Спачуванне Высокапраасвяшчэннага Філарэта, Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўся
Спачуванне Высокапраасвяшчэннага Філарэта, Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi ў сувязi са смерцю Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя Другога
Любыя аб Госпаду архiпастыры, пастыры, манахi, усе верныя дзецi Беларускай праваслаўнай царквы! Зараз сэрца наша смуткуе аб смерцi Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя Другога. Напярэдаднi мы праслаўлялi ў песнапеннях Увядзенне Прасвятой Багародзiцы ў храм. У дзень жа святкавання гэтай царкоўнай урачыстасцi ў прыстанак Нябесны ўводзiцца Першасвяцiцель Рускай Царквы, Найсвяцейшы Уладыка Аляксiй. Верым, што мiласцiвы Гасподзь, па малiтвах Сваёй Прачыстай Мацi, свяцiцеляў зямлi Рускай i ўсiх святых, памiлуе i дасць спачын нашаму Вялiкаму Гаспадару i Айцу ў сялiбах праведных. З працамi Яго Найсвяцейшаства звязана цэлая эпоха ў жыццi Рускай праваслаўнай царквы. Яго ўзыходжанне на Патрыяршы прастол адбывалася ў тыя часы, калi нашу Айчыну чакала ўсебаковае абнаўленне. Перад Царквой стаяла найбольш сур’ёзная задача духоўнага асэнсавання падзей, што адбывалiся, i малiтоўнай цвёрдасцi ў адраджэннi душы народа. Гэты крыж лёг на плечы 15-га ў гiсторыi Русi Патрыярха — Найсвяцейшага Аляксiя Другога. Нам, сучаснiкам, немагчыма ацанiць подзвiг яго патрыяршага служэння. Неабходна, каб прайшлi дзесяцiгоддзi, перш чым мы зможам убачыць той шырокi гарызонт, у якiм працаваў гэты самы працаздольны чалавек нашага часу. Сёння мы можам засведчыць, што адной з найважнейшых рысаў яго служэння была воля да збiрання разагнаных авечак статку Хрыстовага ў Адзiную, Святую, Саборную i Апостальскую Царкву. Пад амафорам Найсвяцейшага Патрыярха Аляксiя ўз’ядналася Руская праваслаўная царква, раздзеленая пасля рэвалюцыi на Маскоўскую Патрыярхiю i Царкву Замежжа. Асаблiвую значнасць мае служэнне Яго Найсвяцейшаства для Беларусi. Ён першы ў гiсторыi Патрыях Рускай праваслаўнай царквы, якi наведаў Белую Русь. Мы ўдзячныя Богу за тое, што такiх вiзiтаў было шэсць. Кожны раз, саслужыўшы Найсвяцейшаму Патрыярху за Лiтургiяй, усе мы ўсведамлялi сваё дачыненне да Адзiнай Апостальскай Царквы. Апошнi вiзiт Патрыярха адбыўся сёлета падчас святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русi. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму юбiлею, праходзiлi ў Расii, ва Украiне i ў Беларусi. І таму смерць Патрыярха пасля заканчэння гэтых урачыстасцяў быццам пячатка сцвярджае волю нашых народаў да жыцця ў адзiнстве, якое, згодна з апосталам Паўлам, "ёсць адзiнства духу ў саюзе мiру" (Еф.4:3). У наступным 2009 годзе мы рыхтавалiся адзначаць васьмiдзесяцiгоддзе Яго Найсвяцейшаства. "Дзён гадоў нашых — семдзясят гадоў, а пры большай моцы здароўя — восемдзясят гадоў" (Пс.89:10), — сведчыць псаломшчык Давiд. Сапраўды, наблiжэнне Патрыярха да гэтага юбiлею для ўсiх нас было з’явай яго вялiкай моцы. I справа не толькi ў моцы здароўя цялеснай, якой з-за вялiкай працы заставалася ў яго ўсё менш i менш. Справа ў мужнасцi i духоўнай бадзёрасцi, з якiмi Найсвяцейшы Уладыка нёс свой послух да самай смерцi. Духоўныя якасцi цяпер спачылага Першасвяцiцеля такiя, што ўсе мы, верныя дзецi Мацi-Царквы, набывалi каля яго спакойную ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. Цвярозае мысленне i разважлiвасць Яго Найсвяцейшаства пабуджалi нас да няспешнасцi i ўдумлiвасцi ў прыняццi рашэнняў. Мiр, якi адпачываў на яго богалюбiвай душы, быў поўны сапраўднага змiрэння, хрысцiянскай увагi i любовi да блiжняга. "Дарагая ў вачах Гасподнiх смерць святых Яго" (Пс.115:6), — услаўляе цар Давiд. Таму цяпер, смуткуючы аб страце нашага Авы, мы молiмся да Госпада: "Во свет, Христе, лица Твоего и с наслаждении Твоея красоты, егоже избрал еси, упокой, яко Человеколюбец". Амінь! Фiларэт, Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любыя аб Госпаду архiпастыры, пастыры, манахi, усе верныя дзецi Беларускай праваслаўнай царквы! Зараз сэрца наша смуткуе аб смерцi Найсвяцейшага Патр
|
|