21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цэны панізiць!

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэны панізiць!

— загадаў новы вiцебскi губернатар, якi асабiста наведаў рынкi i магазiны.

Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец пасля таго як прайшоўся па рынках i крамах абласнога цэнтра, прыйшоў у жах ад некаторых цэнаў. Загадаў падначаленым разабрацца.

Напрыклад, цана на мяса ў аднаго гандляра — каля 13 тысяч беларускiх рублёў за кiло, а ў другога — 16... Высветлiлася пасля праверкi, што высокiя цэны прызначаюць iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Яны, дарэчы, не абавязаныя прадстаўляць эканамiчную абгрунтаванасць цаны на прадукцыю, што рэалiзуюць. У Вiцебскiм аблвыканкаме знайшлi выйсце, як "перавыхаваць" такiх несумленных: проста будзе адмоўлена ў месцах на рынках. А замест iх будуць рэалiзоўваць тое ж мяса i iншыя прадукты юрыдычныя асобы, гандляры спажывецкай кааперацыi, якiя проста не могуць перавышаць вызначаныя памеры гандлёвых надбавак.

Не было межаў здзiўленню i ад цаны ў канкрэтным магазiне на вiно амерыканскай вытворчасцi — пад 22 тысячы за бутэльку. Аказалася, што пастаўшчык з Мiнска ўжо "наварыў" на замежным вiне i аб’явiў пра адпускную цану — больш за 11 тысяч. Значыць, у Вiцебску прадаюць вiно па цане прыкладна ў два разы больш. Губернатар даў заданне разабрацца з кожным выпадкам.

Наогул у рэгiёне з падачы губернатара аб’яўлена "прадуктовая iнтэрвенцыя", што ў лiку iншага дазволiць i панiзiць цэны на прадукты i тавары. Асобны прыярытэт i ў накiрунку рэалiзацыi айчыннай прадукцыi. Вiцябчане, мiж iншым, запрошаныя прывезцi сваю прадукцыю на перадсвяточныя кiрмашы ў Мiнск.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— загадаў новы вiцебскi губернатар, якi асабiста наведаў рынкi i магазiны. Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец пасля таго як прайшоўся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика