21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У рэгiёнах кватэры таннеюць па-рознаму

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэгiёнах кватэры таннеюць па-рознаму

Наша выданне ўжо паведамляла, што за апошнiя два месяцы другаснае жыллё ў суседнiх краiнах патаннела ў сярэднiм прыкладна на 10—20 працэнтаў. Жыллёвая нерухомасць Мiнска таксама пачала таннець, аднак iстотна меншымi тэмпамi — прыкладна 2—5 працэнтаў за 3 месяцы. Мы вырашылi прааналiзаваць становiшча i "паводзiны" другасных рынкаў жылля ў заходнiм i ўсходнiм рэгiёнах нашай краiны.

Кiраўнiк Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасцi" г. Брэста Анатоль Вайтовiч адзначыў, што ўжо з сярэдзiны кастрычнiка колькасць рэальных пакупнiкоў кватэр паменшылася ўдвая i працягвае знiжацца. Прычынай такой тэндэнцыi, паводле меркавання мясцовых рыэлтараў, з’яўляюцца два фактары. Па-першае, гэта адсутнасць магчымасцi атрымаць танныя рублёвыя крэдыты — валютныя пазыкi з максiмальнымi працэнтнымi стаўкамi попытам сёння ў насельнiцтва не карыстаюцца. А па-другое, на патэнцыйных пакупнiкоў працягвае цiснуць iнфармацыйны паток аб моцным сусветным фiнансавым крызiсе, у вынiку якога можа патаннець жыллё ў тым лiку i ў Беларусi. Мiж iншым, дакладна нiхто не ведае, калi гэты агучаны прагноз спраўдзiцца, але яго чаканне ўжо прывяло да таго, што попыт на ўсе вiды жылля працягвае знiжацца.

Брэсцкiя прадаўцы згодныя скiдваць 5—7 тыс. USD.

Сёння ў горадзе над Бугам самымi таннымi лiчацца аднапакаёўкi-маласямейкi ў дамах- "хрушчоўках". Такiя кватэры з агульнай плошчай ад 22 да 28 квадратных метраў з кухняй у межах 4,3—4,5 "квадратаў" прапаноўваюцца па 30—38 тысяч долараў. У новых каркасных дзевяцiпавярховых дамах кватэры з агульнай плошчай да 45 квадратных метраў i кухняй да 12 "квадратаў" каштуюць ад 50 да 60 тысяч долараў. Маленькiя двухпакаёвыя кватэры-"хрушчоўкi" з агульнай плошчай каля 34—35 квадратных метраў каштуюць да 45 тысяч долараў. Сярэдняя двухпакаёўка з кухняй у 9 "квадратаў" i агульнай плошчай каля 52—54 квадратных метраў прапаноўваецца пакупнiкам па кошце ад 60 да 65 тысяч долараў. Існуюць i даволi якасныя двухпакаёвыя кватэры ў новых дамах з сучаснай планiроўкай i кухняй да 12 "квадратаў", якiя каштуюць на другасным рынку жылля Брэста да 70 тысяч долараў.

Самы нiзкi кошт трохпакаёвых кватэр з агульнай плошчай каля 52—55 квадратных метраў i кухняй 5,7 "квадратаў" пачынаецца з 60 тысяч долараў. Сярэдняя па якасцi трохпакаёвая кватэра з агульнай плошчай да 67 квадратных метраў у панэльных дамах каштуе прыкладна ад 70 да 75 тысяч долараў.

Кiраўнiк дзяржаўнай рыэлтарскай канторы Брэста Анатоль Вайтовiч падкрэслiў, што колькасць прапаноў кватэр на продаж у апошнiя два месяцы iстотна не павялiчылася. Нiякай iстэрыi на гэты конт сярод уладальнiкаў "лiшнiх" кватэр у Брэсце няма. Так, iснуе тэндэнцыя, калi ў агенцтвы нерухомасцi пачалi звяртацца гаспадары кватэр, якiя раней спрабавалi прадаць сваё жыллё па максiмальным кошце самастойна. Пры мiнiмальным попыце на рынку прадаць дарагое жыллё па такой схеме сёння нерэальна.  

