Хачу расказаць: Беларусь — прыгожая краіна
Хачу расказаць: Беларусь — прыгожая краіна
Заўсёды прыемна чуць, калi аб тваёй радзiме добра адгукаюцца госцi з iншых краiн. Нядаўна мне выпала магчымасць прысутнiчаць на семiнары, у якiм браў удзел Ар’ян Петэрсан — старшы выкладчык вышэйшай школы журналiстыкi з г. Кальмар (Швецыя). Ён расказаў шмат цiкавага пра друкаваныя i электронныя СМІ сваёй краiны, адказаў на пытаннi прадстаўнiкоў рэгiянальных СМI нашай рэспублiкi. А напрыканцы сустрэчы ў Ар’яна Петэрсана запыталiся, што ён раскажа пра Беларусь на сваёй радзiме. Усмiхнуўшыся i крыху падумаўшы, ён адказаў: — У першую чаргу, пакажу здымкi, якiя я зрабiў. Большасць тых, хто жыве ў Швецыi, лiчыць, што Беларусь — шэрая краiна. Такi стэрэатып застаўся з часоў былога Савецкага Саюза. Але гэта не так. Гэта прыгожая краiна, а быў я ў многiх дзяржавах i магу параўноўваць. Мiнск, думаю, у хуткай будучынi стане турыстычным магнiтам. Я сустракаўся з многiмi маладымi людзьмi i прыйшоў да высновы, што ў iх такiя ж, як i у нашай моладзi, думкi, мары, навыкi. Падзялюся таксама тым, што Швецыя дзесьцi на гадоў 10 апярэдзiла Беларусь па лiчбавых тэхналогiях. У вас такая ж тэхнiка, але нашмат даражэйшая, чым у маёй краiне. У вас частка СМI кантралююцца дзяржавай, а ў нас крыху iншая сiстэма. Раскажу аб тым, праз якiя нягоды давялося прайсцi вашаму народу. Мне вельмi спадабалiся беларусы, гэта гасцiнны народ. Асаблiвай рознiцы памiж намi няма. Мы i ежу ядзiм аднолькавую, праўда, знакамiтых калдуноў у нас не гатуюць, а бульбяныя блiны — так, толькi ядзiм мы iх не са смятанай, а з ягадамi. Я ўжо другi раз прыязджаю ў Беларусь i мару прыехаць яшчэ, каб убачыць усю краiну. Святлана ЛIПСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўсёды прыемна чуць, калi аб тваёй радзiме добра адгукаюцца госцi з iншых краiн. Нядаўна мне выпала магчымасць прысутнiчаць на семiнары, у якiм браў
|
|