны гэтай зiмой застанецца тэхнiчная соль, а дакладней, адходы, якiя мы прывозiм з Салiгорскiх калiйных камбiнатаў. Гэта самы прымальны варыянт на сёння. Сумесь пяску з соллю — самы танны сродак барацьбы са слiзкай дарогай, адна тона солi каштуе не больш як 10 тысяч рублёў. Акрамя таго, гэта сумесь iдэальна падыходзiць для беларускага клiмату. "Эксперыментальныя пасыпкi для дарогi, каб зняць экалагiчную нагрузку на горад, таксама выкарыстоўваюцца, але не ў масавым парадку", — дадаў намеснiк начальнiка аддзела РУП "БелДарНII" Васiль Курловiч. Што датычыцца абутку, то разводы на прамоклым абутку з натуральнай скуры з’яўляюцца не ад солi, а ад якасцяў самой скуры. На абутку ж з сiнтэтычных матэрыялаў нiякiх белых разводаў не будзе. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
—Якiя змяненнi адносна ўдзельнiкаў дарожна-транспартнага руху чакаюцца ў блiжэйшы час у заканадаўстве? Юрый Лiтвiн, начальнiк аддзела дарожна-патруль |
|