Два новыя пункты пропуску паблізу Браслаўскiх азёраў
Два новыя пункты пропуску паблізу Браслаўскiх азёраў
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк прэс-цэнтра Дзяржпагранкамiтэта Беларусi Аляксандр Цiшчанка. Паводле яго слоў, каб аблегчыць замежным турыстам наведванне Браслаўскiх азёраў, Дзяржпагранкамiтэт Беларусi плануе адкрыць два новыя пункты пропуску. Для гэтага спрошчаныя пункты "Мольдзевiчы — Адуцiшкiс" i "Вiдзы — Твярачус" на беларуска-лiтоўскай мяжы, праз якiя цяпер можа перамяшчацца толькi прыгранiчнае насельнiцтва дзвюх краiн, будуць рэканструяваны, пасля чаго будуць дзейнiчаць у якасцi мiжнародных аўтадарожных пунктаў пропуску. Цяпер вырашаецца пытанне аб адкрыццi на польскiм напрамку мiжнароднага аўтадарожнага пункта пропуску "Сафiёва — Лiпшчаны". У хуткiм часе будзе зменены статус аўтадарожнага пункта пропуску "Пясчатка", якi таксама размешчаны на мяжы з Польшчай. Пасля правядзення рэканструкцыi ён з мiждзяржаўнага стане мiжнародным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк прэс-цэнтра Дзяржпагранкамiтэта Беларусi Аляксандр Цiшчанка.
|
|