Мы едзем!
Мы едзем!
...Факт: на чарговы розыгрыш прызоў, якi адбудзецца на пачатку ўжо Новага года, прыйшлi першыя 300 картак. На кожнай з iх, як i належыць, прозвiшча-iмя, назва аддзялення сувязi, дзе аформлена падпiска, зваротны адрас, нумар тэлефона... Карацей, iнфармацыi пра чытача, як быццам, шмат? Але ж мы ўжо ведаем, што яе — проста бязбожна мала! Каб даведацца больш (хоць пра асобных!) трэба парукацца-пагаварыць. А яшчэ лепей — наведаць, так бы мовiць, па месцы жыхарства, пазнаёмiцца з сем’ямi... Магчымасць такiх вось сустрэч даюць нашы Днi падпiсчыка, нашы прызы. Чарговы з iх, каляровы тэлевiзар "Вiцязь", разыграны па вынiках папярэдняй падпiсной кампанii, чакае сваёй адпраўкi на Асiповiччыну. І мы ўжо нават ведаем, каму ён будзе служыць — вядомаму тут краязнаўцу i педагогу Сямёну Дзмiтрыевiчу Бародзiчу. Засталося толькi ўручыць. Яно, гэтае ўручэнне, згодна з папярэдняй дамоўленасцю адбудзецца ў чацвер, 11 снежня, у 12 гадзiн у актавай зале Дараганаўскага сельскага Савета. Куды, карыстаючыся выпадкам, i хацелася б запрасiць усiх нашых (ды i чужых) падпiсчыкаў — для знаёмства, для шчырай размовы. Пра ўсё. Звяздоўцы Р.S. Па дарозе, як заўжды, плануем недзе спыняцца i недзе збочваць. Калi хочаце, каб з прызам (цi i без яго?) мы збочылi да вас, пiшыце, выпiсвайце газету, дасылайце картку на розыгрыш прызоў — усё магчыма. А тым больш — наконаднi Каляд ды Новага года!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Факт: на чарговы розыгрыш прызоў, якi адбудзецца на пачатку ўжо Новага года, прыйшлi першыя 300 картак. На кожнай з iх, як i належыць, прозвiшча-iм |
|