Каты гуляюць... з фотакамерамi
Каты гуляюць... з фотакамерамi
Спрыяльны час для Абамаў
Для амерыканцаў з прозвiшчам Абама надышлi добрыя часы — як аказалася, iм нават можна беспакарана парушаць правiлы дарожнага руху. Як пiша газета Tеlеgrарh, нейкi Нiканор Абама, аўтамабiлiст з Вашынгтона, якога спынiў iнспектар дарожнай палiцыi за хуткую язду, быў адпушчаны i нават не атрымаў штрафу. Палiцэйскi, зiрнуўшы на вадзiцельскае пасведчанне затрыманага, толькi ўсмiхнуўся. Ён не стаў караць вадзiцеля, сказаўшы, што прабачае яму лiхацтва на дарозе, але толькi таму, што ён — цёзка новаабранага прэзiдэнта ЗША. 28-гадовы Нiканор Абама расказаў выданню, што, дзякуючы свайму прозвiшчу, патрапiў нядаўна ў начны клуб зусiм бясплатна. А калi ён прыйшоў у бальнiцу наведаць сваю стрыечную сястру Жазэфiну i назваў на ўваходзе прозвiшча сваячкi, у прыёмнай з захапленнем выгукнулi: "Абама!? Яна — адна з членаў прэзiдэнцкай сям’i, i яна тут?". У адрозненне ад Нiксана, Клiнтана цi Буша, амерыканцаў з прозвiшчам Абама налiчваецца ўсяго 69 чалавек. Большасць з iх, як кажуць, сягаюць каранямi ў Экватарыяльную Гвiнею, а некаторыя — з Японii, краiны, дзе ёсць горад з назвай Абама. Шматлiкiя жыхары ЗША, як паказала апытанне, рады новаму прэзiдэнту. "Я такая задаволеная абраннем Барака Абамы! Мне даводзiлася вельмi нялёгка са сваiм прозвiшчам, якое асацыявалася ва ўсiх з Асамай бэн Ладэнам", — кажа, напрыклад, Сюзi Абама, агент па нерухомасцi ў Фларыдзе. Каты гуляюць... з фотакамерамiСапраўдным хiтом брытанскага інтэрнэта сталi спецыялiзаваныя веб-сайты, на якiх публiкуюцца фотаздымкi, "зробленыя" катамi. Іх стваральнiкi не толькi атрымалi ўсеагульнае прызнанне ў Вялiкабрытанii, але i маюць з гэтага неблагi прыбытак... Многiя брытанцы адпускаюць вечарамi сваiх катоў i сабак пагуляць па вулiцы. Для гэтага ва ўваходных дзвярах некаторых дамоў зроблены спецыяльныя адтулiны. Iдэя надзець на шыю кошцы лiчбавы фотаапарат прыйшла адной з жыхарак паўночнага Лондана. Жанчына была заiнтрыгавана тым, дзе гуляе начамi яе кот Сарцi. Невялiкi апарат, якi аўтаматычна робiць адзiн фотаздымак кожныя 30 хвiлiн, жанчына прымацавала да ашыйнiка кошкi. З таго часу не толькi яна, але i ўся Вялiкабрытанiя ведае, дзе гуляе i чым займаецца на начных вулiцах Лондана кот Сарцi. Фота, зробленыя ў час начных прагулак, атрымалi вялiзную папулярнасць, i iншыя ўладальнiкi катоў i сабак пачалi навешваць на ашыйнiкi сваiх гадаванцаў фотаапаратуру. Зараз у брытанскiм iнтэрнэце iснуе некалькi дзясяткаў веб-сайтаў, праз якiя iдзе абмен падобнымi фота. Як аказалася, каты вядуць у вялiкiм горадзе цiкавы лад жыцця. Так, працяглы час яны праводзяць, пазiраючы на неба, быццам iх вельмi цiкавяць зоркi. Фотаздымкi катоў прымушаюць па-новаму, новымi вачыма, зiрнуць на тое, што нас акружае — многiя фота зроблены ў такiх нечаканых ракурсах, што могуць стаць шэдэўрамi сучаснага мастацтва. Многiя гаспадары такiх "работ" ужо задумваюцца аб правядзеннi фотавыстаў сваiх вусата-хвастатых гадаванцаў. Скарб смеццяЖыхар Вялiкабрытанii знайшоў у смеццевым баку 15 тысяч фунтаў стэрлiнгаў. Праўда, для таго, каб iх атрымаць, Грэхему Хiлу давядзецца сабраць вельмi складаную мазаiку. Мiстэр Хiл, якi працуе ў гарадской камунальнай службе i займаецца вывазам смецця, паўгода назад падчас работы знайшоў у адным са смеццевых бакаў вялiкi мех з купюрамi ў 10 i 20 фунтаў стэрлiнгаў. Усе грошы ў пакунку (увогуле там было каля 15 тыс. фунтаў) былi разрэзаныя на дробныя кавалачкi, паведамляе газета Thе Guаrdiаn. Каштоўную знаходку Хiл, як сумленны грамадзянiн, аднёс у палiцыю. Але праваахоўныя органы так i не змаглi выявiць уладальнiка меха з грашыма або звязаць купюры з якiм-небудзь злачынствам. "Я думаю, яго паходжанне назаўжды застанецца загадкай", — адзначыў палiцэйскi. Таямнiчы пакет быў вернуты Хiлу. Зараз смеццезборшчыку трэба будзе сабраць самы вялiкi пазл у сваiм жыццi. Банк Брытанii пагадзiўся абмяняць парэзаныя купюры на цэлыя толькi ў выпадку, калi ўладальнiк зможа скласцi з абрэзкаў кожную банкноту ў яе першапачатковым выглядзе. Тым не менш, калегi Грэхема не сумняваюцца ў яго здольнасцях i спадзяюцца, што ён паспее сабраць свой пазл яшчэ да Каляд. "Я спадзяюся, ён збярэ кавалачкi разам i пачастуе нас на Каляды выпiўкай", — марыць прыяцель Хiла. Аўстралiйскiх палiтыкаў прымусяць дыхаць "у трубачку"Заканадаўцаў Новага Паўднёвага Уэльса, самага населенага штата Аўстралii, могуць прымусiць праходзiць "тэст на цвярозасць" проста перад пачаткам галасавання, паведамляе агенцтва Rеutеrs. Адпаведная прапанова была вылучана пасля шэрагу iнцыдэнтаў, у якiх удзельнiчалi п’яныя аўстралiйскiя палiтыкi. Так, 3 снежня член Нацыянальнай партыi Аўстралii Эндру Фрэйзер быў вымушаны пакiнуць ценявы кабiнет пасля таго, як рэзка пхнуў свайго калегу. Гэта адбылося позна ўвечары на вясёлай перадкаляднай вечарынцы. Раней мiнiстр палiцыi Мэт Браўн сышоў у адстаўку пасля таго, як зноў жа на вечарынцы, прысвечанай прыняццю бюджэту, ён стаў танцаваць у адной нiжняй бялiзне, дэманструючы на публiцы непрыстойныя рухi. Члены парламента ад Кансерватыўнай партыi i Партыi зялёных ужо падтрымалi iнiцыятыву. Паводле меркавання аднаго з палiтыкаў, раз ужо тэст на алкаголь бяруць у вадзiцеляў пад’ёмных кранаў, то яго тым больш трэба браць у тых, хто распрацоўвае i прымае законы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдным хiтом брытанскага інтэрнэта сталi спецыялiзаваныя веб-сайты, на якiх публiкуюцца фотаздымкi, "зробленыя" катамi. Іх стваральнiкi
|
|