...
...
Чатырохдзённае дзiця, якое выпала з акна раддома ў Бабруйску, знаходзiцца ў рэанiмацыйным аддзяленнi Магiлёўскай абласной бальнiцы. 18-гадовая мацi ў раддоме iшла да акна з 4-дзённай дзяўчынкай на руках i спатыкнулася. Дзiця выпала ў акно з вышынi 4 паверха. Немаўля ў рэанiмацыi, але яе жыццю, паводле сведчання ўрачоў, нiчога не пагражае. Пракуратура квалiфiкуе гэтае надзвычайнае здарэнне як няшчасны выпадак. Чатырохдзённае дзiця, якое выпала з акна раддома ў Бабруйску, знаходзiцца ў рэанiмацыйным аддзяленнi Магiлёўскай абласной бальнiцы. 18-гадовая мацi ў раддоме iшла да акна з 4-дзённай дзяўчынкай на руках i спатыкнулася. Дзiця выпала ў акно з вышынi 4 паверха. Немаўля ў рэанiмацыi, але яе жыццю, паводле сведчання ўрачоў, нiчога не пагражае. Пракуратура квалiфiкуе гэтае надзвычайнае здарэнне як няшчасны выпадак.Сярод лотаў аўкцыёнаў каштоўных папер, што пройдзе сёння ў Маскве — прыватызацыйны ваўчар з аўтографамi 14 чыноўнiкаў. На чэку прастаўлены аўтограф Анатоля Чубайса, Ягора Гайдара, Мiхаiла Задорнава, Альфрэда Коха i iншых. Кошт лота ацэньваецца ў 7,7 млн рублёў. Ваўчарная прыватызацыя праводзiлася ў Расii ў 1992—1994 гадах. Магчыма, i нашы прыватызацыйныя чэкi знойдуць такое ж прымяненне? Ваенны карабель Данii аказаў дапамогу экiпажу судна, якое цярпела бедства ва ўмовах дрэннага надвор’я ў Адэнскiм залiве. Як мяркуецца, гэты карабель належыць пiратам. Аперацыя па выратаваннi людзей з карабля была ажыццёўлена пасля атрымання сiгналу аб бедстве, як таго патрабуюць мiжнародныя законы. На судне былi выяўлены ўзоры зброi, падобнай на тую, якую выкарыстоўвалi пiраты пры захопе iншых караблёў. Пасля паспяховага правядзення аперацыi было прынятае рашэнне аб знiшчэннi судна. Ва ўмовах дрэннага надвор’я яго немагчыма было ўзяць на буксiр, i ён быў знiшчаны ў iнтарэсах суднаходства. Асобы, якiя падазраюцца ў пiрацтве, перададзены ў праваахоўныя органы. Ваенны карабель Данii аказаў дапамогу экiпажу судна, якое цярпела бедства ва ўмовах дрэннага надвор’я ў Адэнскiм залiве. Як мяркуецца, гэты карабель належыць пiратам. Аперацыя па выратаваннi людзей з карабля была ажыццёўлена пасля атрымання сiгналу аб бедстве, як таго патрабуюць мiжнародныя законы. На судне былi выяўлены ўзоры зброi, падобнай на тую, якую выкарыстоўвалi пiраты пры захопе iншых караблёў. Пасля паспяховага правядзення аперацыi было прынятае рашэнне аб знiшчэннi судна. Ва ўмовах дрэннага надвор’я яго немагчыма было ўзяць на буксiр, i ён быў знiшчаны ў iнтарэсах суднаходства. Асобы, якiя падазраюцца ў пiрацтве, перададзены ў праваахоўныя органы. Ювелiрны магазiн у Парыжы абрабаваны на суму 50 млн еўра. У магазiн, што размешчаны непадалёк ад Елiсейскiх палёў, уварвалiся трое ўзброеных людзей, пад дулам пiсталета забралi амаль усю калекцыю ўпрыгажэнняў i знiклi. Гэта адно з самых буйных рабаванняў у Францыi на працягу апошнiх дзесяцiгоддзяў. Расследаваннем займаецца аддзел па барацьбе з бандытызмам. ПОЎНЫ АБЗАЦ Французы маюць намер пачаць кланiраванне вядомага далiкатэса — чорных труеляў, адзiн кiлаграм якiх на рынку каштуе каля 1300 долараў ЗША. Такая мера абумоўленая скарачэннем ураджайнасцi грыбоў. Калi ў пачатку ХХ стагоддзя ў Францыi штогод збiралася 1000 тон "чорных алмазаў", то цяпер — ад 40 да 50 тон. Плануецца, што кланiраваныя труфелi будуць некаторы час вырошчваць у лабараторыях разам з маладымi дрэвамi, у каранях якiх яны растуць. Як толькi грыбы прыжывуцца да дрэваў, сфармiраваную пару будуць высаджваць у натуральны прыродны асяродак. У Афрыцы на мiжземнаморскiм узбярэжжы Марока выпаў моцны снег. Толькi за суткi вышыня снежнага покрыва склала 20—40 см. Дарогi абледзянелi. У некаторых раёнах перапыненая падача электраэнергii, парваная тэлефонная сувязь, часова адмененыя аўтобусныя рэйсы. Тым не менш многiя мараканцы i турысты сустрэлi снег з вялiкай радасцю: снегапады ў Афрыцы — вялiкая рэдкасць. Прыродная анамалiя дала магчымасць афрыканскiм жыхарам пагуляць у снежкi, зляпiць снегавiкоў i нават пакатацца на лыжах.Жыхар горада Кейп-Корал у ЗША прымусiў свайго 9-гадовага сына адвезцi яго ў магазiн па пiва, паколькi сам быў моцна п’яны. Машыну тым не менш спынiлi палiцэйскiя. Яны выявiлi ў салоне, акрамя маленькага вадзiцеля, двух добра падпiтых мужчын — бацьку хлопчыка i яго сябра, а таксама скрыню пiва. Бацька быў арыштаваны, а затым адпушчаны пад заклад. Наперадзе — суд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырохдзённае дзiця, якое выпала з акна раддома ў Бабруйску, знаходзiцца ў рэанiмацыйным аддзяленнi Магiлёўскай абласной бальнiцы. 18-гадовая мацi ў |
|