Аляксандр Матошка Рыбацкае шчасце
Аляксандр Матошка Рыбацкае шчасце
На конкурс апавяданняў
Немудрагелiстая гэта справа — сесцi i накрапаць цi накрэмзаць апавяданне. Зусiм iншае — прымусiць некага дачытаць напiсанае вамi да апошняй кропкi, абудзiць цiкаўнасць да напiсанага. "Рыбацкае шчасце" Аляксандра Матошкi, мне здаецца, чытаецца з цiкавасцю. Мяркуйце самi. Вiктар КАЗЬКО. Дзесяцiгадовы Вiталiк тым чэрвеньскiм ранкам прачнуўся раней звычайнага. На той дзень у яго была запланавана рыбалка. Да гэтай адказнай i важнай справы ён рыхтаваўся загадзя: каля тыдня сушыў на плоце пад пякучым сонцам новае бярозавае вудзiльна. Гэта сёння вясковыя хлапчукi i рыбаловы-аматары не маюць уяўлення, што гэта такое — ладзiць вудзiльна са стромкай бярозкi. Цяпер у краме, за параўнальна невялiкi кошт, можна набыць тэлескапiчную снасць, раўнюткую, як страла. Даўней такога не было. Праўда, сустракалiся на рэчцы прыезджыя рыбаловы, у якiх былi састаўныя вудзiльны з бамбуку. Але такiм вудзiльнам Вiталiк чамусьцi не давяраў. Ён прызвычаiўся да крыху крываватых, вырабленых з бярозы. Немудрагелiстая гэта справа — сесцi i накрапаць цi накрэмзаць апавяданне. Зусiм iншае — прымусiць некага дачытаць напiсанае вамi да апошняй кропкi, абудзiць цiкаўнасць да напiсанага. "Рыбацкае шчасце" Аляксандра Матошкi, мне здаецца, чытаецца з цiкавасцю. Мяркуйце самi. Вiктар КАЗЬКО. Дзесяцiгадовы Вiталiк тым чэрвеньскiм ранкам прачнуўся раней звычайнага. На той дзень у яго была запланавана рыбалка. Да гэтай адказнай i важнай справы ён рыхтаваўся загадзя: каля тыдня сушыў на плоце пад пякучым сонцам новае бярозавае вудзiльна. Гэта сёння вясковыя хлапчукi i рыбаловы-аматары не маюць уяўлення, што гэта такое — ладзiць вудзiльна са стромкай бярозкi. Цяпер у краме, за параўнальна невялiкi кошт, можна набыць тэлескапiчную снасць, раўнюткую, як страла. Даўней такога не было. Праўда, сустракалiся на рэчцы прыезджыя рыбаловы, у якiх былi састаўныя вудзiльны з бамбуку. Але такiм вудзiльнам Вiталiк чамусьцi не давяраў. Ён прызвычаiўся да крыху крываватых, вырабленых з бярозы. Хуценька паснедаўшы, ён выбег на агарод, каб накапаць дажджавых чарвякоў памiж градак. Тлустых не браў, бо яны неспадручныя: рыба пры паклёўцы такой прынады вельмi часта зрываецца з кручка. Сёння Вiталiк вырашыў узяць два вудзiльны: адно — для дробнай рыбы — на прынаду, другое — для лоўлi шчупака. З тоўстай лёскай i вялiкiм кручком. Рыбалiць вырашыў пайсцi не як звычайна, каля моста цi на астравах, што былi непадалёк ад яго, у межах вёскi, а крыху далей. Туды, дзе яшчэ нi разу не рыбалiў, дзе таямнiчы, глыбокi вiр. У тым месцы, дзе быў гэты вiр, рака рабiла паварот, вада падмывала высачэнны пясчаны бераг, i жоўты пясок бясконца "з’язджаў" у ваду. Рака паглынала яго разам з дрэвамi, якiя падалi, страцiўшы апору, а вiр па-ранейшаму быў цёмны i глыбокi. У гэтым месцы нiхто не рыбалiў, нават са старых i бывалых вясковых рыбакоў, бо не было належнага подступу да берага. А вось супрацьлеглы бераг, наадварот, быў роўны i нiзкi. Тут не было iмклiвага цячэння, крыху мелкавата... Каля гэтага берага на паверхнi вады плавалi шырокiя лiсты рачных гарлачыкаў. Дрэвы на беразе раслi воддаль ад ракi, таму