Тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі з 1 снежня складае Br77 тыс.
Тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі з 1 снежня складае Br77 тыс.
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, складае з 1 снежня гэтага года Br77 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 1818 ад 29 лiстапада 2008 года, якая ўключана ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусi 4 снежня пад № 5/28863. Пастановай урада ўстаноўлены карэкцiруючыя каэфiцыенты да разлiчаных па Адзiнай тарыфнай сетцы работнiкаў Беларусi тарыфных стаўках (акладах) работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, тарыфiкуюцца 1-27 разрадамi ў памерах ад 2,260—0,978. Згодна з дакументам рэспублiканскiм органам дзяржкiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, кiраўнiкам арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, неабходна забяспечыць пераразлiк заработнай платы работнiкаў у адпаведнасцi з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду i каэфiцыентамi Адзiнай тарыфнай сеткi з улiкам карэктуючых каэфiцыентаў. Пастановай № 1818 прызнаецца страцiўшай сiлу з 1 снежня 2008 года пастанова Савета Мiнiстраў ад 5 кастрычнiка 2008 года № 1449 "Аб устанаўленнi памеру тарыфнай стаўкi першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi". Нагадаем, згодна з пастановай нумар 1449, тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, была павышана з 1 лiстапада гэтага года да Br91 тыс. З 1 красавiка 2008 года ў Беларусi дзейнiчала тарыфная стаўка першага разраду ў памеры Br73 тыс. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, складае з 1 с
|
|