Каб у святы не спазнiцца
Каб у святы не спазнiцца
Графiк работы пасажырскага транспарту ў Мiнску змяняецца напярэдаднi Новага года У Мiнску ў перыяд правядзення калядных i навагоднiх свят, у сувязi з пераносам рабочых дзён змяняецца работа камунальнага пасажырскага транспарту. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе Мiнгарвыканкама. Гарадскiя аўтобусныя маршруты 25 i 28 снежня, 1 i 4 студзеня будуць працаваць па графiку нядзельных дзён; 26 i 27 снежня, 2 i 3 студзеня — па графiку суботнiх дзён. Работа тралейбусных i трамвайных маршрутаў 25, 26, 27 снежня, 2 i 3 студзеня арганiзуецца па графiку суботнiх дзён; 28 снежня, 1 i 4 студзеня — па графiку нядзельных дзён. Прыгарадныя аўтобусныя маршруты 19, 20, 24 i 31 снежня будуць працаваць па графiку пятнiцы; 25, 26 снежня, 1 i 2 студзеня — па графiку суботнiх дзён; 21, 27, 28 снежня, 3 i 4 студзеня — па графiку нядзельных дзён. * * * Змяненні адбудуцца і ў руху прыгарадных цягнiкоў. Паводле iнфармацыi УП "Мiнскае аддзяленне Беларускай чыгункi", на ўчастках Мiнск — Маладзечна, Мiнск — Асiповiчы, Мiнск — Баранавiчы, Мiнск — Орша яны будуць курсiраваць наступным чынам. 20 снежня i 10 студзеня — па раскладзе рабочых дзён; 24, 31 снежня i 6 студзеня — як па пятнiцах; 25, 26 снежня, 1 i 2 студзеня — як па суботах; 27 i 28 снежня, 3, 4 i 7 студзеня — па раскладзе нядзелi. 24 i 30 снежня дадаткова прызначаюцца прыгарадныя электрацягнiкi зносiнамi Мiнск — Брэст (адпраўленнем на 17.29 i 18.42). 1 студзеня 2009 года адмяняюцца наступныя электрацягнiкi: Маладзечна — Мiнск (адпр. 04.03), Стоўбцы — Мiнск (адпр. 04.21), Барысаў — Інстытут культуры (адпр. 04.27), Мiнск — Аляхновiчы (адпр. 06.09), Аляхновiчы — Мiнск (адпр. 07.34), Пухавiчы — Мiнск (адпр. 05.13), Мiнск — Пухавiчы (адпр. 05.30), Пухавiчы — Мiнск (адпр. 07.25), Iнстытут культуры — Барысаў (адпр. 04.55), Барысаў — Iнстытут культуры (адпр. 06.37). У Маладзечанскiм вузле прыгарадныя электрацягнiкi 20 снежня i 10 студзеня будуць хадзiць па графiку рабочых дзён; 25, 26 i 27 снежня, 1, 2, 3 i 7 студзеня — па раскладзе суботы; 28 снежня i 4 студзеня — па раскладзе нядзелi. На ўчастку Орша — Лепель у перадсвяточныя i святочныя днi рух электрацягнiкоў будзе ўстаноўлены такiм чынам: 20 снежня i 10 студзеня — як па рабочых днях; 25, 26, 27, 28 снежня i 1, 2, 3, 4 i 7 студзеня — як па выхадных. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Графiк работы пасажырскага транспарту ў Мiнску змяняецца напярэдаднi Новага года У Мiнску ў перыяд правядзення калядных i навагоднiх свят, у сувязi з |
|