ўпраўляцца з вудай было спадручна — галлё не замiнала. Вось сюды i прыйшоў Вiталiк, перад гэтым налавiўшы каля дзясятка курмялёў — прынады для шчупака. Сонца было ўжо даволi высока i прыпякала, але каля ракi гэта менш адчуваецца. Каля вады заўсёды пануе прахалода — прыемная i жаданая ў спякотны летнi дзень. Злавiўшы ў вядзерцы маленькую рыбку, Вiталiк начапiў яе на вялiкi кручок i закiнуў снасць у раку. Рыбка, адчуўшы родную стыхiю, пачала рупна "цягаць" паплавок мiж лiстоў гарлачыкаў. Далей ад берага гэтых лiстоў было няшмат, таму Вiталiк не апасаўся, што лёска заблытаецца памiж раслiн. Уткнуў канец вудзiльна ў бераг. Пакуль рыбка "цягае" лёску з вялiкiм кручком, Вiталiк вырашыў яшчэ палавiць драбязы, адысцi да павароту ракi, дзе, на больш iмклiвым цячэннi, могуць гуляць плоткi. Зрабiў крокаў пяць цi шэсць, як раптам пачуў, што нешта боўтнула ў вадзе. Азiрнуўся — i аслупянеў: яго вудзiльна iмклiва аддалялася ад берага ў накiрунку таго самага, страшнага i глыбокага, вiру, дзе глыбiня метраў пяць, а можа i болей. Што рабiць?! Пакуль яшчэ пад вудзiльнам бачна пясчанае дно, пакуль яно яшчэ не на iмклiвым цячэннi. Пакуль... Разважаць не было часу. Але думкi неслiся ў галаве з iмгненнай хуткасцю. А што, калi гэта той самы сом, з якiм аднойчы тварам да "твару" сутыкнуўся Мiшка-падводнiк? Той, убачыўшы галаву таго сама, памерам з чалавечую, не стаў выпрабоўваць лёс, iмклiва паплыў прэч. Калоцячыся ад страху, Вiталiк скiнуў рубаху i штаны. Хуценька слiзгануў з берага ў ваду i паплыў за вудзiльнам. Плаваў ён добра. Але гэта ж там, дзе купаюцца ўсе, дзе заўсёды ёсць дарослыя. А тут нiкога побач. Ад гэтага рабiлася вусцiшна. Мокрыя валасы, здаецца, усталi на галаве, быццам iголкi ў вожыка, па ўсiм целе бегалi "мурашкi". Вiталiк даплыў да вудзiльна амаль на сярэдзiне ракi. Схапiў яго адной рукой i, не ўзнiмаючы над вадой, рэзка тузануў на сябе i хуценька паплыў назад. Здаецца, калi плыў, не адчуваў асаблiвага супрацiўлення на канцы снасцi. Нават мiльганула думка, што тая вялiкая рыбiна сарвалася з кручка. Толькi выскачыўшы на бераг, па моцна напятай лёсцы i трапятаннi вудзiльна, адчуў, што нешта ёсць на кручку. Вудзiльна выгнулася, нiбы лук. Лёска "вяла" некуды ўбок. Вiталiк, колькi было сiлы, цягнуў вуду на сябе. I вось над вадой, звiваючыся, блiснуў белым чэравам вялiзны шчупак i паляцеў прама ў бераг. Узняць высока такую рыбiну было немагчыма. Вiталiк кiнуўся за здабычай, схапiўшыся за лёску, усцягнуў-такi рыбiну на бераг, прыцiснуў да зямлi i надламаў ёй хрыбет каля галавы, каб яна страцiла рухомасць. I толькi цяпер зразумеў, якая ўдача ўсмiхнулася яму. Вось яно — рыбацкае шчасце! Вiталiк не пайшоў са сваёй здабычай адразу дадому. Ён вырашыў яшчэ парыбалiць з паўгадзiны, а то i гадзiну каля моста, каб усе бачылi, якога шчупака ён злавiў, бо гэта першы яго, Вiталiка, сапраўдны ўлоў. Шчупак быў вагой каля паўтара кiлаграма, але аб гэтым ён даведаўся пазней, калi дома ўзважыў здабычу на вагах. Расонскi раён, вёска Янкавiчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяцiгадовы Вiталiк тым чэрвеньскiм ранкам прачнуўся раней звычайнага. На той дзень у яго была запланавана рыбалка. Да гэтай адказнай i важнай справ
|
|