Цяпер у дзяржаўным рыэлтарскiм агенцтве Брэста iснуе больш за 150 варыянтаў аднапакаёвых кватэр, што прапаноўваюцца на продаж, каля 140 варыянтаў двухпакаёвых кватэр, прыкладна 120 трохпакаёвых i амаль 60 чатырохпакаёвых кватэр.

Анатоль Вайтовiч адзначае, што ўжо тры месяцы запар цэны на кватэры на другасным рынку жылля гарадоў заходняга рэгiёна застаюцца амаль на ранейшым узроўнi або знiжаюцца вельмi марудна. Аднак пры рэальным продажы жылля гаспадары згаджаюцца скiдваць каля 3—4 тысяч долараў на сiгменце аднапакаёвых кватэр i каля 5—7 тысяч долараў, калi гаворка iдзе аб дарагiх двухпакаёвых цi трохпакаёвых кватэрах.

Эксперты жыллёвай нерухомасцi заходняга фарпосту амаль стопрацэнтна ўпэўненыя, што да сярэдзiны студзеня цэны на кватэры ў гэтым рэгiёне iстотна не зменяцца. Аднак, iснуюць меркаваннi, што калi ў студзенi—лютым актыўнасць патэнцыйных пакупнiкоў будзе заставацца i надалей на вельмi нiзкiм узроўнi, то ўжо ў першай дэкадзе сакавiка цэны на кватэры на другасным рынку знiзяцца прыкладна на 10—15 працэнтаў. Разам з тым суразмоўцы адзначаюць, што цяпер у Брэсце захоўваецца даволi высокi ўзровень цэнаў на арэнду кватэр. Кошт аднапакаёвай кватэры на месяц для кватарантаў складае 150—170 долараў; двухпакаёвых кватэр (у залежнасцi ад адлегласцi да цэнтра горада) — ад 200 да 250 долараў; трохпакаёвых — 200—300 долараў.

Вiцебскiя аднапакаёўкi таннець не збiраюцца?

Паводле iнфармацыi дырэктара РУП "Дзяржаўнае агенцтва нерухомасцi г. Вiцебска" Уладзiмiра Кабанава, самыя танныя аднапакаёўкi-маласямейкi прапаноўваюцца пакупнiкам цяпер па 26—27 тысяч долараў. Стандартныя "хрушчоўкi" ў пяцiпавярховых дамах з агульнай плошчай каля 30 квадратных метраў каштуюць да 30 тысяч долараў. Аднапакаёвая кватэра ў стандартным дзевяцiпавярховым панэльным доме пры агульнай плошчы да 38—39 квадратных метраў прадаецца сёння за 38—40 тысяч долараў. У новым, амаль элiтным доме аднапакаёвая кватэра агульнай плошчай ужо да 42 "квадратаў" каштуе цяпер каля 45 тысяч долараў, або крыху больш за тысячу у.а. за квадратны метр.

Сярэднi кошт двухпакаёвых "хрушчовак" з агульнай плошчай да 45 квадратных метраў складае каля 38 тысяч долараў, аднак падобнае жыллё з якасным еўрарамонтам можа прапаноўвацца i за 40—43 тысячы долараў. Больш прасторныя двухпакаёўкi агульнай плошчай 50 "квадратаў" у дзевяцiпавярховых дамах каштуюць усе 50 тысяч долараў, а такiя ж "двушкi" блiжэй да цэнтра — не танней як за 55—60 тысяч долараў.

Самымi таннымi з’яўляюцца трохпакаёвыя "хрушчоўкi" з кухняй 6 "квадратаў" i агульнай плошчай да 58 квадратных метраў. Такiя кватэры масавых серый з адным прахадным пакойчыкам каштуюць не даражэй за 45—48 тысяч долараў. Сучасныя трохпакаёвыя кватэры з агульнай плошчай больш за 64 квадратныя метры прапаноўваюцца за 60—75 тысяч долараў.

