21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лямпачкі ў галаве Разанава

26.08.2009 14:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  У сталічным Тэатры рускага рамансу 6 снежня адбылася прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекту «Выявы», які абяцаў укласці паэзію у найпрыгажэйшыя вусны, аздобіўшыя яе музыкай, дзеяй, візіяй — выявай. Прыдумваючы гэтую вечарыну, маладыя паэты хацелі давесці, што чалавек, які піша вершы, цалкам магчыма, умее рабіць яшчэ сотню спраў — фатаграфаваць, ствараць музыку, ставіць танец. І ўсё гэта ён здольны рабіць аднолькава таленавіта. Запаліўшы лямпачкі ў галаве маладога Алеся Разанава (менавіта так выглядаў малюнак, які стаў сімвалам «Выяў»), паэты мелі магчымасць высветліць прынамсі два свае пралікі. Па-першае, зала тэатру разлічана на рэдкага аматара рускага рамансу — ніяк не на прэзентацыю сучаснага паэтычнага праекту. Ахвотных паслухаць маладых беларускіх творцаў найшло куды больш, чым самі творцы разлічвалі, квіткі скончыліся адразу, а частцы гледачоў давялося перамінацца з нагі на нагу ў вузенькім дзвярным праёме.  

Можа якраз з-за таго, што гэта — дэбютная сэрыя «Выяў» (а праект намагаецца стаць шматсерыйным і прывабіць іншых «прадстаўнікоў найноўшай культуры»), атмасфера вечара ўвесь час балансавала на мяжы афіцыёзнай паэтычнай імпрэзы ў ДК і кватэрніка блізкіх сяброў (плошча тэатру сапраўды набліжае да такога ўражання). Магчыма, развіваючы праект, паэты прыдумаюць яшчэ шмат форм і створаць штосці накшталт унікальнага настрою «Выяў». Пакуль што здзіўляе толькі ўпартая сур’ёзнасць, з якой маладыя геніі называюць свой праект «анталогіяй», сцвярджаючы пры гэтым, што любяць альтэрнатыўнае, няслушнае, інакшае мастацтва. Хочацца пажадаць ім выкінуць у сметніцу свае страхі здавацца незвычайнымі і «не такімі як усе» (амаль што лейтматыў творчасці адной з удзельніц вечара), а гэткімі і быць.

Вечар адкаркаваў адзіны мужчына-паэт з усіх, хто сабраўся прэзентаваць праект — Рагнед Малахоўскі чытаў вершы на фоне ўласных фотапрац і пускаў электронную музыку ўласнага стварэння.  

Свае вершы прачыталі «дзяўчынка са свістком» Віка Трэнас, http://vika-trenas.livejournal.com/ якая і праводзіла ўсю іпрэзу, і паэткі Валярына Кустава, Юлія Новік, http://julienovik.unblog.fr/ Вольга Гапеева і Аксана Спрынчан.   Адная з самых маладых удзельніц «Выяў» паэтка Ганна Федарук нечакана выбегла на сцэну напаўаголенай і закружылася ва ўсходнім танцы. Праўда, паміж доўгімі сэсіямі танца жывата яна ўсё ж прачытала адзін свой верш пра каханне — па-славянску надрыўна і па-жаночы жарсна. Асаблівай увагі гледачоў заслужыў фільм «Лупы», зняты адмыслова для прэзентацыі дэбютнага зборніка віцебскай паэткі Вольгі Чайкоўскай. У фільме «пад лупамі» можна разгледзець і расчытаць яе вершы, патрапіць у той свет рук і вачэй, з якога дасылае свае знакі нам гэтая даўгавалосая іншапланетніца ў зялёнай сукенцы. Добра, што самой паэткі на вечарыне не было — хто ведае, можа, казачнае ўражанне ад раптоўнай блізасці разляцелася б на аскепкі.

Свае самыя вядомыя кампазіцыі для «музычнага складніка» выканалі барды Юры Несцярэнка і Алесь Камоцкі. Прадстаўляючы апошняга, Віка адзначыла, што ён, як апынулася, і ёсць самым галоўным госцем «Выяў».



Адмыслова пад прэзентацыю быў падрыхтаваны самвыдатаўскі мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвайшлі ўсе матэрыялы выступоўцаў.

Калі першая спроба сабраць разам мультыжанравых творцаў і не была вельмі феерычнай, то пакінула пасля сябе прыемныя ўражанні і спадзевы. Прынамсі на тое, што наступныя «Выявы», нягледзячы на ўсе складанасці арганізацыі, па якія на вечарыне гаварылася амаль столькі ж, колькі чыталася вершаў, адбудуцца ўжо хутка і рана ці позна сапраўды «даслужацца» да сур’ёзнага звання «анталогія».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У сталічным Тэатры рускага рамансу 6 снежня адбылася прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекту «Выявы», які абяцаў укласці паэзію у найпрыгажэйшыя вусны, аздобіўшыя яе музыкай, дзеяй, візіяй — выявай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика