Кошт на расійскую нафту знiзiўся нiжэй за 40 долараў за барэль
Кошт на расійскую нафту знiзiўся нiжэй за 40 долараў за барэль
Пра гэта паведамiў сайт газеты "Ведомости". Да 13.00 па маскоўскiм часе кошт расiйскай нафты апусцiўся да 39,65 долара за барэль. На рынку FОRTS на бiржы РТС кошт Urаls да 14.51 склаў 41,16 долара за барэль, пры гэтым мiнiмальнае значэнне падчас гандлёвай сесii дасягала 40,07 долара. Сусветныя кошты на нафту з пачатку 2008 года практычна бесперапынна раслi i дасягнулi рэкорднай адзнакi ў 147 долараў да сярэдзiны лiпеня. Пасля гэтага нафта бесперапынна таннела i да пачатку снежня апусцiлася да 50 долараў за барэль. 5 снежня на бiржы NYMЕХ кошт нафты склаў 42,01 долара за барэль. Райс заклiкала прэзiдэнта Зiмбабвэ сысцi ў адстаўкуДзяржсакратар ЗША Кандалiза Райс заклiкала прэзiдэнта Зiмбабвэ Роберта Мугабэ сысцi ў адстаўку. Паводле меркавання Райс, сусветнай супольнасцi павiнна быць вiдавочна, што цяпер для Мугабэ самы час пакiнуць пасаду. Адначасова дзяржсакратар ЗША папрасiла паўднёваафрыканскiя краiны аказаць на Мугабэ цiск, каб спрыяць вырашэнню палiтычнага крызiсу ў Зiмбабвэ. Нагадаем, удзельнiкi праведзенага ў кастрычнiку ў Зiмбабвэ самiту афрыканскiх лiдараў не змаглi прымiрыць Мугабэ з апазiцыянерамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў сайт газеты "Ведомости". Да 13.00 па маскоўскiм часе кошт расiйскай нафты апусцiўся да 39,65 долара за барэль. На рынку F
|
|