Колькасць прапаноў кватэр на продаж у Вiцебску, як i раней, застаецца на дастатковы высокiм, але стабiльным узроўнi. Попыт на кватэры невялiкi — ён iснуе галоўным чынам на аднапакаёвыя i не вельмi дарагiя двухпакаёвыя кватэры. Калi iдзе рэальны торг з пакупнiкамi, то яшчэ не факт, што прадаўцы абавязкова скiнуць нават мiнiмальныя 1—2 тысячы долараў са стартавага кошту двухпакаёўкi цi трохпакаёвай кватэры. Справа ў тым, што асноўнымi "чыстымi" пакупнiкамi з’яўляюцца жыхары Расii i, часткова, Украiны, якiя вырашаюць пераехаць жыць блiжэй да сваiх сваякоў у больш стабiльную ў эканамiчным i сацыяльным плане Беларусь.

Попыт на зямельныя ўчасткi i катэджы нулявы

Сёння ў Вiцебску ўчастак зямлi памерам 6—7 сотак для будаўнiцтва жылля каштуе прыкладна 25 тысяч долараў. У элiтным катэджным пасёлку горада ўчастак плошчай 15 сотак прапаноўваецца не менш як за 40 тысяч долараў. У гэтым абласным цэнтры ўжо не адшукаеш танных катэджаў, цэннiк якiх цяпер вагаецца ад 180 да 230 тысяч долараў.

Кiраўнiк дзяржаўнага агенцтва Вiцебска Уладзiмiр Кабанаў адзначае, што ў апошнiя два месяцы патэнцыяльныя пакупнiкi нерухомасцi зямельнымi ўчасткамi i катэджамi амаль не цiкавяцца. Аднак, нягледзячы на нулявы попыт, гаспадары такой нерухомасцi знiжаць цану на яе пакуль не збiраюцца. Зараз i пакупнiкi, i прадаўцы спынiлi сваю актыўнасць i чакаюць далейшага развiцця падзей у банкаўскай сферы.

Істотнага патанення жылля ў Вiцебску пакуль не прадбачыцца

Менавiта так характарызуюцца найблiжэйшыя тэндэнцыi другаснага рынку жылля ў абласным цэнтры ўсходняга рэгiёна краiны. Цэны на кватэры тут заўсёды былi не вельмi высокiмi, але стабіль-нымі. Прысутнiчае невялiкi попыт, але ён стабiльна падтрымлiваецца i за кошт клiентаў з Расii.

Паводле меркавання Уладзiмiра Кабанава, развiццё другаснага рынку жылля рэгiёна будзе залежаць мiнiмум ад двух фактараў. Па-першае, ад таго, як хутка найбуйнейшыя банкi краiны адновяць жыллёвае крэдытаванне насельнiцтва. Зараз, паводле слоў суразмоўцы, у Вiцебску свабоднае крэдытаванне насельнiцтва па лiнii жыллёвай нерухомасцi ажыццяўляюць толькi два банкi, адзiн з якiх — прыватны Прыорбанк. Па-другое, цяпер у Вiцебску будуецца шмат новых шматкватэрных дамоў, дзе кошт квадратнага метра агульнай плошчы вагаецца ў межах ад 900 до 1000 долараў. Калi забудоўшчыкi будуць вымушаны знiжаць кошт новага жылля, тады i кватэры на другасным рынку жылля будуць адпаведна таннець.

Аб тым, што пэўны попыт на жыллё ў Вiцебску захоўваецца, сведчыць той факт, што кошт арэнды аднапакаёвых кватэр складае 100—150 долараў, двухпакаёвых — 140—180, трохпакаёвых — да 250 долараў за месяц. Вiдавочна, што многiя кватаранты адначасова з’яўляюцца i патэнцыйнымi пакупнiкамi ўласнага жылля...

Сяргей КУРКАЧ

   

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша выданне ўжо паведамляла, што за апошнiя два месяцы другаснае жыллё ў суседнiх краiнах патаннела ў сярэднiм прыкладна на 10—20 працэнтаў. Жыллёвая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика