21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Звязда" трымаецца на любовi"

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Звязда" трымаецца на любовi"

...Знаёмы пажарнiк казаў, што работа ў яго ў прынцыпе добрая. Але ж як пажар, дык хоць ты звальняйся.

У журналiстаў (дакладней — журналiстак) штось агульнае з гэтым ёсць, бо як камандзiроўка... Не, бедства не стыхiйнае, але ж нейкiя справы (службовыя, хатнiя) трэба пасунуць-адкласцi, рэчы сабраць, апрануцца...

Гэта мужыкам "не пытанне". Адзiн (мы ў Лiдзе пачулi) — куфайку дзяжкай падперазаў, шапку на вочы нацягнуў, кажа: "Халера з iм, што непрыгожа, галоўнае — цёпла". Жанчына прыбралася... Не будзем пералiчваць, у што, бо не так гэта важна. Важна, што вечарам сказала тое ж: "Халера з iм, што... галава i ногi адмерзлi, затое прыгожа было!".

У дарогу — цi трэба казаць? — так не прыбярэшся, з надвор’ем не згадаеш, з гасцiнiцай таксама. Да таго ж на так званы слабы пол яны i наогул мала разлiчаны...

Зрэшты, гэта так, да слова. Слова пра тое, што маленькi звяздоўскi дэсант у чарговы раз рушыў у дарогу. I ў чарговы раз, дзякаваць богу, вярнуўся — чаго толькi нi пабачыўшы, чаго нi пачуўшы!

...Заўсёды i з нязменным задавальненнем (праўда, пакуль, без суперпрызоў... Чамусьцi...) едзем на Вiлейшчыну. Там — жывуць героi нашых публiкацый (былых i, зразумела ж, будучых), там — любiмыя аўтары, там у газеты больш за 550 падпiсчыкаў (у большасцi, зразумела ж, iндывiдуальных).

— Са "Звяздой" паштальёнам працаваць не цяжка, — зазначыла начальнiк аддзела падпiскi Вiлейскага РВПС Таццяна Патаповiч. — Ад газеты людзi, як правiла, не адмаўляюцца: паглядзiце — з квартала ў квартал адна i тая ж колькасць падпiсчыкаў на 1-й гарадской пошце, на вясковых Даўгiнава, Iлья, Лыцавiчы, Нарач... Выпiсваюць газету амаль усе бiблiятэкi, амаль усе школы, бальнiцы. Бо цiкавая. Я i сама шмат чытаю. Ведаю, што ў раёне ёсць вашы падпiсчыкi з 50-гадовым "стажам"!

Кожнаму з iх, ну зразумела ж, хацелася б перадаць i прывiтанне, i пажаданне яшчэ доўгiх гадоў жыцця. Прычым — шчаслiвага. Таму ў сценах райвыканкама мы з задавальненнем пакiнулi чароўны гадзiннiк (з лагатыпам газеты), якi, як сведчаць тыя, хто яго атрымаў, па-першае, прыносiць удачу, а па-другое, што таксама важна, нiколi не падманвае...

У адрозненне ад Вiлейкi, гораду Маладзечна, Маладзечанскаму раёну на звяздоўскiя прызы шанцуе. Тут, калi памяць не падводзiць, працуюць як мiнiмум чатыры нашы тэлевiзары, мiкрахвалевая печ, адзiн халадзiльнiк. Ну, зразумела ж, цудоўна помняцца iх гаспадары. I так хацелася б ведаць, як жывыя-здаровыя!?.. Так хацелася б (па дарозе!) зазiрнуць на аддзяленнi сувязi, дзе, як i ў тым Вiлейскiм раёне, з месяца ў месяц "трымаецца" тыраж "Звязды", наведаць сваiх падпiсчыкаў, выслухаць iх заўвагi, парады. Але...

