21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Опера з пазнакай "дзецям да шаснаццаці" яе прэм’еру 5 снежня паказалi беларускаму гледачу

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Опера з пазнакай "дзецям да шаснаццаці" яе прэм’еру 5 снежня паказалi беларускаму гледачу

Ад опернага спектакля, у якiм драматызм перадаецца звычайна музыкай i голасам, такога наўрад цi можна было чакаць. Тым больш калi ведаеш, што аднаактовую оперу "Алека" Сяргей Рахманiнаў стварыў у вельмi маладым узросце, у 19 гадоў. І хоць страсцi кiпяць у ёй дарослыя (здрада, рэўнасць, забойства), наўрад цi аўтар музыкi i аўтар лiбрэта оперы славуты Уладзiмiр Немiровiч-Данчанка мелi на ўвазе яшчэ нейкi падтэкст, акрамя таго, якi iснаваў у першакрынiцы. А ў аснову стварэння оперы легла паэма Аляксандра Пушкiна "Цыганы" пра чалавека "лiшняга", якi не можа стаць сваiм сярод людзей з iншымi ўяўленнямi пра жыццё, i яму наканавана адзiнота.

Рэжысёр Валерый Анiсенка, якi паставiў у Беларускай оперы "Алека", паглядзеў на ўсё крыху iнакш. Магчыма, у творчасцi Пушкiна яго больш захапляе любоўная лiрыка. Таму што галоўнай у беларускiм спектаклi вiдавочна стала тэма кахання. А дзякуючы надта адкрытым сцэнам памiж салiстамi, праца рэжысёра таксама стала вiдавочнай. Уявiце сабе: Земфiра з маладым цыганом гушкаюцца ў кiбiтцы, ён спявае "еще, еще одно лобзанье" i пачынае распранацца — здымае кашулю... Праўда, далей справа не пайшла — музычны фрагмент скончыўся... Паведамлю спецыяльна для тых, хто ўжо заiнтрыгаваны: далей будзе другая сцэна памiж каханкамi, ужо без распранання, але даволi гарачая. Спектакль iдзе ўсяго гадзiну, але столькi ў iм адбываецца! Нават кiно можа пазайздросцiць — сюжэт пушкiнскiх "Цыганоў" неаднаразова ўвасоблены ў фiльмах, у той жа славутай стужцы "Табар сыходзiць у неба" адчувальныя пушкiнскiя матывы. А ў нас адбываецца прыход эротыкi ў оперу, якая лiчыцца адным з самых кансерватыўных жанраў.

Музычнаму кiраўнiку спектакля i дырыжору Вiктару Пласкiну заставалася натхнiць аркестр на спалучэнне рэжысёрскай задумы з музыкай.

Безумоўна, музыка Рахманiнава настройвае на рамантычны лад — прыгожая, з адчувальнымi цыганскiмi матывамi. Зараз можна толькi падзiвiцца самому з’яўленню гэтай оперы — Рахманiнаў выконваў заданне выпускнiка кансерваторыi на кампазiтарскiм факультэце. Ён стварыў оперу ўсяго за 17 дзён — настолькi быў захоплены працай над "Алека". Гэты твор выклiкаў захапленне ў Пятра Чайкоўскага, якi потым спрыяў пастаноўцы "Алека" i нават прасiў дазволу ў маладога кампазiтара даваць яе разам з уласнай "Iалантай". Выканаўцам партыi Алека быў Фёдар Шаляпiн, якi сябраваў з Рахманiнавым. I калi ён выходзiў на сцэну ў гэтай ролi першы раз, то загрымiраваўся... пад Пушкiна. Ён казаў, што бачыць падабенства Пушкiна з яго героем.

Салiст беларускай оперы Уладзiмiр Громаў пад Пушкiна не грымiраваўся. Напэўна, галоўную задачу мастак-пастаноўшчык Вольга Грыцаева бачыла ў тым, каб стварыць цыганскi каларыт з дапамогай простых, але арыгiнальных знаходак. Такой стала квяцiстая вялiкая хустка, якая нiбыта покрыў то хавае герояў, то ўздымаецца i варушыцца над iмi. Але падглядаць за каханкамi Земфiрай i маладым цыганом яна не замiнае...

Усё нiбыта па-сапраўднаму. Вось толькi смерць... Яе салiсты паказваюць у оперным стылi. Але ж цi не ў гэты самы кульмiнацыйны момант ад iх было б варта чакаць найбольшай шчырасцi?..

А мiж iншым, сюжэт такi, што вымушае разважаць, — што ў часы Пушкiна, што сёння. Ёсць кола жыцця, калi падзеi, што ўжо здаралiся з адным пакаленнем, паўтараюцца з яго нашчадкамi, толькi на новым узроўнi. Пра гэта, дарэчы, папярэджвае стары цыган, бацька Земфiры, калi распавядае, што яе мацi збегла з iншым цыганом, кiнуўшы яго з маленькай дачкой. Алека, якi дзеля любовi Земфiры пайшоў з цыганамi, пакiнуўшы свой асяродак i стаўшы там выгнаннiкам, не можа зразумець норавы, якiя пануюць у табары. Але для Земфiры, якая яму нарадзiла дзiця, ён застаецца па сутнасцi чужым чалавекам — старым, злосным мужам, якога яна не кахае. I бегае на спатканнi да iншага. У адзiн момант пару сустракае Алека, якi хоча вярнуць каханне жонкi. Яго рэўнасць прыводзiць да трагедыi — сапернiк гiне. Земфiра плача над iм. I гiне таксама. На шум сыходзяцца цыгане, яны караюць адзiнотай Алека, якi не прыняў законаў табара. Даўно вядома: жыць у табары i быць вольным ад табара нельга.

Ларыса ЦIМОШЫК.

Фота Аляксандра ДЗМIТРЫЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад опернага спектакля, у якiм драматызм перадаецца звычайна музыкай i голасам, такога наўрад цi можна было чакаць. Тым больш калi ведаеш, што аднаакто
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика