Беларусь ухваляе ідэю "Усходняга партнёрства"
Беларусь ухваляе ідэю "Усходняга партнёрства"
У Мiнску працягваюць каментаваць вынiкi прэзентацыi ў Бруселi пачатку так званай палiтыкi "Усходняга партнёрства" Еўрапейскага Саюза. "Чарговым крокам па нарошчваннi прагматычнага супрацоўнiцтва" назваў гэтае рашэнне Еўрасаюза прэс-сакратар МЗС нашай краiны Андрэй Папоў у сваiм каментарыi для прадстаўнiкоў СМІ. Рэалiзацыя гэтых прапаноў магла б стаць адным з фактараў, спрыяльных фармiраванню на еўрапейскiм кантыненце гарманiчнай сiстэмы дапаўняльных адзiн аднаго iнтэграцыйных працэсаў. Неабходная перадумова для гэтага — павага iнтарэсаў i ўлiк меркаванняў усiх удзельнiкаў гэтых працэсаў. У гэтай сувязi Беларусь пацвердзiла сваю гатоўнасць працаваць сумесна з Еўрапейскай камiсiяй над афармленнем "Усходняга партнёрства" i раней унесла свае прапановы па практычным напаўненнi гэтай iнiцыятывы. "Мы зацiкаўленыя ў пашыраным супрацоўнiцтве з ЕС па шэрагу ўзаемавыгадных накiрункаў, уключаючы гандаль, энергетыку, транспарт, барацьбу з трансгранiчнай злачыннасцю, экалогiю i сельскую гаспадарку". Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску працягваюць каментаваць вынiкi прэзентацыi ў Бруселi пачатку так званай палiтыкi "Усходняга партнёрства" Еўрапейскага Саюза.
|
|