Падазроны ў забойстве экстрадзiраваны з Егiпта ў Беларусь
Падазроны ў забойстве экстрадзiраваны з Егiпта ў Беларусь
Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпала ў Беларусi завершаны працэс экстрадыцыi з Егiпта беларускага грамадзянiна 1969 года нараджэння, якi вышукваўся Рэчыцкiм РАУС за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 (забойства) КК Беларусi. Аб гэтым паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС. Падазроны быў затрыманы егiпецкiмi праваахоўнiкамi ў кастрычнiку гэтага года. Фiгурант справы абвiнавачваецца ва ўчыненнi забойства, якое адбылося ў ноч з 31 жнiўня на 1 верасня 2005 года ў двары дома па вулiцы Войкава ў Рэчыцы Гомельскай вобласцi. У п’янай спрэчцы ён моцна збiў мясцовага жыхара, што стала прычынай смерцi пацярпелага. Паводле заключэння экспертаў, забiтаму было нанесена не менш як пяць удараў кулакамi ў твар, два ўдары ў вобласць шыi, а таксама 24 удары кулакамi, нагамi i металiчным цвiкадзёрам па тулаве. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпала ў Беларусi завершаны працэс экстрадыцыi з Егiпта беларускага грамадзянiна 1969 года нараджэння, якi вышукваўся |
|