Беларускую малочную прадукцыю і рапсавы алей дазволена экспартаваць без бiржавых таргоў
Беларускую малочную прадукцыю і рапсавы алей дазволена экспартаваць без бiржавых таргоў
Юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам з 8 снежня дазволена экспартаваць некаторыя вiды малочнай прадукцыi i рапсавы алей без заключэння здзелак на бiржавых таргах ААТ "Беларуская унiверсальная таварная бiржа". Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 1882 "Аб некаторых пытаннях экспарту асобных тавараў", паведамiлi БЕЛТА у Апараце Саўмiна. У прыватнасцi, без заключэння здзелак на бiржавых таргах дазволена экспартаваць малако i вяршкi (код Таварнай наменклатуры знешнеэканамiчнай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь 0402 10), сметанковае масла (код 0405 10), сыры (код 0406 90). Таксама не трэба будзе ўдзельнiчаць у бiржавых таргах пры пастаўках на знешнiя рынкi казеiну для прамысловых мэтаў, акрамя вытворчасцi прадуктаў харчавання або корму для жывёлаў (код 3501 10 500 0), i рапсавага алею (код 1514). БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам з 8 снежня дазволена экспартаваць некаторыя вiды малочнай прадукцыi i рапсавы алей без заключэння з |
|