21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяплом зямля поўніцца

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяплом зямля поўніцца

Здабыча энергii з нетраў сёння адна з самых перспектыўных

У мiнулы раз мы з вамi "дасягнулi" сонца, а зараз "спусцiмся" на зямлю, дакладней — у зямлю. Адтуль, з глыбiняў, таксама можна чэрпаць цяпло. Больш за тое, гэта сёння ледзь не самы перспектыўны вiд энергетыкi ў Германii. Яно i зразумела: геатэрмiя (у перакладзе з грэчаскага — цяпло зямлi) не залежыць ад клiматычных умоў, сезонаў i часу сутак, не чынiць шкоды навакольнаму асяроддзю, можа быць выкарыстаная i для ацяплення, i для выпрацоўкi электраэнергii. У адрозненне, скажам, ад сонечных калектараў (прадуктыўнасць якiх залежыць ад надвор’я) i ветракоў (яны выпрацоўваюць толькi электрычнасць). Аднак i на зямлi "ёсць плямы": цяпло адтуль яшчэ трэба "дастаць", а свiдраванне — зусiм нятаннае. Тым не менш, геатэрмiя можа быць для нас цiкавай. Ужо хоць бы таму, што краiна наша не самая спякотная i хуткасцi вятроў у нас даволi сцiплыя. Вось мы i вырашылi азнаёмiцца з нямецкiм досведам геатэрмii. А нашым гiдам па "зямных нетрах" будзе спецыялiст Геатэрмiчнага цэнтра Бохума Штэфан Экснэр.

Даследчы цэнтр яднае тэарэтыкаў i практыкаў: унiверсiтэты i прадпрыемствы працуюць у звязцы, развiваючы сферу геатэрмii. І ўзнiк ён менавiта на гэтай тэрыторыi (у мiнулым буйны iндустрыяльны раён) невыпадкова: "Было вырашана, што менавiта ў гэтай частцы краiны, дзе раней здабывалi вугаль, ёсць спецыялiсты, якiя лепш за ўсё ведаюць, што знаходзiцца ў зямлi", — адзначае Штэфан Экснэр. Так вопыт, набыты ў сферы традыцыйных крынiц, ставiцца на службу альтэрнатыўнай энергетыцы. Асноўныя кiрункi дзейнасцi цэнтра — прыкладныя даследаваннi, падрыхтоўка спецыялiстаў i iнфармацыйная работа. "Мы паказваем сябе на выставах, iнфармуем грамадзян i прадпрыемствы аб сваёй дзейнасцi", — дадае суразмоўца.

— Iснуе два вiды геатэрмii — паверхневая (на глыбiнi прыблiзна 400 метраў) i глыбiнная (4 — 5 тысяч метраў), — кажа навукоўца. — У Iсландыi, напрыклад, ужо на глыбiнi лiтаральна некалькiх метраў — гарачая вада. А вось Германiя — не вельмi прыдатная для паверхневай геатэрмii краiна. Тут можна ацяпляць такiм чынам толькi невялiкую частку будынкаў. На глыбiнi 100 метраў — тэмпература прыкладна 13 — 14 градусаў, на глыбiнi 400 метраў — 20 — 25 градусаў. Гэтага недастаткова, каб ацяпляць дом зiмой. Таму выкарыстоўваюцца цеплавыя помпы, якiя працуюць ад электрычнасцi i падаграваюць ваду да неабходнай тэмпературы (у замкнёнай сiстэме, па якой цыркулюе вада, таксама ёсць цеплаабменнiк). I можна сказаць, што 75 працэнтаў такой энергii атрымана за кошт геатэрмii, а 25 працэнтаў — з разеткi.

Пры глыбiннай геатэрмii iдзе нагрэў да 200 — 250 градусаў. Гэта можа быць выкарыстана i для прамога паступлення ў ацяпляльную сiстэму, i для выпрацоўкi электраэнергii. "Парам можна забяспечваць энергетычныя станцыi. Гэта адна магчымасць, а другая — калi ў зямлi не тэрмальныя воды, а камянi з расколiнамi", — адзначае Штэфан Экснэр.

У такiм выпадку робiцца свiдравiна, куды пад вялiкiм цiскам запускаецца вада. Яна працякае праз шчылiны ў камянях, ад чаго тыя трашчаць. Дзякуючы сейсмографам (геафонам), якiя ўлоўлiваюць гукавыя хвалi, вызначаюць, дзе больш за ўсё расколваюцца камянi, i там свiдруюць другую адтулiну. Праз яе вада, што прайшла скрозь камянi i нагрэлася, падымаецца на паверхню. I вось гэтую вадкасць ужо можна выкарыстоўваць для ацяплення дома або для работы электрастанцыi.

— Гэты метад стаў прымяняцца ў Германii зусiм нядаўна, — заўважае навукоўца. — Чаму раней iм не карысталiся? Таму што гэта вельмi дорага. Прасвiдраваць адну адтулiну можа каштаваць мiльёны еўра. Нельга забывацца i на рызыку — можна натрапiць на вельмi цвёрдыя пароды i не здолець прабурыць свiдравiну, можна разлiчваць на тэмпературу 250 градусаў, а атрымаць менш...

