Завалодаў каштоўным партфелем...
Завалодаў каштоўным партфелем...
Праваахоўнiкi зараз вышукваюць зладзюжку, якi ў Мiнску адкрыта завалодаў партфелем iндывiдуальнага прадпрымальнiка з вялiкiмi грашыма. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, здарэнне адбылося каля паловы пятай вечара на сталiчнай вулiцы Нямiга. Невядомы, якому ўдалося "экспрапрыяваць" партфель, "пабагацеў" адразу на 13 710 долараў ЗША i 2710 еўра, што знаходзiлiся ў iм. А вось цi зможа ён скарыстацца чужымi грашыма да таго, як яго затрымаюць, гэта ўжо iншае пытанне... Ігар ГРЫШЫН. Навошта вучням лагатып? Легкавушка з фiрменным лагатыпам iншамаркi "Крайслер". "адпачывала" ноччу ў самым цэнтры Гомеля, на вулiцы Працоўнай. А ў гэты самы час адпачывалi i два дзевяцiкласнiкi сярэдняй школы № 21, якiя i "прырабiлi ногi" таму лагатыпу. Узбуджана крымiнальная справа. Раскрытае забойства вартаўнiка... Праваахоўнiкамi ўстаноўлены асобы i затрыманы адзiн з падазроных ва ўчыненнi злачынства, якое напрыканцы жнiўня ўскалыхнула Хойнiкi. Нагадаем, што тады з тэрыторыi аднаго з КУП былi выкрадзены два аўтакраны МАЗ 2007 года выпуску. Акрамя таго, разам з тэхнiкай таямнiча знiк i 52-гадовы вартаўнiк: цела няшчаснага пасля было знойдзена ў лесе — у загiнулага былi звязаныя рукi i ногi. Па гарачых слядах тады разблытаць гэтае злачынства не ўдалося, як, дарэчы, i знайсцi аўтакраны, нiбы скрозь зямлю правалiлiся. Аднак цяпер у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што ўчыненае — на сумленнi двух гамяльчан. 37-гадовы падазроны, рабочы аднаго з прадпрыемстваў, ужо затрыманы. Яго саў-дзельнiк, 35-гадовы непрацуючы, раней судзiмы за крадзеж, вышукваецца. Iгар ГРЫШЫН. Мазырскiя спакусы Свой 70-ы год нараджэння не вельмi юная мазыранка можа сустрэць за кратамi. Сталая жанчына, якая год таму была судзiмая за крадзеж, зноў не вытрымала спакусы пажывiцца чужым. У аўтобусе сярод белага дня яна выкрала з жаночай сумачкi кашалёк з Br41 тыс. Iншага мазырскага злодзея зацiкавiлi больш каштоўныя рэчы. Прыватнае прадпрыемства пазбавiлася сваёй прадукцыi на суму звыш 8 мiльёнаў беларускiх рублёў, а гэта 9 абелiскаў, 5 ваз i 3 надмагiльныя плiты i iншыя рытуальныя прылады — усе вырабы з гранiта. Праваахоўнiкi зараз высвятляюць, як не вельмi лёгкiя прадметы знiклi з прадпрыемства, тэрыторыя якога ахоўваецца вартаўнiком. Мазырскi РАУС займаецца i яшчэ адной цiкавай справай апошнiх дзён. Невядомы грамадзянiн змог выкрасцi, адагнуўшы лiст сцяны металiчнага гаража, аўтамашыну ВАЗ 1981 года выпуску... без колаў i з разукамплектаваным рухавiком. Iрына Асташкевiч. Напаў школьнiк на бабулю... А было гэта ў Гомелi, калi крыху сцямнела. 15-гадовы вучань адной са школ абласнога цэнтра, выбраўшы зручны момант, напаў на пенсiянерку i адабраў у яе сумку, у якой было 16 тысяч рублёў. Бабуля не разгубiлася i тут жа звярнулася ў мiлiцыю. Зламыснiк быў знойдзены з дапамогай вышуковага сабакi. Куды больш маштабныя планы былi ў двух вучняў — школы № 23 Гомеля i Улукаўскай школы-iнтэрната, якiм споўнiлася 13 i 14 гадоў. Яны спрабавалi выкрасцi легкавушку, ды былi затрыманыя. Свярбелi рукi i ў вучня СШ-66 Гомеля, якi ў кампанii з адным пэтэвушнiкам моцна пабiў 22-гадовага хлопца. Пэтэвушнiкi расперазалiся Трое iх (два з якiх знаходзяцца на ўлiку ў iнспекцыi па справах няпоўнагадовых) напалi ў Гомелi на маладога хлопца i забралi ў яго мабiльнiк. Яшчэ адзiн, ужо з iншага вучылiшча, падпiльнаваў у гадзiну ночы мужчыну, 1958 года нараджэння, i патрабаваў у яго грошы i дарагiя рэчы. Ды толькi ў самы, як кажуць, цiкавы момант з’явiлiся хлопцы з патрульна-паставой службы мiлiцыi i ўтаймавалi 17-гадовага разбойнiка, якi сёлета ўжо зведаў лаву падсудных. "Вызначыўся" i пэтэвушнiк са Светлагорска. У адным садова-агародным таварыстве ён падпалiў два дачныя домiкi. Узбуджаны крымiнальныя справы. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Чым не дагадзiў дзед? У в. Фядоры Столiнскага раёна нехта падпалiў хату 70-гадовага пенсiянера. Следчыя выйшлi на 25-гадовага жыхара гэтай жа вёскi, якi i зрабiў падпал. Састарэламу нанесены страты ў памеры 20 мiльёнаў рублёў, а як тыя грошы спагнаць з беспрацоўнага — пытанне. Сымон Свiстуновiч. Да Новага года зладзеі робяць запасы смакаты І нацiскаюць яны на розныя там далiкатэсы. Напрыклад, 40-гадовая работнiца СВК "Пераможца", што ў Брагiнскiм раёне, ноччу прабралася на веранду дома жыхаркi Зарэчча, i яе здабычай стала 18 кiлаграмаў свiнiны. Нарабiць кiлбас да свята зладзейцы не ўдалося, бо яе вылiчылi. Пад навагоднiя чаркi думаў апетытна закусiць i раней судзiмы работнiк КСУПа "Мормаль" Жлобiнскага раёна. Ён так спрытна склаў у мяшок восем курэй сваiх суседзяў, што хахлаткi не падалi голасу. А вось што будзе рабiць зламыснiк з 12 трусамi i 8 марскiмi свiнкамi, якiх ён украў з падворка жыхаркi вёскi Курыцiчы Петрыкаўскага раёна, невядома. Бо злодзей пакуль не знойдзены i сваiмi планамi нi з кiм не падзялiўся. Наеўся?! Пенсiянерка з Кобрына, зазiрнуўшы ў свой халадзiльнiк, не знайшла прадуктаў. Жанчына звярнулася з заявай у мiлiцыю. Хоць прадукты тыя пацягнулi ўсяго на 24 тысячы, крымiнальную справу завялi.А затым было ўстаноўлена, што злодзей жыве ў суседняй кватэры. 24-гадовы сусед ужо адсядзеў за разбой i рабаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнiкi зараз вышукваюць зладзюжку, якi ў Мiнску адкрыта завалодаў партфелем iндывiдуальнага прадпрымальнiка з вялiкiмi грашыма.
|
|