Як амаль заўсёды, нас прыспешваў гадзiннiк: мы баялiся спазнiцца ў Валожын, дзе, ведалi, нас з нецярпеннем чакаюць Ганна Рыгораўна i Бранiслаў Iванавiч Барбашынскiя. Прыемна, што прыйшлi яны не адны — запрасiлi сваiх сваякоў, сяброў. У тым лiку i па той простай прычыне, што... загiтавалi i iх падпiсацца на "Звязду" (адна са сваячак, праўда, адбiвалася, казала: "А навошта мне ваенная газета?")... Пэўную работу (шчыры дзякуй iм!) правялi i Валожынскiя iдэолагi, паштавiкi. Так што хай у невялiчкай, але ж зале цэнтральнай бiблiятэкi свабодных месцаў, лiчы, не было. Дэфiцыту ўвагi i цеплынi — таксама.

— "Звязду" выпiсваем гадоў з 30 ужо, — прызнаўся уладальнiк нашага "Атланта". — А картачкi на розыгрыш пасылалi рэдка. Няма такой прывычкi ў нас нейкiх падарункаў чакаць. Самi ўсё... А тут...

Тут у размову ўступiла больш гаваркая палавiна Бранiслава Іванавiча:

— Я ж нiколi, — прызналася Ганна Рыгораўна, — не ўзiралася ў той спiсак прызёраў. Хiба вокам адным — цi ёсць хто з раёна. I тут гляджу — нiкога, нi гадзiннiкаў нам, нi кепачак. А ўнiзе прозвiшча знаёмае — Барбашынскi. Гандбалiст такi, ведаю, ёсць. Але ж тут, бачу, iмя зусiм не яго, а... майго, Бранiслава Iванавiча... Ведаеце, нам гэты прыз, як сам Бог паслаў. У нас дома "Снайге" яшчэ. Некалi ў маладосцi куплялi. Цяпер, як стану размарожваць, столькi вады нацячэ. Так i стой з анучай, так i глядзi... Ведама, столькi гадоў! I на новы пакуль мяняць не збiралiся — трэба хату трохi падладзiць. Вокны во памянялi, рамонт развялi. Дзецi не спарадкаваныя.

Крый бог падумаць, што з дзецьмi ў сям’i Барбашынскiх нешта не так! Яны — фотакартак, на жаль, не бачылi — але ж, мяркуючы па бацьках, павiнны быць i прыгожыя, i разумныя, i працавiтыя. "Не спарадкаваныя", значыць, не жанатыя-незамужнiя. Сын — выкладае музыку ў Навапольскай школе, дачка таксама непадалёк — працуе настаўнiцай нямецкай у Багданаўскай...

У мацi таксама дзве мовы па жыццi — беларуская i нямецкая. На першай, як прызналася, гаварыла заўсёды i ўсюды, дзе толькi была — у Сiбiры, ў Ленiнградзе, у Эстонii... I яе разумелi: нiдзе i нiколi не адчула пагарды. Хутчэй, наадварот — цiкавасць, сiмпатыю, павагу да ўсiх землякоў...

— У нашай мове вельмi многа заходнiх слоў, — прыводзячы паралелi з нямецкай, гаварыла Ганна Рыгораўна. — Гэта сведчыць аб яе старажытнасцi, аб яе еўрапейскацi. Таму яна будзе жыць!.. Я асабiста толькi каб вадзiлася з кiм, мусiць, перайшла б на iншую, а так — не, нiзавошта!

З-за мовы найперш сiмпатыя да "Звязды", за-за шчырасцi, з-за духоўнасцi.

— Мне здаецца, — працягвала жанчына, — што я асабiста знаёмая з усiмi вашымi карэспандэнтамi, што ўсе яны мне — ну як сваякi.

