21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

2009: як сустрэць, чаго чакаць?

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2009: як сустрэць, чаго чакаць?

Новы 2009 год па Усходнiм гараскопе пройдзе пад знакам Быка. Сiмвал 2009 гада — Вол (Бык) — увасабленне працавiтасцi, дабрынi i сям’i.

Гэта вялiкая моцная хатняя жывёла стала другой жывёлай у дванаццацiгадовым цыкле. Паводле легенды, вала выбралi другiм, за яго спагадлiвасць, бясконцую дабрыню i працавiтасць.

Гэта крыху марудлiвая жывёла сiмвалiзуе пакору, працаздольнасць, увасабляе сямейныя каштоўнасцi, любоў да Радзiмы. Вол (Бык) — хутчэй, кансерватыўны знак, ён не выносiць новаўвядзеннi, якiя адбяруць у яго жаданы спакой, асаблiва працаёмкiя. Гэта сiмвал работы, начальства, уладарнасцi, прыхiльнасцi традыцый. Такiя асноўныя рысы знака 2009 года.

ГОД БЫКА — 1937, 1949, 1961, 1973, 1985, 1997, 2009, 2021.

Людзi гэтага знака зорак з неба не хапаюць. Яны не любяць кiраваць, вызначацца i высоўвацца. Яны вельмi сур’ёзныя i сабраныя iстоты, метадычна iдуць да поспеху, не даючы сабе расслабляцца. Працавiтыя да знямогi, сярод прадстаўнiкоў гэтага знака больш за ўсё працаголiкаў i энтузiястаў. Валодаюць моцным, цвёрдым, валявым характарам. Прыстойныя. Могуць заступiцца за пакрыўджанага, слабага, прапанаваць абарону i дапамогу.

Адваротным бокам медаля з’яўляецца ўпартасць. Яны з цяжкасцю iдуць на кампрамiс нават з каханымi людзьмi. Ім не хапае далягляду i гнуткасцi, iм цяжка змяняцца i выходзiць на новыя арбiты, i яны не змяняюцца. У гневе — страшныя i некiравальныя, хоць у звычайным становiшчы — рахманыя, лагодныя i спакойныя.

У каханнi — далiкатныя, даверлiвыя i надзейныя, але iм рэдка атрымлiваецца дасягнуць поўнага паразумення ў сям’i, бо яны занадта засяроджаныя на сабе. Няма моцных пачуццяў i эмоцый, а партнёры просяць кахання. Самыя сумяшчальныя любоўныя партнёры для Быка — ЗМЯЯ або ПЕВЕНЬ.

Як сустрэць?

Раз Вол (Бык) — хатняя жывёлiна, то лепш сустракаць Новы год у сямейным коле. Тым больш, што Новы год — больш сямейнае свята. Да выбару меню трэба падысцi грунтоўна: будучы знак года — Бык — не трывае нядбайнасцi. На стале вiтаецца раслiнная ежа: лiсце салаты, агароднiна, садавiна. З мясам у гэты год трэба быць асцярожным, асаблiва з ялавiчынай. Знак года будзе не ў захапленнi, калi вы будзеце сустракаць Новы год з закускамi з яму падобных. На стол можна паставiць упрыгожаную фiгурку быка.

Ва ўпрыгажэннi пакояў i стала павiнны прысутнiчаць рэчы з дрэва: драўляны посуд, блюды, лыжкi, ракавiнкi, каменьчыкi, дрэвы. На ёлку зрабiце ўпрыгажэннi сваiмi рукамi i загадайце добрыя жаданнi.

Што апранаць?

Лепш не апранацца ў адзенне занадта яркiх колераў, асаблiва чырвонае, быкi яго не пераносяць.

Упрыгожваць стол (лепш, калi ён будзе новым) трэба ўсiм сапраўдным: пёрамi, пухам, скурай, мехам або нават бавоўнай, ды й сам стой павiнен быць зроблены з натуральных матэрыялаў. З металаў найбольш падыдуць золата, срэбра, медзь або плацiна. Пры гэтым трэба выбраць нейкi адзiн — той, што больш за ўсё па душы, i нi ў якiм разе iх не змешваць.

Калi ж улiчыць той факт, што знакам надыходзячага 2009 года будзе Земляны Бык (у залежнасцi ад стыхii — зямля, вада, агонь, паветра), якога завуць яшчэ Жоўтым Быком (паводле вераванняў старажытных кiтайцаў, стыхii зямля адпавядае жоўта-карычневы колер), то смела адпраўляйцеся па абноўкi — уборамi разнастайных жоўтых, залацiстых адценняў.

Якiя падарункi рыхтаваць?

Дарыць у год Быка лепш практычныя падарункi, Бык не любiць залiшняга марнатраўства. Гэтак жа не вiтаюцца экстрэмальныя супер-навiнкi або экстрэмальныя вiды адпачынку. Таму прыгожы кубак, дарагая попельнiца, ваза — любая рэч, якая паказвае, што яе ўладальнiк шануе практычнасць, падыдзе для падарунку.

Астралагiчны прагноз на 2009 год

Праца для ўсiх да знямогi. Апрацоўвайце ваш сад, завядзiце хатнiх жывёлаў. Год спрыяльны для сельскай гаспадаркi. Не будзе нi граду, нi засухi, нi сырасцi, нi нашэсця насякомых. Вясковец можа спаць спакойна!У палiтычным жыццi ўсюды амаль дыктатура. Бяруць верх у асноўным кансерватары.

ПАЦУК добра рабiў, што эканомiў ў папярэднiм годзе, бо ён не любiць працаваць. Цудоўны год для БЫКА. Яго праца будзе ўзнагароджаная. У iм упэўненасць нададзенага ўладай. Хай ён створыць хутчэй сям’ю, калi яе яшчэ няма. Самы дрэнны для ТЫГРА год. Яму лепш нiчога не распачынаць — будзе менш рызыкi. Прымянiўшы дыпламатыю, КОТ выберыцца з непрыемнай сiтуацыi без шкоды для сябе. Нададзены занадта вялiкiмi паўнамоцтвамi, ДРАКОН адчувае сябе дрэнна. Аднак ён досыць моцны, каб супрацiвiцца гэтаму. ЗМЯЯ занадта гультаяватая ў год Быка. Хай пачакае, пакуль ён мiне. Добры год для кахання, не расчаруе ён КАНЯ i ў справах. Жудасна дрэнны год для КАЗЫ. Можна любiць вёску, але не абавязкова сельскую гаспадарку. Усё iдзе добра ў МАЛПЫ. Яна скарыстаецца пасрэднiцтвам i выйдзе з крытычнага становiшча. Бык будзе па-сяброўску ставiцца да яе. ПЕВЕНЬ будзе шчаслiвы, пасмяецца спотайку, будзе перамагаць... Калi яму давядзецца працаваць, ён гэта ўмее. Вельмi дрэнны год для САБАКI. Ён арганiзуе змову. Калi трэба, ён падрыхтуе рэвалюцыю i возьме на сябе ўсю рызыку. Хоць у КАБАНА i крытычны розум, ён прыстасоўваецца. Але лепш не выводзiць яго з сябе.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы 2009 год па Усходнiм гараскопе пройдзе пад знакам Быка. Сiмвал 2009 гада — Вол (Бык) — увасабленне працавiтасцi, дабрынi i сям’i. Гэта вялiкая м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика