Мэта — "вялікі прыход" кітайскага капіталу
Мэта — "вялікі прыход" кітайскага капіталу
2—4 снежня 2008 года ў г. Пекiне (КНР) адбылося юбiлейнае 10-е пасяджэнне Беларуска-Кiтайскай камiсii па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў Старшыня Беларускай часткi Камiсii, старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь Зянон Ломаць. У склад беларускай дэлегацыi ўвайшлi Першы намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сямашка У.І., Пасол Беларусi ў КНР Тозiк А.А., Мiнiстр энергетыкi Азярэц А.У., першы намеснiк Мiнiстра эканомiкi Жабко П.К., намеснiкi Мiнiстра прамысловасцi Свiдэрскi Г.Б., архiтэктуры i будаўнiцтва Малец У. М., Першы намеснiк Старшынi Дзяржстандарта Назаранка В.У. У рабоце камiсii ўзялi ўдзел кiраўнiкi вядучых беларускiх прадпрыемстваў, якiя працуюць у Кiтаi, — ВА "БелАЗ", ЗАТ "БКК", РУП "МТЗ", ВА "Гомсельмаш", РУП "Мiнскэнерга", а таксама супрацоўнiкi прадстаўнiцтваў беларускiх арганiзацый у КНР (БелТПП, ААБ "Беларусбанк", ЗАТ "БКК", РУП "МТЗ", ВА "Гомсельмаш", РУП "МЗКТ", "Белнафтахiм Шанхай трэйдынг"). Кiтайскую дэлегацыю ўзначалiў Старшыня Кiтайскай часткi Камiсii, намеснiк Мiнiстра камерцыi КНР Фу Цзыiн. У склад дэлегацыi ўвайшлi прадстаўнiкi органаў дзяржкiравання КНР, Дзяржаўнага банка развiцця, Эксiмбанка Кiтая, кiраўнiкi вядучых кiтайскiх карпарацый i кампанiй, якiя супрацоўнiчаюць з Беларуссю. Беларускую дэлегацыю прыняў Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Дзяржаўнага савета КНР Ван Цiшань. У ходзе сустрэчы разгледжаны ўсе аспекты двухбаковага супрацоўнiцтва. Зроблены акцэнт на неабходнасць рэалiзацыi раней дасягнутых дамоўленасцяў Кiраўнiкоў дзвюх дзяржаў i ўрадаў, важнасць выканання стратэгiчнай iнiцыятывы Прэзiдэнта Беларусi аб "вялiкiм прыходзе" кiтайскага капiталу (у тым лiку банкаўскага) у нашу краiну для выкарыстання яе ў якасцi плацдарма па прасоўванню iнтарэсаў КНР у Еўропе i СНД, а таксама эфектыўнай працы па ўзаемавыгадных прыярытэтных iнвестыцыйных праектах. У ходзе пленарнага пасяджэння Камiсii бакi дэталёва абмеркавалi дынамiку сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзвюх краiн, стан i перспектывы беларуска-кiтайскага супрацоўнiцтва, у тым лiку з улiкам магчымага ўплыву сусветнага фiнансавага крызiсу. Важнае дасягненне вiзiту — падпiсанне пратакола аб ацэнцы адпаведнасцi вытворчага абсталявання, што пастаўляецца ў рамках сумесных iнвестыцыйных праектаў. Зянонам Ломацем праведзена сустрэча з Мiнiстрам кантролю Ма Вэнь. У членаў беларускай дэлегацыi адбыўся шэраг сустрэч i перамоў па найбольш важным практычных пытаннях беларуска-кiтайскага супрацоўнiцтва. Прэс-служба Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2—4 снежня 2008 года ў г. Пекiне (КНР) адбылося юбiлейнае 10-е пасяджэнне Беларуска-Кiтайскай камiсii па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве. Беларуск
|
|