Але мелi нашы прызёры i пажаданнi газеце: Ганна Рыгораўна была б удзячна за рэпертуар Купалаўскага тэатра, бо хочацца ж сабрацца i паехаць — на тую ж "Паўлiнку" — а калi i цi будуць бiлеты?.. Бранiслаў Iванавiч, шчыра шкадуючы, што ў дзяцiнстве ("якi там розум быў"?) многае прапусцiў з таго ж Кандрата Крапiвы, iншых класiкаў, быў бы ўдзячны за байкi — сапраўдныя...

Хоць i тыя бывалiцы, што друкуюцца ў газеце, даспадобы таксама, бо нiхта ж не прыдумвае iх — дыктуе жыццё.

— Мы адну дзяўчыну ў Германiю замуж выдалi, — расказвала Ганна Рыгораўна. — Сталi перапiсвацца, сталi падарункамi абменьвацца. Ад яе атрымаем — ну так прыгожа ўпакавана ўсё!.. Хочацца ж i нам! А паперы спецыяльнай у Валожыне тады не было — нешта iншае выдумваем. Звонiць яна неяк i кажа, што не трэба мудрыць, загарнiце ў "Звязду" цi ў "Працоўную Славу"... Я яе мацi так i перадала. Пра "...Славу" яна ўсё зразумела, бо гэта наша раёнка, яны выпiсваюць яе, а пра "Звязду" — не. Бацька той дзяўчыны давай адусюль, дзе ўбачыць, зоркi выразаць... Яшчэ i расказвае, што яно ж i праўда: замежнiкi нашы армейскiя шапкi з зоркамi купляюць, нашы пагоны...

Смеху ў зале было!.. I цёплых прыемных слоў:

— Дзякуй вам за "Звязду"! — гаварыла, прынамсi, каляжанка Ганны Рыгораўны, педагог псiхолаг школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот Данута Аляксандраўна Русовiч. — Дзякуй за надзвычай чыстую, жывую, надзейную крынiцу роднай мовы! Бо да чаго дайшло? Мы тут неяк доктара хавалi. Шмат было добрых слоў. Гаварыла i я. Ад душы. Што думала... I зразумела ж, па-беларуску. Дык вось, потым падыходзiць да мяне вельмi паважаны чалавек (у нас, у раёне... У вобласцi ды i ў краiне) i цалуе мне руку. Кажа, што ён вельмi даўно не чуў вось такой сапраўднай жывой мовы... Цi знойдзем мы дзе ў свеце, каб француз дзякаваў некаму за словы па-французку цi англiчанiн — па-англiйску?.. Мы — дзякуем. У тым лiку, сёння, i газеце за тое святло i дабро, якое разам з ёй прыходзiць у нашыя сэрцы, у нашыя хаты.

— "Звязда" — на той жа ноце падтрымаў потым размову i начальнiк раённага вузла паштовай сувязi Зiгмунд Сiльвестравiч Лужынскi, — трымаецца на любовi. На Валожыншчыне ў вас (разам з ведамаснай) каля 700 падпiсчыкаў. Пасля гэтай сустрэчы, думаю, iх прыбавiцца.

Тут жа, у зале, працаваў паштальён, можна было падпiсацца. Але ж, крый бог, не па прымусу: кожны павiнен быць вольны выбiраць — дзе жыць i з кiм, на якой мове размаўляць, што чытаць i выпiсваць. Мэта нашай паездкi — проста расказаць пра газету (у тым лiку i тым, хто лiчыць яе ваеннай), "сабраць" заўвагi i пажаданнi, падзякаваць сваiм чытачам за адданасць. I нагадаць, што падпiсацца можна заўсёды. А цяпер — самы час яшчэ i выслаць купончык на розыгрыш прызоў. А раптам?

Валянцiна Доўнар, Уладзiмiр Здановiч, Яўген Пясецкi (фота)

(Заканчэнне будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Знаёмы пажарнiк казаў, што работа ў яго ў прынцыпе добрая. Але ж як пажар, дык хоць ты звальняйся. У журналiстаў (дакладней — журналiстак) штось а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика