Эканамічную сiтуацыю ў Мiнску будзе кантраляваць Каардынацыйны савет Мiнгарвыканкама
Эканамічную сiтуацыю ў Мiнску будзе кантраляваць Каардынацыйны савет Мiнгарвыканкама
Каардынацыйны савет па манiторынгу эканамiчнай сiтуацыi створаны ў Мiнгарвыканкаме, паведамiў старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў на аператыўнай нарадзе ў мэрыi. Паводле яго слоў, савет будзе кантраляваць сiтуацыю ў Мiнску, адсочваць тэндэнцыi i прымаць меры па вырашэннi праблем, што ўзнiкаюць. Узначалiў новую структуру Мiхаiл Паўлаў. "Стварэнне такога савета не сведчыць аб нейкай надзвычайнай сiтуацыi ў горадзе", — растлумачыў мэр сталiцы. У той жа час у прадпрыемстваў iснуюць праблемы з разлiкамi, платай за пастаўленую прадукцыю. Таму Каардынацыйны савет, адзначыў ён, "будзе трымаць сiтуацыю пад кантролем". "Нам сёння нельга знiжаць тэмпы эканамiчнага развiцця, таму што ад гэтага залежыць дабрабыт людзей. Нам трэба будаваць жыллё, сацыяльныя аб’екты. Неабходна сур’ёзную ўвагу ўдзяляць рэканструкцыi дарог. Таму тыя планы, якiя зацверджаны ў Мiнску, павiнны быць рэалiзаваны", — дадаў Мiхаiл Паўлаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каардынацыйны савет па манiторынгу эканамiчнай сiтуацыi створаны ў Мiнгарвыканкаме, паведамiў старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў на аператыўнай на |
|