Клiенты сталi больш актыўна страхаваць фiнансавую рызыку
Клiенты сталi больш актыўна страхаваць фiнансавую рызыку
Аб гэтым журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiла намеснiк генеральнага дырэктара Беларускага рэспублiканскага ўнiтарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" Юлiя Арэшчанка. У якасцi самай буйной страхавой арганiзацыi краiны Белдзяржстрах сёлета за 10 месяцаў атрымаў страхавых узносаў у памеры больш за 450 мрлд рублёў, што адпавядае 58 працэнтам ад агульнага аб’ёму страхавых узносаў усiх страхавых устаноў рэспублiкi. Сёлета Белдзяржстрах дапоўнiў пералiк страхавых прадуктаў, якiя прапануюцца клiентам, яшчэ двума — добраахвотным страхаваннем ад захворванняў i траўмаў, а таксама страхаваннем крэдытаатрымальнiкаў ад няшчасных выпадкаў i хваробаў. Падстава ўпэўненага i стабiльнага развiцця Белдзяржстраха — яго высокая капiталiзацыя. На кастрычнiк уласны капiтал кампанii склаў 97,2 млрд рублёў, а памер страхавых рэзерваў дасягнуў 321,5 млрд рублёў. Сёлета за 10 месяцаў галоўным страхавым прадпрыемствам краiны было зроблена больш за 409 тысяч страхавых выплат на суму 231 млрд рублёў, што адпавядае 61 працэнту ад агульнага аб’ёму выплат на рынку. Сярод буйнейшых страхавых дапамог гэтага года спадарыня Арэшчанка нагадала аб выплаце на працягу аднаго працоўнага дня па страхавым выпадку непагашэння крэдыту на суму больш як 2,5 млрд рублёў, а таксама па факце прычынення экалагiчнай шкоды ў вынiку аварыi на нафтаправодзе ў памеры 500 млн рублёў. Сярод новых i перспектыўных страхавых паслуг суразмоўца адзначыла страхаванне жылых памяшканняў, дзе страхавыя ўзносы ажыццяўляюцца не праз страхавых агентаў, а напрамую ўключаюцца ў "жыроўку" аплаты камунальных паслуг. Сёлета па гэтым вiдзе страхавання Белдзяржстраха заключана ўжо больш як 20 тысяч дагавораў. Пры такiм страхаваннi кватэр на суму выплат каля 13 мiльёнаў рублёў штомесячны страхавы ўзнос складае толькi каля 3 тысяч рублёў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiла намеснiк генеральнага дырэктара Беларускага рэспублiканскага ўнiтарнага страхавога прадпрые |
|