Золатавалютныя рэзервы Беларусі за студзень-лiстапад скарацiлiся на 9 працэнтаў
Золатавалютныя рэзервы Беларусі за студзень-лiстапад скарацiлiся на 9 працэнтаў
Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi скарацiлiся за студзень-лiстапад гэтага года на $448,8 млн, або на 9 працэнтаў, да $4544,3 млн. За лiстапад яны зменшылiся на 5,3 працэнта, або на $256,6 млн, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка. Як растлумачылi ва ўпраўленнi, скарачэнне золатавалютных рэзерваў адбылося з-за пагаршэння плацежнага балансу Беларусi, а таксама аперацый, што праводзяцца Нацыянальным банкам на валютным рынку. У структуры мiжнародных рэзерваў Беларусi на 1 снежня найбольшую ўдзельную вагу займаюць рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ($3680,3 млн, або 81 працэнт) i каштоўныя металы i камянi ($763,2 млн, або 16,8 працэнта). За 11 месяцаў актывы ў замежнай валюце скарацiлiся на 9,3 працэнта, аб’ём каштоўных металаў i камянёў — на 9,9 працэнта. Іншыя актывы складаюць $100,8 млн, або 2,2 працэнта. Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi, разлiчаныя па методыцы МВФ, зменшылiся за студзень—лiстапад 2008 года на 9,7 працэнта, або на $406,8 млн, да $3775,4 млн. Нагадаем, што згодна з методыкай МВФ мiжнародныя рэзервы Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца як высокалiквiдныя замежныя актывы, якiя складаюцца з манетарнага золата, спецыяльных правоў пазыкi краiны ў МВФ, рэзервовай пазiцыi рэспублiкi ў МВФ i валютных рэзерваў. Яны могуць быць аператыўна выкарыстаны для правядзення iнтэрвенцый на валютных рынках для стабiлiзацыi курсу нацыянальнай валюты, фiнансавання ўрадам iмпарту тавараў i паслуг, разлiкаў па пагашэннi i абслугоўванню дзяржаўнага знешняга доўгу, а таксама для iншых мэтаў. У 2007 годзе мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi павялiчылiся амаль у тры разы да $4992,7 млн. Беларусь мае намер да 2010 года нарасцiць мiжнародныя рэзервовыя актывы да $10 млрд. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi скарацiлiся за студзень-лiстапад гэтага года на $448,8 млн, або на 9 працэнтаў, да $4 |
|