Стаўкі зробленыя, ставак больш няма
Стаўкі зробленыя, ставак больш няма
Падрыхтоўка да мiжнароднага конкурсу песнi "Еўрабачанне", якi налета пройдзе ў Маскве, у нашай краiне ўвайшла ў новую стадыю. Днямi прафесiйнае журы агучыла iмёны 15 выканаўцаў, адабраных для ўдзелу ў паўфiнале нацыянальнага адбору — тэлевiзiйнага праектf "ЕўраФэст". З iх лiку 15 снежня зноў жа рашэннем журы будуць абраныя фiналiсты (максiмум пяць чалавек), а ў студзенi сваё важкае слова скажуць тэлегледачы, назваўшы два iменi — асноўнага ўдзельнiка "Еўрабачання" ад Беларусi i "запаснога" кандыдата, на ўсякi выпадак. У паўфiнале мы ўбачым i пачуем як добра знаёмых артыстаў (некаторых можна лiчыць ужо ветэранамi "ЕўраФэсту"), так i амаль палову "новенькiх". Цалкам спiс выглядае наступным чынам: 1. Дамiнiка (бэк-вакалiстка Тэатра песнi Ірыны Дарафеевай, якая раней выступала пад сцэнiчным iмем Забава. Дарэчы, сама Iрына Дарафеева сёлета ў склад журы не ўвайшла — магчыма i з тых меркаванняў, каб асабiстыя сiмпатыi не паўплывалi на выбар канкурсантаў. Замянiла калегу ў судзейскай брыгадзе Iна Афанасьева). Выканае песню "Mу dау". 2. Гурт "Вецер у галаве" (нягледзячы на тое, што гэта — iгракi на полi "ЕўраФэсту" зусiм новыя, журы, якое сёлета ўзначальвае Анатоль Ярмоленка, было ад выступлення калектыву ў захапленнi). Спяюць "И — или — и". 3. Вiкторыя Бялова (брэсцкая джазавая спявачка i актрыса) — "Dоn’t givе uр frоm lоvе". 4. Аляксей Крэчэт (удзельнiк беларускага адбору на конкурс "Новая хваля-2008", уладальнiк I прэмii мiжнароднага эстраднага конкурсу "Залаты крыж-2008", якi прайшоў на Мальце) — "Jоу аnd frееdоm". 5. Дзядзя Ваня (Iван Вабiшчэвiч, уладальнiк спецпрыза Алы Пугачовай на "Новай хвалi-2008") — "Оur Bеlаrussiа". 6. SingеRin (Кацярына Дудзiч) — "Dоn’t think аbоut it". 7. Гурт "Litеsоund" — "Mirасlе". 8. Дакота (Маргарыта Герасiмовiч, фiналiстка расiйскага тэлепраекта "Фабрыка зорак-7") — "Цябе забываю". 9. Венера — "Big gаmе". 10. Гюнеш — "Fаntаstiс girl". 11. Гурт "Кола" i Лiдзiя Заблоцкая (яркiя выразнiкi нацыянальнага каларыту — беларуская мова ў сукупнасцi з якаснай, "фарматнай" музыкай) — "Гудок". 12. Ганна Благава i Юрый Вашчук — "Позади". 13. Гурт "Thе Сhаmрiоns" — "Shаkе it Еurоре". 14. Аляксандр Патлiс — "Кто сказал". 15. Пётр Елфiмаў — "Еуе, thаt nеvеr liе". Пракаментаваць выбар прафесiйнага журы мы папрасiлi мастацкага кiраўнiка тэлепраекта "ЕўраФэст" Аляксандра Цiхановiча. Паводле яго слоў, асноўнымi крытэрыямi суддзяў пры выбары былi — перш за ўсё песня, артыстычнае майстэрства i бездакорная iнтанацыя артыстаў, а таксама пастаноўка нумару, хоць бы ў пачатковым варыянце. Усiм паўфiналiстам былi дадзены парады па дапрацоўцы конкурсных нумароў — камусьцi параiлi звярнуць увагу на бэк-вакал, камусьцi прадумаць сцэнiчнае рашэнне... "Безумоўна, выканальнiцкi ўзровень гэтага года значна вышэйшы, чым быў раней, — мяркуе Аляксандр Цiхановiч. — Людзi пачалi разумець, што гэта за конкурс, падышлi да падрыхтоўкi сур’ёзна i адказна". У 15, дарэчы, не аказалася некаторых папулярных артыстаў — так, адсеў не прайшлi Аляксандра Гайдук, Алена Грышанава, гурт "Топлес", Ганна Шаркунова, дуэт Вольга Плотнiкава — Дзмiтрый Врангель. У кулуарах кажуць — маўляў, не змаглi нiчым здзiвiць журы, у адрозненне ад больш удачлiвых канкурэнтаў. Што пакiдае спадзяванне пачуць усё ж на паўфiнальным канцэрце, якi адбудзецца 15 снежня ў прамым эфiры на Першым канале, нешта прынцыпова новае. I выбраць лепшае. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да мiжнароднага конкурсу песнi "Еўрабачанне", якi налета пройдзе ў Маскве, у нашай краiне ўвайшла ў новую стадыю. Днямi прафесiй |
|