Аднак ад такiх рызык у Германii страхуюць:

— Да 2003 года тут заахвочвалiся пераважна сонечная i ветраная энергiя, а пасля сталi падтрымлiваць i геатэрмiю. Якім чынам? Па-першае, можна застрахавацца супраць цяжкасцяў пры свiдраваннi. Па-другое, дзяржава дае гарантыю, што наступныя 20 гадоў вытворцы змогуць прадаваць сваю энергiю, атрыманую за кошт геатэрмii, па 15 еўрацэнтаў за кiлават/гадзiну. Iм ёсць на што разлiчваць. Дзяржава дапамагае i пры выкарыстаннi паверхневай геатэрмii. Калi нехта збiраецца пабудаваць дом i заяўляе аб сваiм жаданнi выкарыстоўваць цяпло зямлi, ён атрымлiвае грашовую дапамогу. Цеплавая помпа, скажам, даражэйшая за газавы кацёл, ды i прабурыць свiдравiны грошай каштуе. Таму дзяржава падтрымлiвае тых, хто хоча карыстацца экалагiчна чыстай энергiяй.

Новаўвядзеннi аказалiся плённымi — геатэрмiя стала iмклiва развiвацца. Асаблiва на поўднi Германii, дзе землi для гэтага больш прыдатныя. Паводле слоў спадара Экснэра, каля 10 працэнтаў новабудоўляў (у Паўночным Рэйне-Вестфалii ды i па ўсёй краiне) выкарыстоўваюць геатэрмiю, у сярэднiм такая сiстэма ацяплення для дома каштуе 12 — 15 тысяч еўра. На яго думку, укладзеныя грошы вернуцца гадоў праз восем — дзесяць.

Геатэрмiя — гэта той вiд энергетыкi, якi сёння "прырастае" хутчэй за ўсе астатнiя. Аднак жыллё самога Штэфана Экснэра такiм чынам не ацяпляецца: "Я жыву ў старым доме, там проста няма магчымасцяў. А вось кiраўнiк Цэнтра геатэрмii Рольф Браке геатэрмiю ў сваiм доме выкарыстоўвае". У краiне функцыянуюць пакуль толькi тры геатэрмiчныя электрастанцыi, але будуецца мноства новых... Пытанне толькi ў дарагавiзне i патэнцыйных цяжкасцях пры бурэннi. Аднак над вырашэннем гэтых праблем сёння руплiва працуюць у Цэнтры геатэрмii. Як падкрэслiў Штэфан Экснэр, "вельмi важна даследаваць новыя тэхналогii бурэння, каб гэта было больш танна i проста. Вынаходзiць нейкiя новыя прыборы, спосабы даследавання зямлi, каб можна было дакладна высветлiць прыдатнасць мясцовасцi для геатэрмii". I вырашэнне гэтых праблем — справа выключна вартая: паводле слоў спадара Экснэра, патэнцыйна "зямных запасаў" хопiць на тое, каб цалкам забяспечыць патрэбы Германii ў энергii.

Што ж, нашы энергетычныя вышукi працягваюцца. Наступным разам мы з вамi прасочым усе тэхналагiчныя этапы таго, як драўнiна ператвараецца ў газ.

Ала МАЧАЛАВА.

Бохум.    

Цэнтр геатэрміi ў Бохуме

Сюды звяртаюцца дзяржаўныя структуры i прыватнiкi, якiя вырашылi выкарыстоўваць геатэрмiю. Даследчы цэнтр па iх замове "разведвае" тэрыторыю, вызначае яе прыдатнасць для атрымання цяпла зямлi. Зараз, напрыклад, спецыялiсты цэнтра вывучаюць, цi мэтазгодна карыстацца геатэрмiяй для дзяржаўных будынкаў у горадзе Эсэне. А таксама даследуюць пляцоўку, абраную фiрмай для пабудовы электрастанцыi на базе геатэрмii. Цэнтр таксама акумулюе ўсю iнфармацыю па геатэрмii ў Рурскай вобласцi. Наладжваюцца кантакты з усiмi прадпрыемствамi ў гэтай сферы — тымi, што выпускаюць абсталяванне для свiдравання, займаюцца бурэннем, усталёўваюць спецыяльныя батарэi ў дамах i гэтак далей (такiх прадпрыемстваў у вобласцi некалькi сотняў). "Мы прапанавалi iх увазе анкеты — цiкавiмся, якой яны бачаць у будучынi геатэрмiю, колькi ў iх супрацоўнiкаў, цi плануюць яны папоўнiць штат у найблiжэйшы час, якiя ў iх паказчыкi вытворчасцi i гэтак далей", — расказаў Штэфан Экснэр. Ёсць i мiжнародныя кантакты — з Аўстралiяй, Чылi, Канарскiмi астравамi, Мексiкай, ЗША, Паўднёвай Карэяй, Грэцыяй, Турцыяй i Расiяй. "Мы адкрытыя для кантактаў. У будучынi не выключана i супрацоўнiцтва з Беларуссю", — запэўнiў суразмоўца.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулы раз мы з вамi "дасягнулi" сонца, а зараз "спусцiмся" на зямлю, дакладней — у зямлю. Адтуль, з глыбiняў, таксама можна чэр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика