Вада па сабекошце
Вада па сабекошце
Хто не ўсталюе лiчыльнiк — будзе плацiць утрая больш У адпаведнасцi з пастаўленай задачай, да канца гэтага года камунальныя службы абавязаны забяспечыць поўнае абсталяванне ўсяго жыллёвага фонду краiны прыборамi ўлiку спажывання вады. Да апошняга часу адпаведная лiчба ў шэрагу месцаў дасягала 90-працэнтнага ўзроўню i далей практычна не рухалася. Няцяжка падлiчыць, што плацяжы па сабекошце будуць амаль утрая больш. Таму насельнiцтва iмкнецца ўстанавiць лiчыльнiкi. Як стала вядома карэспандэнту "Звязды" некалькi прычын, па якiх вадамер не быў усталяваны, могуць лiчыцца ўважлiвымi. Можа здарыцца, што жыхар доўгi час адсутнiчае i не можа своечасова прыбыць для ўсталявання лiчыльнiка. Такiмi прыборамi немэтазгодна абсталёўваць вельмi зношаны жылфонд i дамы малапавярховай забудовы, якiя ў перспектыве плануецца знесцi. Нельга ўсталяваць лiчыльнiкi там, дзе для гэтага няма тэхнiчнай магчымасцi. Ва ўсiх астатнiх выпадках прычыны, па якiх у кватэры няма прыбораў улiку вады, будуць лiчыцца няўважлiвымi, i плацяжы будуць выстаўляцца па сабекошце. Такая практыка, як мяркуецца, будзе зацверджана адпаведнай пастановай Савета Мiнiстраў. Мiкалай ЛIТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто не ўсталюе лiчыльнiк — будзе плацiць утрая больш. У адпаведнасцi з пастаўленай задачай, да канца гэтага года камунальныя службы абавязаны забяспе |
|